ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
424 subscribers
6.71K photos
151 videos
13 files
225 links
加入频道
📚На шляху да супрацоўніцтва!📚

💻У госці да вучняў пачатковых класаў завітала рэдактар дзіцячага часопіса "Арэлі" Вольга Калеснік. Вучні разам з рэдактарам стваралі новыя рубрыкі для дзяцей. Сустрэча адбылася цікавай і прадуктыўнай.💻

Наперадзе новыя сумесныя праекты!

#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
🚓Статыстыка дзіцячай аварыйнасці на тэрыторыі Заводскага раёна, прафілактыка дзіцячага траўматызму.🚓

https://youtu.be/UfMq5Qiswv4

#Заводскі
#гімназія14
#ГАІ
Дзень нараджэння беларускага пісьменніка М.М.Чарняўскага

🎙Па запрашэнні юбіляра, вучні гімназіі 14 прынялі ўдзел у святочным канцэрце, прысвечаным 80-ці годдзю з дня нараджэння і 65-годдзю творчай дзейнасці вядомага беларускага пісьменніка М.М. Чарняўскага.🎙

🎉Таксама ў якасці глядачоў прысутнічалі вучні 7А, Б, В класаў, якія павіншавалі пісьменіка са святам.🎉

#Заводскі
#гімназія14
#свята
📚Навуковае таварыства гімназістаў📚

🇬🇧Удзельнікі навуковага таварыства вучняў гімназіі 14 прынялі ўдзел у гарадскім этапе конкурсу даследчых работ вучняў у секцыі “Англійская мова”. Многа цікавага і карыснага можна было пачуць на канферэнцыі, значна паглыбіць свае веды па любімым прадмеце.🇬🇧

Дзякуй удзельнікам за старанную і крапатлівую працу, поспехаў і перамог у будучым.

#Заводскі
#гімназія14
#вэбінары
👥І зноў доўгачаканая сустрэча ў Доме Дружбы👥

📖Члены клуба ЮНЕСКА “Айрыс” прынялі ўдзел у літаратурнай вечарыне, прысвечанай творчасці англійскага паэта-рамантыка Джорджа Гордана Байрана.📖

📚Нашы вучаніцы з задавальненнем чыталі вершы ў арыгінале і іх пераклад на рускую і беларускую мову для моладзевай аўдыторыі.📚

🇧🇾Мэта мерапрыемства - выхаванне павагі да творчай спадчыны краіны, мову якой мы вывучаем, фарміраванне маральных каштоўнасцей вучняў сродкамі мастацкай літаратуры.🇧🇾

Вялікі дзякуй Кашперка Алене Андрэеўне за чарговую цёплую сустрэчу.

#Заводскі
#гімназія14
#ЮНЕСКА
#Айрыс
Шосты школьны дзень


Вучні 2-іх класаў зрабілі выставу " Чароўныя рукі маёй матулі" . Прынеслі вырабы, якія зрабілі матулі для выставы.

Вучні пачатковай школы прынялі ўдзел у занятках па інтарэсах "Плаванне і здароўе".

У бібліятэцы гімназіі для 4-х класаў адбылося мерапрыемства, прысвечанае беларускім нобелеўскім лаўрэатам. Дзеці атрымалі цікавую інфармацыю аб сучасных адкрыццях у свеце навук.

У гімназіі адбылася квэст-гульня "Бункер" для вучняў 5-6-х класаў.

Для вучняў першых класаў прайшла інфармацыйная акцыя "Быць акцябронкам".

Для вучняў 3-х класаў прайшоў майстар-клас "Прафесіі маіх бацькоў".

Вучні 9-х класаў прынялі ўдзел у Гадзіне зносінаў "Якія прафесіі будуць запатрабаваны ў будучыні?".

Класныя кіраўнікі сумесна з педагогам-псіхолагам правялі занятак "Тэрыторыя без булінга" па прафілактыцы булінгу сярод падлеткаў для вучняў 5-6-х класаў.

Да Дня выратавальніка ў цэнтры "Я - Патрыёт" прайшла пазнавальная онлайн-сустрэча з работнікамі МНС.


#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень