ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
451 subscribers
7.11K photos
180 videos
13 files
226 links
加入频道
30.05 у гімназіі 14 прайшло ўрачыстае свята " Бывай, пачатковая школа!".
👫Вучні 4 класаў правялі святочны канцэрт, дзе спявалі, танцавалі, выказвалі словы падзякі настаўнікам, бацькам. Дзеці парадавалі сваімі дасягненнямі гасцей свята.
🔸Мерапрыемства завяршылі віншавальнымі словамі адміністрацыі гімназіі ў адрас вучняў, настаўнікаў і бацькоў.



#Заводскі
#гімназія14
#бывай_пачатковая_школа
🔔31.05. празвінеў апошні званок 2022/2023 навучальнага года для ўсіх вучняў гімназіі 14.
Падвялі вынікі года і вызначылі планы на наступны. Зоркі адукацыйнага працэсу былі ўзнагароджаныя пахвальнымі лістамі, дыпломамі, граматамі, падзякамі.
🔸 Лінейку скончылі яркім флэшмобам і настроіліся на бяспечныя і вясёлыя канікулы.


#Заводскі
#гімназія14
#лінейка
👫Вучні і бацькі 2 “А” класа ў апошні дзень навучальнага года адправіліся на пошукі скарбаў сапраўдных піратаў.
Каманда адважных прайшла ўсе выпрабаванні, а перамогу вырашылі адсвяткаваць сумеснымі гульнямі і пачастункамі.



#Заводскі
#гімназія14
Пярвічная арганізацыя БСЖ гімназіі 14 павіншавала дзяцей Заводскага раёна каля дзіцячай паліклінікі 10, для святочнага настрою ўсім падаравалі белыя і блакітныя шары і шчырыя ўсмешкі!
🎉 Са святам абароны дзяцей, нашы дарагія юныя і маленькія сябры! Здароўя вам, радасці, шчасця і міру!!!




#Заводскі
#гімназія14