ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.97K photos
175 videos
13 files
225 links
加入频道
📖У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ - "Школа актыўнага грамадзяніна" вучні 8-11 класаў правялі гутаркі па тэме "Гонар за Беларусь. Камфорт і у́тульнасць для кожнага".
🔸Вучні абмеркавалі развіццё і ўдасканаленне будаўніча-прамысловага комплекса , расказалі пра навастройкі Мінска.
Вельмі цікавым было відэа пра работу прадпрыемства "Гомельшкло" і будаўніцтва гарадоў-спутнікаў.
🔸Асобным пытаннем была абмеркавана нацыянальная стратэгія па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі.


#Заводскі
#гімназія14
🔥23 сакавіка вучні 5-ых класаў наведалі музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны – першы ў свеце, прысвечаны самай кровапралітнай вайне ХХ стагоддзя, і адзіны ў Беларусі, створаны ў гады фашысцкай акупацыі.
🔸Сёння гэта адзін з самых значных і вялікіх музеяў планеты, які расказвае пра падзеі Другой сусветнай вайны.
🙏…У гэтыя страшныя гады Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара – загінулі каля 3 мільёнаў чалавек, у тым ліку амаль 50 тысяч партызан і падпольшчыкаў. На тэрыторыі краіны дзейнічалі 250 лагераў смерці, сярод якіх сумна вядомы "Трасцянец" – адзін з буйнейшых пасля “Асвенціма”, “Майданака” і “Трэблінкі”...


#Заводскі
#гімназія14
🔔У апошні дзень чвэрці ў гімназіі 14 г.
Мінска прайшлі ўрачыстыя лінейкі для вучняў 1- 11 класаў. 🔔
🇧🇾Разам спявалі гімн Рэспублікі Беларусь.
🔸Дырэктар гімназіі Гарохава М.І. уручыла граматы вучням за актыўны ўдзел у жыцці гімназіі.
🔸Педагог - сацыяльны Фамічова Т.В. правяла гутарку аб бяспечных канікулах


#Заводскі
#гімназія14
#урачыстая_лінейка