ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
439 subscribers
6.98K photos
175 videos
13 files
225 links
加入频道
🏛 МУЗЕЙ У ЧАМАДАНЕ 💼

🔶 Вучаніца 8 “А” класа гімназіі Калода Аляксандра разам з кіраўніком музея Партызанскай Славы Літвіновіч Надзеяй Юр’еўнай прынялі ўдзел у адборачным этапе адкрытага раённага праекта Гісторыя сям'і ў чамадане.

💠 Аляксандра дастойна прадставіла экспазіцыю, прысвечаную жыццю свайго прадзядулі Калоды Аляксандра Цімафеевіча і адказала на ўсе пытанні журы.🤵‍♂️

ЖАДАЕМ ПОСПЕХАЎ☺️
👨🏻‍🏫 ПРАФАРЫЕНТАЦЫЯ 👩🏻‍🏫

💠 У рамках месячніка па прафарыентацыі вучні 10-11-х класаў гімназіі сустрэліся са студэнтамі Віцебскай ветэрынарнай акадэміі. Будучыя ветэрынары з захапленнем расказалі аб будучай прафесіі, аб умовах паступлення і размеркавання.

🔶 Разам са студэнтамі ў госці завітаў і маленькі пацыент - 🌊 марская свінка Дуся.🐷
📚 ІНТЭРАКТЫЎНЫ ЗАНЯТАК 👩‍🏫

🔸 Курс інтэрактыўных заняткаў у большай паловы другакласннікаў станоўча фарміруе ўяўленні і адносіны да будучай ацэначнай дзейнасці. Цеснае супрацоўніцтва са школьнай службай псіхолага-педагагічнай падтрымкі пад кіраўніцтвам Сабалеўскай М.У. даюць плённыя вынікі і фарміруюць адэкватную самаацэнку сваёй дзейнасці.

🔹Цыкл інтэрактыўных заняткаў, праведзеных з калектывам вучняў 2 “А” класа на працягу навучальнага года радуе сваімі вынікамі. І гэта не прыпынак... Актыўны дыялог пад назваю “Адзнакі прыходзяць у госці. Павучальная двойка” адбыўся 18 красавіка, дзе вучні адэкватна выказвалі адносіны да будучых адзнак, не толькі высокага і дастаткова ўзроўню, але і нізкага.

📌Падведзены вынік:
Я выбіраю моцныя і трывалыя веды! Імкненне да іх - мая галоўная вучэбная задача ў гімназіі!💪
Дайджэст чацвёртага дня тыдня англійскай мовы🇺🇸

📚У рамках пераддыпломнай практыкі студэнты МГЛУ правялі пазакласныя мерапрыемствы: квізы, квэсты, віктарыны, інтэрактыўныя падарожжы і віртуальныя экскурсіі.

👩‍🎓👨‍🎓Вучні 3-8-х класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальным конкурсе “Лінгвісцяня-2024”.

Learning English 🇬🇧 is fun!!!🤩
🧑‍💻ПРАФАРЫЕНТАЦЫЯ👷

💠У рамках прафарыентацыйнай работы, вучні 9-ых класаў гімназіі пазнаёміліся з гісторыяй развіцця, дасягненнямі і планамі на будучыню 13-тысячнага калектыву Мінскага аўтамабільнага завода. 🚍

💠Ацаніўшы напрамкі работы завода і спецыяльнасці, якія патрэбны для стварэння прадукцыі, якая запатрабавана ў многіх краінах, чарговы раз пераканаліся ў неабходнасці набыцця трывалых ведаў!


#Заводскі
#гімназія14
#прафарыентацыя
19 красавіка вучні 1 "А" класа наведалі музей 🏛"Прыроды і экалогіі". 🏞

👫 Дзеці пазнаёміліся з экспазіцыяй "Арніталагічная разнастайнасць"

👫Вучні пазнаёміліся з рознымі відамі птушак, іх жыццём у веснавы перыяд. Выконвалі цікавыя, займальныя заданні, прагледзелі фільм пра пярнатых сяброў.

#Заводскі
#гімназія14
ТЫДЗЕНЬ АНГЛІЙСКАЙ МОВЫ🇺🇸

Пяты дзень тыдня англійскай мовы 🇬🇧 прайшоў вельмі цікава і музыкальна🎵. У гімназіі быў праведзены канцэрт песень і талентаў “Еўрабачанне-2024”. Выдатныя галасы, цудоўнае выкананне нумароў і цёплая абстаноўка спрыялі атрыманню неверагодных эмоцый! Мы ганарымся нашымі таленавітымі вучнямі!

Let’s sing 🎤 English songs together !


#Заводскі
#гімназія14