ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
424 subscribers
6.72K photos
151 videos
13 files
225 links
加入频道
18.05 у музеі Партызанскай Славы гімназіі 14 адбыліся адразу дзве экскурсіі для вучняў гімназіі.
🔸Вучні 6 "А" класа праслухалі экскурсіі "Баявы шлях" і "Генацыд. Галасы Мінулага...".
🔸 Вучні 4 - х класаў завіталі на самую папулярную экскурсію нашага музея - "Пяць цудаў". Юныя гімназісты задавалі шмат пытанняў, з цікаўнасцю разглядалі экспанаты.



#Заводскі
#гімназія14
#музей
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🍪Вучні 4"А" класа гімназіі 14 наведалі музей "Дом Перніка" і прынялі ўдзел у творчым майстар-класе"Шэдэўр уласнымі рукамі".
🔸Калектыў вучняў гімназіі прадэманстраваў трывалыя веды ў розных накірунках практычнай дзейнасці.
Было пазнавальна, весела і цікава падчас экскурсіі.



#гімназія14
#Заводскі
#музей
🏛️Музейная педагогіка!📚
👫Вучні 5 "А" і "Г" класаў наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, дзе прынялі ўдзел у спаборніцтвах на музейна-педагагічным занятку "Нізка беларускіх казак".
💥Дзеці вельмі стараліся, дапамагалі адзін аднаму, радаваліся правільным адказам і засмучаліся, калі памыляліся.
💪Кожная каманда хацела перамагчы, але фартуна ўсміхнулася "жоўтым".
Віншуем пераможцаў!🎉


#Заводскі
#гімназія14
#музей
👫Вучні 2 “А” класа наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, дзе пабывалі на тэматычным інтэрактыўным занятку “БАГАЧ” - свята жыцця і багацця.
🌾Пазнаёміліся з паходжаннем і гісторыяй свята, прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыве, атрымалі ў падарунак "багачыкі".


#Заводскі
#гімназія14
#музей
#багач
🚎Вучні 7 «А» наведалі прафарыентацыйны занятак у філіяле Мінсктранса "Энергагаспадарка", а таксама пабывалі ў "Музеі транспарту", дзе пазнаёміліся з гісторыяй грамадскага транспарту ў Беларусі і зладзілі фотасесію з найстарэйшымі экспанатамі музея


#Заводскі
#гімназія14
#музей
📝29 снежня музей Максіма Багдановіча ветліва расчыніў дзверы перад 5,10 і 11 класамі гімназіі. Вучні пачулі пра нешчаслівы жыццёвы лёс паэта, пра яго цікавую творчую спадчыну: пра першы верш, пра адзіны зборнік яго твораў, а таксама пра дзяцінства і вучобу ў гімназіі нашага Песняра.
👫Вучні атрымалі шмат цікавай інфармацыі пра Максіма Багдановіча як гісторыка літаратуры, публіцыста, літаратурнага крытыка і перакладчыка. З захапленнем слухалі ўрыўкі з паэтычных твораў класіка.


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
#музей
💫У рамках раённага конкурсу экскурсаводаў школьных музеяў гімназія 14 прадстаўляла дзвюх канкурсанткаў. Работу музея Партызанскай Славы прадставіла Бурая Карына, музычных інструментаў - Горбач Сафія.
🔥Дзяўчаты цікава расказалі аб экспазіцыях музеяў, паказалі ўнікальныя экспанаты. Члены журы мелі магчымасць не толькі ацаніць майстэрства экскурсаводаў, але і паслухаць гучанне музычных інструментаў і нават на іх самім паіграць.
🙏Гісторыя і традыцыі беларускага народа слаўныя, гераічныя, багатыя, непаўторныя. Захаваем іх разам!


