ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
440 subscribers
6.98K photos
175 videos
13 files
225 links
加入频道
🏊 У бассейне гімназіі прайшло першынства па плаванні ў праграме фінальных спаборніцтваў у рамках раённай круглагадзічнай спартакіяды работнікаў адукацыі Заводскага раёна.🏆

🌊 За гімназію плылі члены прафсаюзнай арганізацыі гімназіі інструктары па плаванні Марук М.А, Цішкоў Д.А, настаўнік Хацкевіч Ю. А і намеснік дырэктара Ганзеева А.А.🥇

🚀 Заплыў быў вельмі ўдалы і хуткі. 💪 Спадзяемся на перамогу!

#Плаванне #Спартакіяда #Гiмназiя14
🌟 Маладыя члены профаюза, педагогі гімназіі Іванюк Яна Алегаўна, Пенкіна Ксенія Аляксандраўна, Свірыдзенка Юлія Віктараўна і аператар ЭВМ Гардзейчык Ягор удзельнічаюць у анлайн-канферэнцыі "День молодого педагога "Использование искусственного интеллекта в работе педагога", 🖥️ якую арганізавала асацыяцыя маладых педагогаў г. Масквы.

📚 Каля 250 педагогаў Расіі і Беларусі вывучаюць новыя тэхналогіі ў адукацыі і зносінах у інфармацыйнай прасторы. 🌐

#МаладыяПедагогі #Тэхналогіі #Гiмназiя14
✨️ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ🎄

Заданне праекта выканана! 🌟
Вучні з радасцю падзяліліся сваімі навагоднімі шпалерамі на тэлефонах! 📱 Гэтыя яркія і крэатыўныя работы напоўнілі атмасферу свята і цяпла. ❤️
Дзякуй усім за ўдзел! 🙌 Няхай вашыя тэлефоны цешаць вас навагоднім настроем!

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Свята #Атмасфера #Гiмназiя14
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌲ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ✨️

❄️ 13 снежня ❄️
Добрай раніцы! ☀️

Сёння вас чакае чарговае заданне, дзе вы зможаце творча сябе праявіць! 🎨
Вам неабходна стварыць рэкламу навагодняга мультфільма ці фільма, які вам больш за ўсё падабаецца

Будзе гэта малюнак, відэа, фотаздымак ці іншая варыяцыя - калі ласка, выбірайце, што вам больш да спадобы! 📸

#Творчасць #Гiмназiя14 #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў
👮ПРАФІЛАКТЫЧНАЯ ГУТАРКА💬

Для вучняў 8-х класаў гімназіі была наладжана сустрэча з інспектарам ІСН Заводскага раёна Аленай Вячаславаўнай Кохан.👮‍♀️

Былі абмеркаваны асноўныя пытанні аб асабістых дадзеных, як важна абараняць сваю інфармацыю. 🛡️ Таксама бяспека ў сацсетках, налады канфідэнцыяльнасці і асцярожнасць пры зносінах, адказныя паводзіны, павага ў інтэрнэце і барацьба з кібербулінгам. 💻

Сустрэча была вельмі карыснай! Спадзяемся, што гімназісты прыменяць гэтыя веды ў жыцці. 🌟

#Бяспека #Канфідэнцыяльнасць #Кібербулінг #Гiмназiя14
☺️ТЫДЗЕНЬ ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЫ!🎉

Незвычайна прайшоў 5 дзень тыдня пачатковых класаў!🤩
Сёння дзень быў напоўнены творчасцю і прыгажосцю. 🌈 Гэты дзень быў чырвоным❤️, яркім, вясёлым, цікавым!

Да гімназістаў 1-2-х класаў прыехаў ТЭАТР “Залюстаркоўе”. Дзецям расказалі, як важна выконваць правілы дарожнага руху. 🚦

🥳Але самая вясёлая частка сённяшняга дня - краіна творчасці “мы шукаем таленты!”. Гімназічная скарбонка папоўнілася яркімі талентамі. 🌟 Нашы дзеці самы яркія, прыгожыя і таленавітыя!

#ТыдзеньПачатковайШколы #Таленты #Творчасць #Гiмназiя14
✨️ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ!🎄

Выканана заданне пераднавагодняга праекта!

