ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
436 subscribers
6.96K photos
175 videos
13 files
225 links
加入频道
ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ
👫Увечары 29 сакавіка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы перад вучнямі 7-х і 9-х класаў гімназіі 14 разгарнулася трагічная гісторыя пяці дзяўчын-зенітчыц на чале са старшыной Васковым у спектаклі Д.Акімава "А зоры тут ціхія" па аднайменнай аповесці Б.Васільева.

👫 Вучні 5-г класа сення глядзяць кранальную гісторыю двух чацвералапых сяброў. "Гісторыя двух сабак" - назва спектакля, які паказвае тэатр РТБД.
Вучымі былі ўдзячнымі, таму прыйшлі да акцераў з цукеркамі.

👫 Вось і прыйшла пара развітацца са школьным лагерам. Крыху сумна, але наперадзе сонечныя дзянькі вясны! А там глядзіш і зноў КАНІКУЛЫ!
Завяршылі сённяшні дзень выхаванцы вясёлай спартландыяй, праглядам анімацыйнай стужкіі МІГРАЦЫЯ.

👫 Каманда "САКАЛЯТы" на чале са сваім кіраўніком Яцына І. Д. атрымала дыплом 3 ступені на раённым конкурсе "Мудры Філін". Удзельнічаючы ў інтэлектуальных спаборніцтвах, вучні праявілі стараннасць, кемлівасць, а таксама вывучылі новых птушак нашай краіны.
#Заводскі
#гімназія14
👫Для вучняў 9-х класаў гімназіі ў Пракуратуры Заводскага раёна старэйшы памочнік пракурора Курзава Аліна Юр’еўна правяла лекцыю аб расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, пасля чаго гімназісты прагледзелі дакументальныя відэаархівы з успамінамі людзей, пацярпелых ад дзейнасці фашысцкіх захопнікаў на нашай зямлі.


#Заводскі
#гімназія14
🔛📯У гімназіі прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прымеркаваныя пачатку 4 чвэрці. 📜 Па традыцыі кіраўніцтва гімназіі ўзнагародзіла лепшых вучняў - пераможцаў гімназічных і раённых конкурсаў.


#Заводскі
#гімназія14
#лінейкі
🇧🇾🇷🇺Агульныя гістарычныя карані Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, мэты і прынцыпы супрацоўніцтва, шматгадовы вопыт сумеснага развіцця садзейнічаюць фарміраванню адзінай адукацыйнай прасторы як стратэгічнай мэты Саюзнай дзяржавы.

Сёння гімназія правяла адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі сумесна з Муніцыпальнай аўтаномнай агульнаадукацыйнай установай “Гімназія №80” г.Ніжняга Ноўгарада ў фармаце відэаканферэнцсувязі.

#Заводскі
#гімназія14
#БеларусьРасія
🇧🇾🇷🇺Адзіны ўрок, прысвечаны Дню адзінства народаў Беларусі і Расіі, прайшоў у гімназіі. Пра сапраўднае сяброўства і ўзаемадапамогу паміж дзяржавамі, у неабходнасці берагчы спадчыну даведаліся гімназісты на адзіным уроку.

💪Паўдзельнічалі яны ў КВІЗе, які паспрыяў лепшаму ўсведамленню сябе як маленькай часткі вялікай краіны.

👫Вучні ўспомнілі асноўныя этапы фарміравання Саюзнай дзяржавы, вылучылі напрамкі саюзнай палітыкі, паўдзельнічалі ў віктарыне, прайшлі ан-лайн квэст.


#Заводскі
#гімназія14
#БеларусьРасія