ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
451 subscribers
7.11K photos
180 videos
13 files
226 links
加入频道
#ШостыДзень ў гімназіі 14.

🏀⛹‍♀🤾‍♀🧘‍♂У межах шостага дня вучні гімназіі 14 прынялі ўдзел у шэрагу спартыўных спаборніцтваў: рухомыя гульні “Вас выклікае спартландыя” для 3,4 класаў, спаборніцтвы па валейболу прайшлі ў вучняў 8,9 класаў, турнір па міні-футболу сярод вучняў 6,7 класаў.

🙎‍♂🙎‍♀ Цікавасць бацькоўскай грамадскасці гімназіі выклікала воднае пола паміж камандамі вучняў гімназіі і вучняў школ Заводскага раёна.

Вучні 2, 3 класаў даведаліся сёння пра навыкі будавання сяброўскіх адносін на занятках з псіхолагам Ліхаманавай Янінай Сяргееўнай "Таямніцы сяброўства".
Вучні 9, 10 класаў у рамках прафарыентацыі наведалі Беларускую дзяржаўную акадэмію авіяцыі разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасімчуком Андрэем Вячаслававічам.

🎄 Шосты дзень ў гімназіі 14 - гэта шырокія магчымасці для творчасці і заняткаў спортам! Далучайцеся! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#Прафарыентацыя
#Спаборніцтвы
#ВоднаеПола
Ура! #Перамога!

👏🏻👏🏻 Віншуем каманду гімназіі 14 - "HOPE", удзельнікаў раённага квэста па англійскай мове "Поўнае пагружэнне ці Неверагоднае падарожжа 2021" з Дыпломам за першае месца! 🎉

💥 Склад каманды:
💫 Паўлішына Сафія, 6В
💫 Каратыш Кацярына, 6А
💫 Макавецкая Маргарыта, 6А
💫 Сячко Марыя, 7Б
💫 Малік Васіль, 6В
💫 Булах Цімур, 6Б
💫 Калініна Ганна, 6В

💥 Кіраўнікі каманды:
🔻 Вялічка Вольга Міхайлаўна
🔻 Міхайлава Надзея Анатольеўна.

💯 Наша каманда атрымала два дыпломы: за перамогу ў конкурсе і за лепшую прэзентацыю каманды!
💯 Малайцы! Так трымаць! 😉👌🏻Ганарымся вамі! 😉👍🏻

#Заводскі
#гімназія14
#ПераможцыКонкурсу
💢🎄💢 акцыя "Чырвоная рукавічка" 💢🎄💢

🎁 У межах рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці" актывісты грамадскіх аб'яднанняў гімназіі 14 актыўна праводзяць агітацыйную работу па збору рэчаў для фарміравання падарункаў для розных катэгорый дзетак, якія знаходзяцца ў цяжкіх жыццёвых абставінах.

Усе класы, удзельнікі акцыі "Чырвоная рукавічка" атрымалі заданні, сярод якіх "Адрас клопату" - прозвішча выхаванца ЦКРНіР Заводскага раёна. Кожны клас рыхтуе святочнае віншаванне.
😉 Чакайце справаздачу аб акцыі на старонках нашых суполак у сацыяльных сетках і на сайце гімназіі!

🎄 Зробім свята для ўсіх! ❄️🎄❄️

#Заводскі
#гімназія14
#ЧырвонаяРукавічка
#РабіДабро
💫 Раённы конкурс кабінетаў беларускай мовы 💫

Творчая каманда гімназіі 14 у складзе: настаўнікаў Калоды Кацярыны Вячаславаўны, Хмяльніцкай Наталлі Вікенцьеўны, намесніка дырэктара Язінскай Наталлі Віктараўны і дырэктара гімназіі Гарохавай Марыі іванаўны прадставілі на погляд раённага журы аснашчэнне і методыку работы кабінета беларускай мовы і літаратуры, яго сучасную адукацыйную прастору.

Удзел у такіх конкурсах садзейнічае падтрымцы аўтарытэту, дазваляе раскрыць патэнцыял установы адукацыі.

Пажадаем нашай творчай камандзе поспехаў!

#Заводскі
#гімназія14
#КонкурсКабінетаў
#АдукацыйнаяПрастора
Віншуем пераможцаў!

Вучні гімназіі 14 атрымалі 13 дыпломаў 1 ступені на другой міжнароднай алімпіядзе па англійскай мове "English knowledge"!!! 😃👌

Пераможцаў падрыхтавалі настаўнікі англійскай мовы на чале з намеснікам дырэктара Міхайлавай Надзеяй Анатольеўнай! Малайцы! Так трымаць! 😉👍

#Заводскі
#гімназія14
#МіжнароднаяАлімпіяда
#ВедайНашых!