ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
425 subscribers
6.72K photos
151 videos
13 files
225 links
加入频道
🌟Творчыя цэнтры гімназіі №14 г.Мінска запрашалі на мерапрыемствы:
«Быць патрыётам»-7”Б” клас наведаў месца генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны
«Спадчына»-3-я класы пабывалі на прагулцы ўздоўж набярэжнай ракі Свіслач, а таксама на аўтобуснай экскурсіі “Мінск-Навагрудак-Мінск”
«Зяленая планета»-8-я, 9-я класы прынялі ўдзел у працоўным дэсанце і квесце “Біялогія ў прафесіях”
«Рух наперад»-4-5-я класы наведалі кінатэатр “Камсамолец”, дзе прагледзелі фільм “Не гульня”, а таксама прайшоў занятак у рамках праекта “Стварэнне сяброўскага і падтрымліваючага асяроддзя”
«Сямейны куток» - для 1-11-х класаў прайшлі кансультацыі для законных прадстаўнікоў
«Алімпійцы»-правялі рухомыя гульні па выбары вучняў


#Заводскі
#гімназія14
#шостыдзень
👫Для вучняў 9-11-х класаў гімназіі 14 прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства для паступлення ў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь.
💫Спікерам у ходзе размовы выступіла прадстаўнік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь маёр Вышыцкая П.М. Яна расказала гімназістам пра ўмовы паступлення, навучанне, курсанцкія будні і першыя ўражанні праходжання практыкі.



#Заводскі
#гімназія14
💐ТЫДЗЕНЬ БАЦЬКОЎСКАЙ ЛЮБОВІ💐
💫"Хачу быць падобным на тату"- заявіў сын. Прафесіі мужных і смелых выбіраюць сапраўдныя мужчыны! Сустрэча стала адпраўной кропкай для вучняў 7 класаў у вывучэнні прафесій бацькоў.
👫Выдатным падарункам да тыдня бацькоўскай любові стала арганізаваная татам вучаніцы 7 “Б” класа Руткоўскай Вольгі экскурсія ў музей МУС Рэспублікі Беларусь, у якой ахвотна паўдзельнічалі вучні 7-й паралелі.
🌟Многа цікавага і пазнавальнага чакала іх, з’явілася магчымасць дакрануцца да гэтай гераічнай прафесіі.

#гімназія14
#Заводскі
💫У рамках рэспубліканскага тыдня бацькоўскай любові ў вучняў 9 “А” класа прайшла класная гадзіна на тэму "Ролі мужчыны і жанчыны ў сям'і".
На класную гадзіну былі запрошаны бацькі Капцялоў С.В. і Маліноўская Н.С.
🔸У кожнага з іх вельмі складаная і адказная праца: Сяргей Валер'евіч узначальвае Фрунзенскі ГКСЭ, а Наталля Сяргееўна - аперацыйная медсястра ў ГУ РКМЦ УД ПРЭЗІДЭНТА РБ.
👫Вучні з увагай слухалі і задавалі шмат пытанняў пра тое, як у бацькоў атрымоўваецца сумяшчаць такую нялёгкую працу і хатнія клопаты.


#Заводскі
#гімназія14
💐У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў гімназіі прайшоў Адзіны ўрок “Цяпло бацькоўскай душы”. 💐
З цеплынёй і гонарам расказвалі гімназісты пра свае сем’і, паказвалі фотаздымкі, чыталі эсэ пра родных і блізкіх людзей, прызнаваліся ў любові да мам і тат.
Самыя разнастаўныя формы работы можна было ўбачыць у рамках урока: пачатковая школа адпраўляла паштоўкі, спявала, чытала вершы, у кабінетах аформлены фотавыставы і выставы малюнкаў.
👫Вучні 5-8-х класаў прымалі ўдзел у майстар-класах, стваралі калажы з сямейнымі дэвізамі, рыхтавалі плакаты, вучні 9-11-х класаў на дыялогавых пляцоўках абмяркоўвалі праблемы сучаснай сям’і і яе месца ў дзяржаве.
Выхаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей з’яўляецца неад’емлімай часткай і прыярытэтным накірункам выхаваўчай работы, таму з урока гімназісты ішлі, добра ведаючы, што сям’я будуецца і трымаецца на любові і павазе.



#Заводскі
#гімназія14
#тыдзеньбацькоўскайлюбові