ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
434 subscribers
6.93K photos
174 videos
13 files
225 links
加入频道
💫У рамках раённага конкурсу экскурсаводаў школьных музеяў гімназія 14 прадстаўляла дзвюх канкурсанткаў. Работу музея Партызанскай Славы прадставіла Бурая Карына, музычных інструментаў - Горбач Сафія.
🔥Дзяўчаты цікава расказалі аб экспазіцыях музеяў, паказалі ўнікальныя экспанаты. Члены журы мелі магчымасць не толькі ацаніць майстэрства экскурсаводаў, але і паслухаць гучанне музычных інструментаў і нават на іх самім паіграць.
🙏Гісторыя і традыцыі беларускага народа слаўныя, гераічныя, багатыя, непаўторныя. Захаваем іх разам!


#Заводскі
#гімназія14
#конкурс
#музей
🥳 ВІНШУЕМ 🎊

🔥19 красавіка вучаніца 4 “Б” класа гімназіі Сенічава Маргарыта прыняла ўдзел у міжнародным конкурсе чытальнікаў вершаў “Мы о войне стихами говорим”, які праводзіўся Асацыяцыяй школ Беларусі і Расіі.

🎉Падведзены вынікі конкурсу і мы віншуем Маргарыту і яе настаўніцу Муманенка Алену Анатольеўну з упэўненай і яркай перамогай, атрыманнем ГРАН-ПРЫ

#Заводскі
#гімназія14
#конкурс
🌟 12 лістапада ў Мінскім гарадскім Палацы дзяцей і моладзі прайшло ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу па краязнаўстве "Мой родны кут…" для вучняў 6-х класаў. 🌍

🏅 Сярод пераможцаў нашай гімназіі вучні 6 "А" класа: Буяльскі Мікіта, Саванец Дзмітрый; 6 “Б” класа: Дземідовіч Ульяна, Дудкевіч Арцём, Канавалаў Станіслаў, Зуеў Андрэй, якія атрымалі дыплом 1 ступені. 🏆 Малайцы!

🎉 Віншуем гімназістаў і настаўніка геаграфіі Градовіч Ларысу Васільеўну. Жадаем поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт. 💪

#Гiмназiя14 #Конкурс #Краязнаўства #Пераможцы
У гімназіі адбыўся агляд-конкурс лідараў “Я - Лідар – 2024”, які ажыццяўляе грамадскую і сацыяльна-значную дзейнасць у адукацыйным працэсе. 🎉

Калектыў гімназіі №14 віншуе пераможцаў:
1 месца - Кальчынская Ульяна, вучаніца 9 “В” класа, - глыбіня і змястоўнасць, 🥇
2 месца - Бурая Карына, вучаніца 10 “А”, - лідар-арганізатар і творчасць, 🥈
3 месца - Шрубок Яраслава, вучаніца 10 “Б” класа, - творчасць і настойлівасць. 🥉

Жадаем лідарам далейшых поспехаў у грамадскім жыцці гімназіі, горада і акругі! 🌟

#Гiмназiя14 #Лiдар #Конкурс #Поспех