ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
451 subscribers
7.11K photos
180 videos
13 files
226 links
加入频道
🌟 Памяць для будучых пакаленняў

💥Члены савета музея Партызанскай  славы гімназіі №14 г. Мінска 7 мая  сустрэліся з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.

🎖Жывыя сведкі трагічных падзей - Аляксей Сямёнавіч Кучар і Уладзіслаў Платонавіч Біран расказалі аб сваім жыцці,  аб тым, як змагаліся за Вялікую Перамогу.
Аляксею Сямёнавічу, 95 гадоў, ён ваяваў, служыў  связістам у танкавых войсках, прайшоў шлях ад  малодшага лейтэнанта да  капітана. Узнагароджаны  медалямі "За баявыя заслугі", " За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне".

📍Уладзіслаў Платонавіч Біран у 8 гадоў папаў у Азарыцкі канцлагер. Яму пашчасціла выжыць. Пасля вайны працаваў урачом, быў галоўным афтальмолагам г. Мінска. Узнагароджаны медалямі "Вязень нацызму", "За заслугі ў гуманітарнай дзейнасці", мае знак " Выдатнік аховы здароўя ".

🇧🇾Тых, хто бачыў на свае вочы жахі вайны, застаецца з кожным годам усё менш і менш. Але ясны розум і светлыя вочы нашых ветэранаў пацвярджаюць, што іх подзвіг бессмяротны, а  наш абавязак - захаваць памяць аб іх подзвігах для будучых пакаленняў.
#Заводскі
#14гімназія
#наш_пераможны_май
💥Канцэртная праграма "Памяць праз гады", прымеркаваная да Дня Перамогі прайшла ў гімназіі 14 г. Мінска 7 мая.

🌟Вучні гімназіі падрыхтавалі канцэртныя нумары па матывах ваенных твораў. Гэта былі і інсцэніроўкі песень, сольныя нумары, вершы, танцы, літаратурныя замалёўкі.

📍Святочная праграма - гэта  даніна памяці  тым, хто здабыў для нас Перамогу.
#Заводскі
#14гімназія
#памяць_праз_гады