БЫВАЙ, БУКВАР!
🔸Вось і скончыўся першы клас. Скончыліся першыя ўрокі ў жыцці, першыя перапынкі.
29 мая вучні 1-х класаў гімназіі развіталіся з галоўнай кнігай першакласнікаў - Букваром.
✨На мерапрыемстве прысутнічалі бацькі, якія з задавальненнем і гонарам у вачах глядзелі на сваіх любімых дзетак.
👫Словы першачкоў “Бывай, наш родны Буквар, бывай першы клас! Нас чакае другі клас і “Чытанка” гучалі вельмі кранальна.

🕊У маі члены клуба ЮНЕСКА “Айрыс” Шыкун Марыя і Грышанава Ганна правялі серыю трэнінгаў як валанцёры-мультыплікатары для вучняў 6-8 класаў у рамках валанцёрскага праекта для моладзі ў падтрымку ЦУР, накіраванага на фарміраванне здаровага ладу жыцця і прафілактыку наркаманіі
«Ведай! Разумей! Дзейнічай!» па тэме «Супрацьдзеянне ўцягванню ў распаўсюджванне наркатычных рэчываў”.
👩🏻🏫 Дадзеныя трэнінгі дапамагаюць фарміраваць карысныя жыццёвыя навыкі, лідарскія якасці, здаровую камунікацыю, развіваюць крэатыўнасць і крытычнасць мыслення.💪

ДА ДНЯ АБАРОНЫ ДЗЯЦЕЙ
✨У рамках работы гарадскога рэсурснага цэнтра ў гімназіі прайшла квэст-гульня “Пуцявінамі “Бусліка”, у якой прынялі ўдзел каманды 4-5-х класаў і запрошаныя госці – 3 і 4 класы Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №7 г.Мінска імя В.І.Лівенцава” з класнымі кіраўнікамі і метадыстам Кашпур Галінай Пятроўнай.
🔸У ходзе квэсту каманды прайшлі пяць прыпынкаў “Гумарыстычны”, “Фальклорны”, “Матэматычны”, “У свеце роднай мовы”, “Літаратурны”.
🎶Пасля падвядзення вынікаў госці гімназіі наведалі музеі Партызанскай Славы і Музычных інструментаў.

СВЯТОЧНАЯ ЛІНЕЙКА
✨У гімназіі прайшла святочная лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года для 1-8, 10-х класаў.
🔸З пачаткам летніх канікул гімназістаў павіншавала дырэктар Гарохава Марыя Іванаўна і пажадала добрага адпачынку, цікавых мерапрыемстваў, новых сяброў, яркіх уражанняў.
🏆На лінейцы былі ўзнагароджаны
выдатнікі і харашысты
пераможцы раённых і гарадскіх алімпіяд
актывісты і пераможцы творчых конкурсаў
спартсмены!
УРА, КАНІКУЛЫ! УСІМ АКТЫЎНАГА АДПАЧЫНКУ!