ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
462 subscribers
7.19K photos
196 videos
13 files
228 links
加入频道
Канікулы ў лагеры "Сонейка"

Цікава праводзяць канікулы вучні пачатковых класаў гімназіі 14 г.Мінска ў аздараўленчым лагеры "Сонейка". Начальнік лагера А.М.Корабава і выхавальнікі прапанавалі вельмі насычаную праграму тэматычнай змены "Мінск - ты сэрца майго сталіца!".

У планах работы запланаваны выхады ў музеі, тэатры, на выставы, экалагічныя пешыя прагулкі і цікавыя творчыя праграмы па гісторыі горада Мінска.

Цікавыя падзеі дня: наведванне Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і святочная праграма "БАГАЧ". Да нас у госці прыязджаў выязны планетарый з праграмай "Вандроўка ў мікрасвет. Нанакам."

🎉Канікулы працягваюцца! Наперадзе шмат цікавага! 🎉

#Заводскі
#гімназія14
#лагер_Сонейка
🎉 Віншуем пераможцаў!

🎉Віншуем каманду вучняў гімназіі 14 г.Мінска і кіраўніка каманды педагога сацыяльнага Т.В.Фамічову з дыпломам за 3 месца ў раённым конкурсе сацыяльных флешмобаў "Мы за ЗЛЖ!"😉

Малайцы! Так трымаць! Ганарымся вамі!

#Заводскі
#гімназія14
#пераможцы
#ЗЛЖ
🔰Лига молодого лидера Заводского района г.Минска🔰

4️⃣ ноября в государственном учреждении образования "Средняя школа ✓68 г.Минска" прошел круглый стол "Патриотическое воспитание как важная составляющая духовно - нравственного воспитания детей и молодежи".

🔴Во встрече принял участие заместитель секретаря первичной организации "БРСМ" гимназии 14 Бобарико Стас.

🔻 Спикер говорил с лидерами Заводского района о патриотизме, как достоянии личности. Настоящий лидер должен характеризоваться гордостью и преданностью своей Родине, уважением к своей истории, языку, социально-активной деятельностью на благо Родины, а также готовностью ее защищать, служа в армии.

🟢Круглый стол прошел плодотворно!

#Заводской
#гимназия14
#школа68
#ЛигаЛидеров
🔻Са святам Вялікага Кастрычніка!🔻

Прадстаўнікі педагагічнага калектыву гімназіі 1️⃣4️⃣ г.Мінска на чале з дырэктарам М.І.Гарохавай прынялі ўдзел у гарадскім мітынгу, прысвечаным 105-й гадавіне Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі🔻

🔻1917 год. Гэта быў час вялікіх змен у жыцці грамадства, час, калі былі закладзены асновы для стварэння вялікай дзяржавы– СССР, былі прыняты Дэкрэты пра мір, працу, грамадзяне атрымалі правы. 🔻

🔻Віншуем усіх са святам! 🎉

#Заводскі
#гімназія14
#КастрычніцкаяРэвалюцыя
Пазнанне і творчасць.

Вучаніцы пачатковых класаў гімназіі 14 г.Мінска Сенічава Маргарыта, Музыка Аляксандра абаранялі вучэбна- даследчыя працы на раённым этапе Фестывалю "Пазнанне і творчасць".

Тэмы работ, якія былі прадстаўлены на Фестывалі адметныя ў вывучэнні гісторыі нашай Радзімы. Пажадаем поспехаў удзельнікам фестывалю!

#Заводскі
#гімназія14
#пазнанне_і_творчасць
Минобразования Беларуси утвердило новые образцы аттестатов и дипломов.

🔺Теперь в общем базовом образовании в перечне предметов «Черчение» будет изменено на «Искусство (отечественная и мировая художественная культура)».

🔺Появятся дополнительные графы «Поведение» и «Средний балл свидетельства». А в аттестат об общем образовании добавят «Трудовое обучение» и «Поведение».

🔺Диплом о высшем образовании будет заменен на диплом бакалавра. А иностранные граждане больше не смогут получить документы о высшем образовании на испанском и французском языках, в доступе остался только английский.
💢 Тэматычныя бацькоўскія сходы 💢

💢У гімназіі 14 г.Мінска прайшлі бацькоўскія сходы на тэму "Узаемадзеянне гімназіі і бацькоў вучняў па фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця". Разглядаліся пытанні, якія датычацца фарміравання каштоўнасных адносін вучняў і бацькоў да свайго здароўя.💢

💢 Перад бацькоўскай грамадскасцю выступілі педагог сацыяльны Т.В.Фамічова і намеснік дырэктара па ВР Н.І.Корзунава на тэмы прафілактыкі наркаманіі і бяспечных паводзінаў. Бацькам былі прадэманстраваны відэаролікі "Стоп, наркотык!" і расказана пра арганізацыю харчавання і сістэму "Умный буфет". 💢

💢 Аб сістэме мерапрыемстваў гімназіі па фарміраванні ЗЛЖ гаварылі на сходзе дырэктар гімназіі М.І.Гарохава і намеснік Ю.В.Маліноўскі. Намеснікі дырэктара І.П.Доўнар і Н.В.Язінская расказалі аб выніках I-й чвэрці і сістэме работы па падрыхтоўцы да алімпіяд.💢

💢Бацькі мелі магчымасць задаць членам адміністрацыі пытанні і атрымаць адказы. Сходы прадоўжыліся ў класных кабінетах.💢

#Заводскі
#гімназія14
#бацькоўскія_сходы