ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
475 subscribers
7.28K photos
203 videos
13 files
232 links
加入频道
👩‍💼Педагагічны савет🧑‍🎓

Сёння ў гімназіі прайшоў педагагічны савет "Якасная адукацыя сёння - паспяховая будучыня заўтра". Дырэктар гімназіі Гарохава Марыя Іванаўна агучыла вынікі работы гімназіі, акрэсліла мэту і задачы на новы навучальны год, са шчырасцю і цеплынёй павіншавала маладых спецыялістаў, якія папоўнілі педагагічны калектыў.
👫Вучні 6 класаў разам з настаўнікамі наведалі свята 1 верасня каля Нацыянальнай бібліятэкі. Святочны настрой пачатку вучобы атрыманы!

У добры шлях і цікавага падарожжа па краіне ведаў!!!🎉

#заводскі
#гімназія14
🎉ЗВІНІ, ЗВІНІ, ЗВАНОК ВЯСЁЛЫ🔔


🏫У гімназіі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. На гімназічным двары свята аб’яднала педагогаў, гімназістаў, бацькоў і шматлікіх гасцей, а самымі галоўнымі былі на свяце першакласнікі, гэта для іх сёння мора ўсмешак, дабрыні, спагады, кветак і света.

👩‍🏫 З прывітальным словам да ўдзельнікаў урачыстасці звярнулася дырэктар гімназіі Гарохава М.І., выступілі госці ў асобе намесніка дырэктара інстытута мяса-малочнай прамысловасці Сцяпанавай А.А., падпалкоўніка МНС Казека Ю.Г.
Таксама ў гэты святочны дзень гімназію наведалі ветэраны педагагічнай працы - настаўнікі 70-80 гадоў Кашперка А.А. і Саковіч Л.М., якіх ветліва сустракалі дырэктар гімназіі Гарохава М.І. і заслужаны дзеяч Рэспублікі Беларусь Ровенскі Д.Д.

#Заводскі
#Гімназія14
👩‍🎓ПРАВАВЫЯ ПЫТАННІ📖

🗓У рамках месячніка прававых ведаў у гімназіі праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму “Правілы бяспечных і законапаслухмяных паводзін” для вучняў 6-7-х класаў.

👨‍🎓👩‍🎓Гімназісты прадэманстравалі належную актыўнасць, дыялог дазволіў выявіць і скарэкціраваць прабелы ў прававых пытаннях.


#заводскі
#гімназія14
🏫У гімназіі 14 праходзяць бацькоўскія сходы.👨‍👩‍👧‍👦

📑Адміністрацыя гімназіі дакладае аб выніках папярэдняга навучальнага года, ідзе абмеркаванне новых задач і планаў, праводзяцца выбары бацькоўскага актыву. На сходах з мэтай прафілактыкі выступаюць прадстаўнікі МНС, РУУС,ДАІ.

👨👩‍🦰Бацькі - актыўныя партнеры ў арганізацыі выніковага выхаваўчага працэсу навучэнцаў гімназіі.

#Заводскі
#Гімназія14
🔷Уважаемые родители!
Напоминаем, что учащиеся имеют право на бесплатный проезд в городском общественном транспорте г. Минска.
🚃🚋
Все, кому были выданы БСК, необходимо самостоятельно провести продление
📍ПАМЯТКА

Как учащимся продлить бесконтактные смарт-карты с записанным проездным документом «льготный»?

Продлить действие бесконтактных смарт-карт с записанным проездным документом «льготный» (далее - БСК) на очередной учебный год учащимся необходимо самостоятельно посредством устройств активации, размещенных на остановочных пунктах (ссылка - https://minsktrans.by/erip/mapMain).

Активировать карту можно, начиная с 28.08.2024.
При прикладывании к устройству на экране появится сообщение:

🗯«Тариф автобус-троллейбус-трамвай-метро (в том числе автобус-экспресс)
на год с выбранной даты ЗАПИСАН»,

которое означает, что срок действия БСК продлен на год с 01.09.2024 по 31.08.2025.
📚ЗАНЯТКІ МНС👩‍🚒

🏫 У гімназіі прайшлі важныя заняткі па бяспецы, арганізаваныя супрацоўнікамі МНС Заводскага раёна.

👩‍🏫Педагогі даведаліся аб новых пагрозах і атрымалі каштоўныя рэкамендацыі. вучні пазнаёміліся з правіламі паводзін у розных надзвычайных сітуацыях.

📇 Супрацоўнікі разам з дзецьмі паўтарылі правілы пажарнай бяспекі, правілы паводзін пры землятрусе і іншыя важныя моманты.

Наша бяспека і бяспека дзяцей – галоўны клопат!

#Заводскі
#Гімназія14
🔮Сёння ў нашай гімназіі было горача! Не ад надвор'я, а ад эмоцый! На нашых маленькіх вучняў напала злосць!😡 Але педагогі-псіхолагі дапамаглі першакласнікам зразумець, што з гэтай эмоцыяй можна сябраваць.

👩‍🏫Так праходзіў занятак “Эмоцыі прыходзяць у госці. Злосць”. Яны даведаліся, як распазнаць злосць, як яе выказаць бяспечна і як ператварыць яе ў энергію для новых здзяйсненняў!

👫Цяпер яны ведаюць, што нават калі хочацца тупнуць ножкай і пакрычаць, можна знайсці больш канструктыўнае выйсце! Бацькі, абмяркуйце са сваімі дзецьмі, што яны сёння даведаліся!
🏫БАЦЬКОЎСКІЯ СХОДЫ 👨‍🦰👩‍🦰

ℹ️ Бацькоўскі сход вучняў 9-11 класаў падвеў вынік сустрэч дырэктара і педагогаў з бацькамі гімназістаў.

🎯 Намечаны новыя задачы і перспектывы, праведзены выбары бацькоўскага актыву. Адбылося абмеркаванне мерапрыемстваў, гутарка прайшла актыўна. На сходзе прысутнічаў падпалкоўнік МНС.👨🏻‍🚒

#Заводскі
#Гімназія14