ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
436 subscribers
6.96K photos
175 videos
13 files
225 links
加入频道
👫Навукова-практычная канферэнцыя "Пазнанне. Творчасць. Адкрыццё"👫

👥У гімназіі 14 прайшла навукова-практычная канферэнцыя "Пазнанне. Творчасць. Адкрыццё" для вучняў 5-7 класаў у намінацыі “Гуманітарныя навукі”👥

📚Юныя даследчыкі гісторыі і знаўцы літаратуры прадставілі свае работы для членаў журы. Многа даведаліся вучні і педагогі пра вобраз настаўніка ў беларускай літаратуры, пра старажытныя муры замкаў Беларусі, пра маладзёжны слэнг і многае іншае.📚

Першы крок у навуку зроблены. Жадаем поспехаў пачынаючым даследчыкам!

#Заводскі
#гімназія14
#Пазнанне_Творчасць_Адкрыццё
🏡"ПАДАРОЖЖА БУСЛІКА Ў СЯМ'Ю"🏡

Сёння ў гімназіі 14 для самых маленькіх першачкоў адбыўся фінал сямейна-гімназічнага праекта "ПАДАРОЖЖА БУСЛІКА Ў СЯМ'Ю", які стартаваў з верасня месяца.

📷🖼️У рамках праекта маленькія вучні дзяліліся сваімі фотаздымкамі, рэцэптамі, цікавымі і пазнавальнымі момантамі свайго жыцця, гістарычнымі звесткамі радавода, сямейнымі традыцыямі і ўвогуле сваімі ўражаннямі ад наведвання БУСЛІКА.📷🖼️

👪Самым каштоўным і адказным момантам было пачуць ад кожнага вучня ДЭВІЗ сям'і, з якім яны крочаць па жыцці!👪

#Заводскі
#гімназія14
#ПАДАРОЖЖА_БУСЛІКА_Ў_СЯМЮ
🔬Тыдзень вучэбных прадметаў "Біялогія", "Геаграфія", “Хімія"🔬

🌍У рамках прадметнага тыдня вучэбных прадметаў "Біялогія", "Геаграфія", “Хімія" ў гімназіі 14 вельмі цікава і пазнавальна прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да "Дня экалогіі".🌍

🎓Змястоўным было выступленне кандыдата біялагічных навук, дацэнта кафедры агульнай біялогіі і генетыкі Жыльцовай Ю.В., якая расказала пра Міжнародны экалагічны ўніверсітэт імя Сахарава і спецыяльнасцях экалагічнай накіраванасці.🎓

🎥Больш за 50 работ прадстаўлена на конкурсе відэаролікаў, якія стварылі і прадэманстравалі на працягу ўсяго дня гімназісты. Лепшыя работы паказаны ў актавай зале. Вельмі душэўныя, прафесійныя выступленні у выглядзе вершаў аб прыродзе роднай Беларусі прагучалі для вучняў 8, 9 і 10 класаў.🎥


#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_экалогіі
#Тыдзень_Біялогіі_Геаграфіі_Хіміі
Цікавая субота

Творчыя цэнтры гімназіі 14 г.Мінска запрашалі на мерапрыемствы:

Цэнтр "Я-грамадзянін" - вучні 8-х класаў прайшло мерапрыемство “Прафесія выратавальнік”- пазнавальная сустрэча з работнікамі МНС.

Цэнтр "Сямейны куток" - вучні 1-х класаў прынялі ўдзел у праграме “Знаёмцеся - гэта мы!” (у рамках праекта “Падарожжа Бусліка у сям’ю”).

Цэнтр "Спадчына" - вучні 2-х класаў прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні-гасцёўні “Традыцыі беларускай сям’і”.

Цэнтр "Берагоша" - вучні 3-х класаў прынялі ўдзел у гадзіне зносінаў “Усмешкі і смех-здароўе для ўсіх”.

Цэнтр "Я-патрыёт" – вучні 4-х класаў прынялі ўдзел у Інтэрактыўным занятку “Птушкі маёй краіны”, акцыя “Дапаможам птушкам перажыць зіму”.

Цэнтр "Калейдаскоп талентаў" - вучні 5-х класаў прынялі ўдзел у Забаўляльнай праграме-гульні “Таццянін дзень”.

Цэнтр "Краіна ведаў" – вучні 9-11-х класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве гістарычны экскурс “Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста”.


#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень
🔭Тыдзень навукі🔭

🏛Тыдзень навукі, які праходзіць у гімназіі 14 працягнуўся для вучняў 10 і 11 класаў на выставе Беларусь-інтэлектуальная, якая праходзіць у Мінску. 🏛

💻🚗На ўваходзе групу гімназістаў сустрэў робат, які прапанаваў выпускнікам прайсці на выставу. Дзецям расказалі пра беларускі супер камп'ютар, яны папрацавалі на беларускім наўтбуку, былі прыемна здзіўлены празрыстым тэлевізарам. Сучасныя электрамабілі, дроны, лятальныя сродкі і шмат цікавага затрымала экскурсію надоўга.🚗💻

#Заводскі
#гімназія14
#Тыдзень_навукі
🏛Сустрэча вучняў з прадстаўніком БДУ🏛

🌐30.01 у гімназіі 14 у рамках прафарыентацыйнай работы для 8-х класаў прайшла сустрэча са студэнткай 4 курса Загорскай Аляксандрай, адной з вядучых студэнтаў "Школы экскурсаводаў" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 🌐

🎓Пасля знаёмства з кафедрамі, выкладчыцкім складам, сістэмай правядзення заняткаў, умовамі пражывання, гімназісты задалі больш за 20 пытанняў, на якія атрымалі поўныя адказы.🎓


#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
🔎Пошук новых рашэнняў для супрацьдзеяння булінгу ў падлеткавым асяроддзі🔎

29-30 студзеня на базе ДРАЦ "Ждановічы" вучні гімназіі 14 Раманчанка Марта 9А і Бабарыка Станіслаў 10Б удзельнічалі ў заключным трэнінгу АПШЫФТ "Пошук новых рашэнняў для супрацьдзеяння булінгу ў падлеткавым асяроддзі".

👥Вынікам сумеснай дзейнасці каманд вучняў гімназіі №14 і сярэдніх школ №70, №84 быў прадстаўлены праект "Пагаворым аб гэтым"👥

#Заводскі
#гімназія14
#СШ70
#СШ84
#вэбінары