У гімназіі прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства на тэму парадку паступлення і навучання ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Беларусі з дэманстрацыяй відэаролікаў. 🎓📽️
Мерапрыемства праводзіў галоўны спецыяліст аддзела кансультацыйнага забеспячэння нарматыўна-тэхнічнай і наглядна-прафілактычнай дзейнасці ў галіне пажарнай бяспекі ўстановы “Рэспубліканскі цэнтр сертыфікацыі і экспертызы ліцэнзуемых відаў дзейнасці” Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Дземяшкевіч У.У. 👨🏫🔥
#Гімназiя14 #Прафарыентацыя #Паступленне #Пажарнаябяспека

🚴ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ🍁
У 6-х класах прайшоў занятак з педагогам-псіхолагам на тэму канструктыўнага ўзаемадзеяння. Вучні вывучылі метады вырашэння канфліктаў і абмеркавалі прычыны іх узнікнення. 🤝
Вучні 8-х, 10-х і 11-х класаў правялі канікулы ў Віцебску, дзе наведалі сядзібу Ільі Рэпіна ў Здраўнёва, пазнаёміўшыся з жыццём мастака і яго сям’і, а таксама агледзелі славутасці горада, уключаючы музей Марка Шагала. 🎨
Вучні 3"В" класа завіталі ў бібліятэку гімназіі на бібліятэчна-пазнаваўчую гадзіну: “Мае любімыя звяры”, прысвечаную Міжнароднаму дню аховы жывёл. 📚
Вучні 2"А" і 2"Б" класаў адправіліся на экалагічную вандроўку. Дзеці назіралі за чароўнымі фарбамі восені, за зменамі, якія адбываюцца ў прыродзе. 🍂
Вучні 7-х класаў адправіліся ў падарожжа па адкрытай тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Навучэнцы даведалiся цікавыя факты з даваеннай гісторыі крэпасці, аб яе гераічнай абароне летам 41-га, а таксама аб пасляваенным перыядзе. 🏰
#Гiмназiя14 #Экскурсіі #Адукацыя #АховаЖывёл #Восень

Гімназісты 8-х, 10-х і 11 класаў падчас экскурсіі ў Віцебск ажыццявілі пешую прагулку па горадзе, падчас якой убачылі сімвалічную статую князя Альгерда, які далучыў Віцебскую зямлю да Вялікага княства Літоўскага 🏰, велічны Свята-Уваскрасенскі храм XVIII ст, пабудаваны ў стылі Віленскага барока ⛪, гарадскую ратушу як сімвал самакіравання горада 🏛️, а таксама наведалі дом - музей знакамітага мастака Марка Шагала 🎨.
На цэнтральнай плошчы горада Віцебска вучні ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны землякоў каля мемарыяла Вечнага агню 🕯️🇧🇾.
#Гімназія14 #Віцебск #Экскурсія #Культура #Памяць

🍁КАНIКУЛЫ🍁
28 кастрычніка прыветліва сустрэў выхаванцаў восеньскіх канікул аздараўленчы лагер СОНЕЙКА! 🌞 Арганізацыйная лінейка, ранішняя гімнастыка бадзёра завялі нашых неўрымслівых пачаткоўцаў. Дзеці наведалі кінатэатр "Камсамолец", сустрэліся з псіхолагам на інтэрактыве "Выратавальнікі" і ўдзельнічалі ў віктарыне "У гасцях у казкі". Пажадаем ім актыўнага адпачынку, новых сяброў і вясёлага настрою! 🎉
Вучні 4-5 класаў паглядзелі спектакль "Джоні - правадыр чырвонаскурых" у ТЮГ, які навучыў іх дабру і адказнасці. 👏
Вучні 6 "Г" класа наведалі музей народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах, дзе ўбачылі гістарычныя будынкі і традыцыйныя прадметы. Завіталі ў кавярню музея і пакаштавалі мясцовыя стравы. 🍽️
6-я класы ўдзельнічалі ў акцыі "Чыста. Утульна. Прыгожа", навёўшы парадак у кабінеце і на прышкольнай тэрыторыі. 🍂
Сёння гiмназiя 14 прыняла ўдзел у акцыi "Мы запрашаем вас у музей", якую праводзіць Мінскі дзяржаўны турыстычна-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі. 🏛️
#Гiмназiя14 #Канікулы #АктыўныАдпачынак

Працягваецца гарадская акцыя "Мы запрашаем вас у музей". 😊
Займальная экскурсія прайшла сёння ў музеі "Беларуская хатка". 🏛️
Да яе далучыліся нашы госці - вучні СШ 5 г.Мінска. 👩🎓👨🎓
Экскурсія прысвечана традыцыйнаму сялянскаму побыту як ідэальна арганізаванаму і гарманічнаму свету, дзе перамагае строгі парадак і ў кожнай рэчы ёсць пэўнае месца і прызначэнне. 🌾
Гэты свет не можа не здзіўляць сваёй прыгажосцю. 🌻
#МыЗапрашаемУМузей #Экскурсiя #Гiмназiя14

😺Выхаванцы лагера не сумуюць, весела танчаць, спяваюць і актыўна працуюць! 🎉
Аздараўленчы лагер СОНЕЙКА наведаў тэатралізаваную інтэрактыўную праграму "Фарбы восені" пад кіраўніцтвам тэатра ЗАЗЕРКАЛЬЕ. 🍂
👩🏫Настаўнікі гімназіі 29.10.2024 г. наведалі Лошніцкую гімназію, якая знаходзіцца ў аграгарадку Лошніца Барысаўскага раёна, дзе пазнаёміліся з сістэмай работы вядучай гімназіі раёна, праектнай дзейнасцю педагогаў, інавацыйнай дзейнасцю ў педагагічных класах. Педагогаў сталічнай гімназіі ўразіла сістэма праектнай дзейнасці і інфарматызацыя сельскай гімназіі. 🏫✨
👩Старшыня клуба ЮНЕСКА "Айрыс" гімназіі Шыкун Марыя прыняла ўдзел у маладзёжным форуме "Dance4Life - Падарожжа дзеля жыцця", які прайшоў на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Гэта праект, накіраваны на распаўсюджванне здаровага ладу жыцця сярод моладзі, на захаванне і ўмацаванне рэпрадуктыўнага здароўя, на прафілактыку ВІЧ-інфекцыі. 🤝💪
#Гiмназiя14 #Сонейка #ЗдаровыЛадЖыцця #ЮНЕСКА

29 кастрычніка Дзень нараджэння Камсамола. 🎉
У ПДіМ "Золак" адбылася цырымонія развітання з піянерскім гальштукам і ўступлення ў рады ГА "БРСМ". 🌟 Шэрагі моладзевай арганізацыі папоўнілі мэтанакіраваныя, актыўныя, таленавітыя, захопленыя гімназісты 10-х класаў нашай установы. 💪 Жадаем ім актыўнай жыццёвай пазіцыі і творчага натхнення! ✨
#ДзеньКамсамола #БРСМ #Гiмназiя14 #Моладзь

💫Падведзены вынікі ІІІ раённага чэлендж-конкурсу "Мая матуля лепшая за ўсіх". 🎉
💯Пераможцам стаў Мікіта Мосін, вучань 10 класа, гімназіі 14. 📚🥇 Яго конкурсная работа надрукавана на старонках раённай дзіцячай газеты "МОРС".
💫Віншуем Мікіту і яго настаўніцу Галіну Мікалаеўну Кміта і жадаем творчага натхнення і новых перамог. 🌟✨
#МікітаМосін #МОРС #Гiмназiя14 #ТворчаеНатхненне #Перамога