Нашы вучні праявілі неверагодны творчы падыход 🌟, ствараючы рэкламу да сваіх любімых мультфільмаў, кніг і казак. Кожны праект стаў унікальным і яркім , адлюстроўваючы асабістыя захапленні і фантазію дзяцей!

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Творчасць #Гiмназiя14
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌲ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ!🌲

❄️ 14 і 15 снежня ❄️
У гэтыя дні адным з відаў адпачынку ў крузе сям'і мы прапануем абраць прагляд навагодніх гісторый! 🎄🎁

Весела праводзьце час разам са сваімі роднымі!
Шчаслівых выходных! 🧡

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #СямейныЧас #Гiмназiя14
🧩ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ!😊

🛖Вучні 4-х класаў гімназіі наведалі музей-сядзібу “Стары Менск”, што на Менцы ў в.Гарадзішча. Падчас змястоўнай экскурсіі гімназісты ўзнавілі раней набытыя веды і даведаліся многа цікавых звестак пра Полацкае княства.🏘

🥇Тыдзень пачатковай школы працягваецца ў спартыўным настроі. Вучні пачатковых класаў паўдзельнічалі ў спартландыі "Хуткія кеды".🏃‍♀️

🎊Вучні 9-х класаў гімназіі наведалі кінатэатр "Камсамолец", дзе прагледзелі кінастужку "Чорны замак Альшанскі". 🎬

🏆У гімназіі прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе. Удзельнікамі былі 8-9 класы. Падчас гульні прысутнічаў камандны дух, пазітыўны настрой.

✨️Вучні 11 класа наведалі Нацыянальны мастацкі музей, дзе ўбачылі новую выставу “Страты і здабыцці”, створаную ў гонар 85-годдзя музея і прысвечаную 80-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.⏳️

#Гiмназiя14 #ШостыШкольныДзень #Экскурсія #Спорт #Культура #Мастацтва
🌲ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ!🌲

Выканалі заданне праекта на выходныя! 🎉 Мы атрымалі выдатныя фатаздымкі, на якіх вы разам з сям'ёй і сябрамі атрымліваеце асалоду ад навагодніх фільмаў і мультфільмаў. 🎬

Дзякуй, што дзеліцеся з намі сваім святочным настроем! 🎄 Працягваем ствараць чароўную атмасферу разам!

#Гiмназiя14 #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Сям#Сябры
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌲ЕЛКА ШЧАСЛІВЫХ ІМГНЕННЯЎ!🎊

❄️ 16 снежня ❄️
Какава - самы папулярны напой у зімовую пару 😊
Гэты салодкі і духмяны напой абавязкова падорыць вам добры настрой і задавальненне 😄
Заварыце какаву ў любімым кубачку, прысыпце шакаладнай стружкай і атрымоўвайце асалоду! ☕️

#Гiмназiя14 #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Какава #Зіма #ДобрыНастрой
🧩ЗАЙМАЛЬНЫ КВЭСТ!✨️

У гімназіі прайшоў квэст для 5-х класаў “За здаровы лад жыцця: добры настрой!” 🎉 Вучні атрымалі маршрутныя лісты і адправіліся даследаваць восем станцый, кожная з якіх дапамагала самастойна паляпшаць настрой.😊

На танцавальнай станцыі вучні радасна танчылі, зараджаючыся энергіяй.💃 На гусенічнай - утварылі вялікую гусеніцу і рухаліся разам як каманда. На карамельнай - выказвалі пазітыўныя думкі, атрымліваючы асалоду ад прысмакамі.🍬

Мячыказліўальная станцыя дала магчымасць дапамагчы адзін аднаму пабудаваць дарогі для мячыкаў. На музычнай гучалі вясёлыя песні, якія паднімалі настрой!🎶 На ўсмешлівай - ператвараліся ў адну вялікую ўсмешку!😄

На мэтанакіраванай запускалі самалёцікі да сваіх мэтаў, на эмацыйнай адгадвалi эмоцыі сваіх настаўнікаў, што спрыяла лепшаму разуменню адзін аднаго.👐

Квэст быў не толькі займальным, але і карысным.🌟 Гімназісты атрымалі зарад пазітыву і навучыліся важным навыкам! Чакаем новых прыгод наперадзе! 🚀

#Гiмназiя14 #Квэст #ДобрыНастрой #ЗдаровыЛадЖыцця #Пазітыў