ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
469 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
加入频道
🎄 Вясёлыя зімовыя канікулы! 🎄

Пачаліся зімовыя канікулы. Самыя казачныя дні напярэдадні Новага года. У гімназіі 14 запланаваны цікавыя мерапрыемствы і справы для вучняў.

Шэраг навагодніх ранішнікаў для пачатковай школы з удзелам казачных герояў дазволілі дзецям апынуцца ў казцы, дзе шкадлівая Бацылка хацела сапсаваць свята, але дзеці разам з Дзедам Марозам і Снягуркай перамаглі злодзейку. Спявалі песні, разгадвалі загадкі, вадзілі хараводы...😉😃😉😘🎄

Арганізаваць і правесці святочныя ранішнікі дапамаглі вучні старэйшых класаў на чале з педагогам-арганізатарам Мірошнік Юліей Генадзьеўнай.

#Заводскі
#гімназія14
#СвяткуемРазам
Вяселыя канікулы ў гімназіі 14

Наведванне святочных мерапрыемстваў на самых знакамітых пляцоўках горада, святочныя ранішнікі, цікавы квэст па гімназіі з разгадваннем вясёлых рэбусаў і заданняў, таямнічыя госці, падарункі, песні і святочныя паштоўкі, канцэрт ад калектыву "Дударыкі", віншаванні Дзеда Мароза і Снягурачкі і, канешне, дыскатэка. Менавіта так праходзяць зімовыя канікулы ў гімназіі 14.

Кожны год на канікулы класныя кіраўнікі і актывы класаў плануюць цікавыя справы, каб правесці адпачынак з карысцю.

#Заводскі
#гімназія14
#СвяткуемРазам
Пазнавальна і цікава!

🤔 Вучні 5А класа гімназіі 14 наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы: пазнаёміліся з жыццёвым ды творчым шляхам беларускага песняра, ужыліся ў вобраз "хлопчыка-лётчыка", а таксама наведалі беларускія Калядкі і нават прасьпявалі "У лесе нарадзілася елка" у Купалаўскім перакладзе!

💫 Падчас пешай прагулкі па зімовым Мінску завіталі ў госці да галоўнай елкі краіны! 🎄

Бавім час з карысцю! 😉😃

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
Канікулы. Экскурсіі па Беларусі. 🚌 Заслаўе

Вучні трэціх класаў гімназіі 14 знаёмяцца з цікавымі мястэчкамі Беларусі. На днях наведаліся ў Заслаўе, пабывалі ў старажытным музеі міфалогіі, паглядзелі млын, хатку завознікаў. 🎄🎅

Разам з дарослымі прынялі ўдзел у святкаванні Каляд! Весела вадзілі карагод разам з казой і казачнымі героямі! Атрымалі шмат новых уражанняў! Вярталіся дадому з песнямі! 😉

Падарожнічаць цікава і пазнавальна! 🚌

#Заводскі
#гімназія14
#ВясёлыяКанікулы
#Экскурсіі