ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
437 subscribers
6.93K photos
174 videos
13 files
225 links
加入频道
АДЗІНЫ УРОК ПАМЯЦІ
🔛🥀 У Дзень памяці ахвяр Хатыні ў гімназіі прайшоў урок "Голас Хатыні гучыць у нашай памяці".
🔹Гімназісты паглыбілі веды аб гістарычным мінулым беларускага народа, аб трагічных падзеях у Хатыні, аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, фарміраванне адмоўнага стаўлення да насілля, асуджэнне дзеянняў, якія вядуць да гібелі людзей.


#Заводскі
#гімназія14
#Хатынь
🔛📯У гімназіі прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прымеркаваныя да заканчэння 3 чвэрці.
📜 Па традыцыі кіраўніцтва ўзнагародзіла лепшых вучняў па выніках трэцяй чвэрці, пераможцаў гімназічных і раённых конкурсаў.
☝️ Асаблівую ўвагу надалі тэме недапушчальнасці ўчынення супрацьпраўных дзеянняў і ўчынкаў. Гімназістам нагадалі аб правілах бяспечных паводзін у школе, у побыце і на дарозе ў перыяд вясновых канікулаў.


#Заводскі
#гімназія14
#лінейка
У рамках тыдня рускай мовы для вучняў 7-8-х класаў было праведзена мерапрыемства "Падарожжа па станцыях рускай славеснасці". У гульнёвай форме гімназісты замацавалі веды па арфаграфіі, аднавілі ў памяці аўтараў прачытаных твораў, імёны галоўных герояў і змест кніг.
🔥У музеі Партызанскай Славы для вучняў 7-11-х класаў прайшло мерапрыемства "Радкі, апаленыя вайной". Дзеці расказалі пра паэтаў-франтавікоў, гісторыю стварэння твораў ваенных гадоў, прачыталі вершы пра Вялікую Айчынную вайну і ўшанавалі памяць тых, хто аддаў сваё жыццё за Перамогу.

#Заводскі
#гімназія14
🎉Віншуем з перамогай выдатны гімназічны дуэт Семянюк Паліну і Більдзюг Паліну, вучаніцы 11 “А” класа пад кіраўніцтвам іх настаўніка Яцына І.Д. атрымалі Дыплом I ступені і сталі пераможцамі адкрытых гарадскіх экалагічных чытанняў “Ад экалогіі прыроды да экалогіі душы” з рэспубліканскім удзелам у намінацыі “Глабальныя экалагічныя праблемы”.🍀
МАЛАЙЦЫ! ВІНШУЕМ!


#Заводскі
#гімназія14
🔆ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ

🌞У гімназіі прыветліва сустрэў выхаванцаў вясенніх канікулаў аздараўленчы лагер "СОНЕЙКА"!

👫Рабяты з асабістым задавальненнем
наведалі планетарый, сустрэліся са школьным псіхолагам на інтэрактыве "Выратавальнікі".

Напрыканцы педагог-арганізатар прапанавала паўдзельнічаць у віктарыне "Здаровы Я - здаровая краіна!" 🙏Пажадаем ім актыўнага адпачынку, новых сяброў і вясёлага настрою!

Атмасфера добразычлівасці і весялосці панавала на працягу ўсяго дня. 🥳

#Заводскі
#гімназія14
#лагер
МЕТАДЫЧНЫ ДЗЕНЬ👩🏻‍🏫

У гімназіі прайшло пасяджэнне гарадской школы маладых настаўнікаў біялогіі і хіміі “Фарміраванне і выхаванне асобы вучняў сродкамі вучэбнага прадмета”.

🔸Працуючы ў парах, хімікі і біёлагі мадэлявалі сваю дзейнасць у напрамках здаровага ладу жыцця, прафарыентацыі, экалагічнага і патрыятычнага выхавання.

💫Маладыя педагогі дзяліліся сваімі ідэямі адзін з адным, дапаўняючы вопыт калег.


#Заводскі
#гімназія14
#пасяжэнне