ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
451 subscribers
7.06K photos
179 videos
13 files
225 links
加入频道
‼️ ПРАФІЛАКТЫКА‼️
🔥У рамках Дня прафілактыкі 6 лютага інспектар па справах непаўналетніх Кохан Я.В. правяла з вучнямі 5-11 класаў гімназіі прафілактычную гутарку з дэманстрацыяй відэароліка "Споведзь. Са мною гэтага не адбудзецца". Інспектар напомніла правілы прававых паводзінаў, артыкулы заканадаўства.
ВЕДАЕМ❗️ПОМНІМ❗️ВЫКОНВАЕМ❗️


#Заводскі
#гімназія14
#прафілактыка
👫Вучні 10-11-х класаў прынялі ўдзел у правядзенні агульнагарадской дыялогавай пляцоўкі “Дзеці вайны. Памяць праз вякі”, якая дэманстравалася ў рэжыме онлайн з Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
🔥У ходзе пляцоўкі прайшоў адкрыты паказ дакументальнага фільма “Фабзайцы” аб беларускіх дзеячах, блакадніках Ленінграда. На сувязі былі блакаднікі, аўтары фільма, цэнтр патрыятычнага выхавання “Дзяржынец”, актыўная моладзь.


#Заводскі
#гімназія14
👫Вучні 2 “А” класа гімназіі сустрэліся з супрацоўнікамі дзіцячага часопіса “ВЯСЁЛКА” на базе 3-яй гарадской бібліятэкі г.Мінска. Тут дзяцей чакалі беларускія сучасныя пісьменніцы Тамара Бунта і Таццяна Каленік. Яны дзяліліся сваімі творамі, кнігамі, сюжэтамі павучальных гісторый. Гімназісты ў сваю чаргу парадавалі іх беларускімі вершамі. У атмасферы шчырасці і творчасці дзеці былі і перакладчыкамі, і мастакамі, і чытальнікамі, і актыўнымі суразмоўцамі на роднай мове.
🙏Дзякуй, што такія сустрэчы прыносяць дзецям цяпло і любоў да роднага слова, жаданне сябраваць з кнігай і дзяліцца з іншымі! У гонар сустрэчы супрацоўнікі “Вясёлкі” ўручылі кожнаму свой часопіс і памятныя падарункі. А пісьменніца Т. Бунта з асалодаю падаравала класу свой зборнік “ЧАРОЎНЫ КОШЫК”.


#Заводскі
#гімназія14
#часопіс
🔥Да Дня юнага героя-антыфашыста піянеры 7-х класаў гімназіі правялі інфармацыйны дайджэст для сваіх малодшых сяброў з 5-х і 6-х класаў "У вайны не дзіцячы твар". Піянерскі актыў пазнаёміў вучняў з гісторыяй Дня юнага героя-антыфашыста, а таксама з асабістым жыццёвым шляхам юных герояў.
🔥Гучалі песні ваенных гадоў, вершы, сапраўдныя трагедыі дзяцей ваеннага ліхалецця.🙏


#Заводскі
#гімназія14
🔥Шосты школьны дзень🔥
👫Агітбрыгада студэнтаў Дзяржаўнай установы адукацыі "Мінскі гарадскі педагагічны каледж" правяла на базе гімназіі прафарыентацыйнае мерапрыемства для вучняў школ Заводскага раёна
👫 У музеі Партызанскай Славы гімназіі для вучняў 7-9-ых класаў быў праведзены ўрок - прэзентацыя "Юныя героі-антыфашысты"
👫 Вучні 3-іх класаў удзельнічалі ў гадзіне зносін "Выконваем правілы бяспекі"
👫 Вучні 5-ых класаў наведалі Планетарый, які знаходзіцца ў Цэнтральным парку імя М.Горкага
👫 Вучні 1-ых класаў прынялі ўдзел у патрыятычнай гадзіне "Каб мужчынай у жыцці быць, трэба Радзіме служыць"
👫 Вучні 3-4-ых класаў наведалі музей "Эксперыментыус" і пазнаёміліся з будовай арганізма чалавека і з'явамі рэчаіснасці
👫 Для вучняў 6-ых класаў была праведзена гульня "Мая Беларусь"
👫 Вучні гімназіі актыўна прынялі ўдзел у падрыхтоўцы мерапрыемства "Паштоўка куміру"
👫 Педагогі гімназіі на чале з дырэктарам падтрымлівалі каманду адміністрацыі Заводскага раена ў гарадскіх спаборніцтвах па біятлону
#Заводскі
#гімназія14