#Заводскі
#гімназія14
#конкурс
#музей
👫Вучні 8-х класаў гімназіі ў рамках пілотнага праекта пабывалі на экскурсіі ў Доме-музеі І з'езду РСДРП. Гісторыя нашай краіны, навукова-тэхнічны прагрэс і быт мінчан у пачатку ХХ стагоддзя - асноўныя тэмы экскурсіі.
👫Вучні 4 "Б" класа наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Падчас экскурсіі гімназісты замацавалі свае веды аб відах і жанрах мастацтва, засвоілі адрозненні паміж імі, шмат новага даведаліся пра беларускіх мастакоў і іх карціны, палюбаваліся цудоўнымі творамі мастацтва.
💫Экскурсія атрымалася вельмі насычанай,пазнавальнай і цікавай!


#Заводскі
#гімназія14
#музей
ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ

На базе аздараўленчага лагера “Сонейка” створаны профільны атрад, куды прыходзяць хлопчыкі і дзяўчынкі з высокай матывацыяй да вывучэння англійскай мовы.

Вучні 8-х класаў наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Я.Купалы. Адбылася цудоўная экскурсія, а пасля яны сталі ўдзельнікамі квэсту “У пошуках папараць- кветкі”.

Для вучняў 6-ых класаў прайшоў першы навучальны трэнінг па рэалізацыі праграмы БелАЮ “Трэнінгі з падлеткамі па тэмах ЗЛЖ і ПАР”.

Вучні 10-11-х класаў наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, з цікавасцю вывучалі экспанаты жывапісу, графікі, скульптуры, азнаёміліся з гісторыяй мастацтва краін Еўропы і Усходу.

Вучні 9-х класаў гімназіі правялі ўборку Мемарыяльнай дошкі М.М. Тухачэўскага ў рамках Усебеларускай акцыі “80 дзён да Перамогі


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
#лагер
#музей
👫Вучні 4 "В" класа гімназіі наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.
Падчас экскурсіі і інтэрактыўнай праграмы гімназісты шмат новага даведаліся пра жыццё і творчасць славутага беларускага песняра, сваімі вачыма ўбачылі дом, у якім ён жыў, пазнаёміліся з інтэр’ерам дома: жылымі пакоямі, кабінетам.

🔸Экскурсія атрымалася вельмі цікавай і карыснай.

👫Вучні 5 "Г" класа гімназіі пабывалі на экскурсіі ў Мінскім метрапалітэне. Там гімназісты даведаліся пра дату адкрыцця метро ў сталіцы, пра людзей, якія дакрануліся да будаўніцтва і адкрыцця метро. Самым цікавым было даведацца пра біўні маманта, знойдзеныя пры будаўніцтве, пра залатыя манеты і іншыя рэчы.

🔸Экскурсавод цікава расказала пра ўстройтва пульта кіравання саставу, вельмі блізка ўбачылі кабіну машыніста.


#Заводскі
#гімназія14
#музей
🔥З мэтай фарміравання і развіцця сістэмы патрыятычнага выхавання, падтрымкі цікавасці да гістарычнага мінулага сваёй Радзімы, ушанавання гістарычнай і культурнай спадчыны, у рамках акцыі " 30 дзён да Перамогі" для вучняў 8-х класаў было арганізавана і праведзена падарожжа ў г.Брэст .

👫Вучні наведалі археалагічны музей" Бярэсце", музей выратаваных мастацкіх каштоўнасцей, правялі незабыўную экскурсію па крэпасці- героі Брэст.

Вучні атрымалі вельмі карысны незабыўны вопыт.

#Заводскі
#гімназія14
#музей
У гімназіі №14 працягваецца акцыя "Мы запрашаем вас у музей". 🎉

30 кастрычніка ў музеі гімназіі завіталі госці з дзіцячага садочка, а таксама СШ №82. 👶🏫

Мы рады дзяліцца нашымі экспанатамі і ведамі! 🤗 Запрашаем усіх наведаць наш музей і адкрываць новыя гарызонты! 🌟

#Гiмназiя14 #Музей #Культура
Працягам акцыі "Мы запрашаем вас у музей" стала паседжанне метадычнага аб'яднання музейных кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі Заводскага раёна, якое праходзіла на базе гімназіі №14. 🎉

На паседжанні былі разгледжаны пытанні ўжывання інтэрактыўных сродкаў для стварэння сучасных школьных музеяў. 💡

#Гiмназiя14 #Музей #Інтэрактыўнасць #Заводскі #Адукацыя