☝🏻☺ Да міжнароднага дня супраць курэння
✨Супрацоўнікі бібліятэкі гімназіі 14 на базе бібліятэкі № 13 г.Мінска для вучняў гімназіі правялі пазнавальную сустрэчу. Спікерам выступіў Талкачоў Валянцін Андрээвіч - метадыст Рэспубліканскага вучэбна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва Міністэрства спорта і турызму Рэспублікі Беларусь і старшыня Беларускага грамадскага аб'яднання "Цвярозасць-Аптымаліст". Валянцін Андрэевіч мае званне "Майстар спорта СССР", узнагароджаны медалямі. Ён з'яўляецца аўтарам больш 50 навуковых прац, а таксама кніг. ✨
✨Валянцін Андрэевіч эксперт ААН па праблемах прафілактыкі ужывання алкагольных напояў і курэння тытуню, у сваім жыцці паспеў атрымаць спартыўныя разрады па 15 відах спорта, у тым ліку па плаванні, спартыўным турызме і гімнастыцы✨
✨Размова адбылася ў гульнёвай форме, дзе спікер расказваў гімназістам пра "схему жыцця", якую ён сабе абраў і якая дапамагла яму дасягнуць высокіх вынікаў. Шмат было пытанняў і цікавых ідэй выказана.✨
#Заводскі
#гімназія14
#ЗЛЖ

✨ Бацькоўскія сходы ✨
✨ У гімназіі 14 праведзены бацькоўскія сходы, на якіх падведзены вынікі вучэбнай і творчай дзейнасці гімназіі.
Дырэктар гімназіі М.І. Гарохава расказала аб найбольш значных дасягненнях гімназістаў у алімпіядным руху і творчых конкурсах, планах гімназіі на наступны год і ўручыла Падзякі бацькам, якія актыўна супрацоўнічалі з педагагічным калектывам у пытаннях выхавання асобы вучняў гімназіі. ✨
✨На сходах былі агучаны тэмы летняга аздараўлення і акцэнтавана ўвага на выкананне правілаў бяспекі пры арганізацыі дзіцячага актыўнага адпачынку.✨
#Заводскі
#гімназія14
#бацькоўскі_сход
#Бяспечныя_канікулы

💜 Фіялетавая пятніца 💜
✨У гімназіі 14 працягваецца праект "Каляровыя пятніцы". Пятніца #Фіялетавая аб'яднала вучняў і настаўнікаў 1-х і 4-х класаў, якія рыхтавалі актыўнасці для ўсёй гімназіі. ✨
💜 На перапынках у гімназістаў была магчымасць прыняць ўдзел у танцавальных хвілінах, адгадаць загадкі і адказаць на пытанні у "фіялетавай віктарыне", паглядзець на фіялетавы колер на карцінах мастакоў, майстраваць кветкі сваімі рукамі падчас майстар-класа, зрабіць фота на фотазоне. 💜
🎉Добры настрой на ўвесь дзень забяспечаны! 🎉
#Заводскі
#гімназія14
#каляровыя_пятніцы

🎉 Бывай, пачатковая школа! 🎉
💥 Дайджэст шостага дня 💥
✨Вучэбны год заканчваецца, але ўсё ж цікава правесці час са сваімі аднакласнікамі і настаўнікамі ў гімназіі 14 г. Мінска! Сёння вучні 1, 9, 10 і 11 класаў прынялі ўдзел у падрыхтоўцы да свята "Апошні званок". Генеральная рэпетыцыя прайшла з удзелам педагога-арганізатара Мірошнік Ю.С. і класнага кіраўніка выпускнога 11 класа Болбас Г.С..✨
✨Займальнымі і пазнавальнымі былі заняткі з псіхолагам Я.С. Ліхаманавай. Прафарыентацыйная гульня “Асацыяцыі” прайшла для вучняў 8-х класаў і інфармацыйны занятак па прафілактыцы курэння
“Шкода ад вейпаў і электронных цыгарэт” для вучняў 9-х класаў.✨
✨Напярэдадні канікулаў не лішнім будзе яшчэ раз нагадаць гімназістам аб выкананні правілаў бяспекі. Інтэрактыўная гутарка “Бяспечнае дзяцінства. Шлях да бяспечных канікул” прайшла з вучнямі 2-х класаў, а інтэлектуальная гульня па правілах дарожнага руху “Бяспека на дарозе” для вучняў 6Б класа праведзена з удзелам супрацоўнікаў бібліятэкі гімназіі. ✨
#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень