ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
424 subscribers
6.72K photos
151 videos
13 files
225 links
加入频道
Вучні шостых класаў гімназіі 14 прынялі ўдзел у закрыцці гарадскога прафілактычнага праекта "Мы не курым - далучайся!"
🔸 Самыя актыўныя атрымалі дыпломы і салодкія падарункі.
🔥Вучні 4-ых класаў наведалі музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 🔥
🔸Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны – першы ў свеце, прысвечаны самай кровапралітнай вайне ХХ стагоддзя, і адзіны ў Беларусі, створаны ў гады фашысцкай акупацыі.


#Заводскі
#гімназія14
🇧🇾Да свята Дзяржаўных сімвалаў для навучэнцаў 1”А” класа гімназіі 14 праведзена класная гадзіна "Сімволіка маёй краіны". Ганарымся маленькімі грамадзянамі і патрыётамі сваёй краіны. Будзем разам ствараць будучыню!🇧🇾
🔸Сёння ў 8-х класах гімназіі 14 прайшла класная гадзіна "Сімвалы маёй краіны" да дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Пачалі мерапрыемства з урачыстага выканання Дзяржаўнага гімна.
🔸Творчая група выступаючых падрыхтавала экскурс у гісторыю сімволікі Беларусі, пасля чаго правялі віктарыну з салодкімі прызамі.
Ганарыцца дзяржаўнымі сімваламі, ведаць і паважаць іх абавязаны кожны грамадзянін, калі ён лічыць сябе патрыётам сваёй краіны.



#Заводскі
#гімназія14
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👫Вучні гімназіі 14 у гонар свята Дзяржаўных сімвалаў далучаюцца да акцыі "Спяваем Дзяржаўны гімн разам!" 🇧🇾
ГАНАРЫМСЯ, што з'яўляемся грамадзянамі Рэспублікі Беларусь!



#Заводскі
#гімназія14
#акцыя
“Піянерскі злёт у Вязынцы прысвечаны Дню Піянерскай дружбы.”
🔸Піянерскі паход пачаўся на пляцоўцы гімназіі 14, дзе вучні атрымалі інструктаж аб паводзінах у транспарце і на прыродзе.
🔸Прыехаўшы ў Вязынку, дзеці пабывалі ў музеі Янкі Купалы, пагулялі на тэрыторыі музея. Каля помніка Янкі Купалы ў рады піянераў уступілі 5 вучняў і далі ўрачыстыя абяцанні быць добрасумленнымі вучнямі і адказнымі піянерамі. А потым дружнай кампаніяй адправіліся на піянерскую палянку.
🔸На піянерскай палянцы дзеці хутка арганізаваліся па класах і ўзяліся за справу. Хтосьці распальваў касцёр і смажыў сасіскі, сала, хтосьці маляваў сценгазету. У канцы прайшла абарона праектаў. І скончылі мы паход дружным выкананнем піянерскага гімна.🇧🇾




#Заводскі
#гімназія14
#піянерскі_злёт
Вучні 9-х класаў гімназіі 14 прынялі ўдзел у прафарыентацыйным мерапрыемстве, якое праводзілася ДУА "Мінскі педагагічны каледж".
👫 Вучням была прадстаўлена магчымасць пазнаёміцца з прафесіямі, па якіх робіцца навучанне ў каледжы, умовамі паступлення. Навучэнцы каледжа паказалі цікавую прэзентацыю сваёй навучальнай установы.



#Заводскі
#гімназія14
🔥13 мая вучні 9-10 класаў гімназіі № 14 наведалі мемарыяльныя комплексы «Хатынь" і «Курган Славы» 🔥
🔸Падчас экскурсіі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення вёскі Хатынь, даведаліся пра трагічную падзею, якая адбылася 22 сакавіка 1943 года. Убачылі помнік "Непакораны чалавек«, пабывалі на “Могілках вёсак". Даведаліся аб 433 вёсках, якія былі знішчаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але пазней адноўлены і ўвекавечаны ў экспазіцыі «Дрэва Жыцця».
🔸Пабывалі ля "Сцяны памяці" - на мемарыяле з гранітных пліт са звесткамі аб 260 лагерах смерці і месцах генацыду беларускага народа.
🔸Наведалі мемарыяльны комплекс “Курган Славы", дзе пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Кургана, падняліся на гэтую вышыню і ацанілі веліч беларускага народа, які прыняў удзел у перамозе над нямецка-фашысцкімі захопнікамі!
Паездка садзейнічала фарміраванню ў маладога пакалення грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму.



#Заводскі
#гімназія14
З вялікім гонарам адзначылі Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага гімна вучні педагагічнага 10а класа і маладыя педагогі гімназіі.
🔸На Плошчу Дзяржаўнага сцяга яны ганарова неслі сцяг Беларусі і спявалі гімн разам с 5000 навучэнцамі, студэнтамі, курсантам і прадстаўнікамі кіраўніцтва Дзяржавы. Са Святам!🇧🇾

#Заводскі
#гімназія14
#дзень_дзяржаўнай_сімволікі