ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
437 subscribers
6.97K photos
175 videos
13 files
225 links
加入频道
💫Напярэдадні прыгожага вясновага свята ў гімназіі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя жаночаму дню 8 Сакавіка.
☀️У нашай актавай зале панавала сапраўды вясновая святочная атмасфера. Цешыла не толькі цёплае сонейка, але і нашы хлопцы сагравалі сэрцы сваімі ўсмешкамі, цяплом, песнямі і танцамі.
🎉Святочнае мерапрыемства прынесла ў жыццё гімназіі атмасферу вясновай радасці і шчасця!


#Заводскі
#гімназія14
#свята
🔥Ганаровую Вахту Памяці нясуць вучні гімназіі 14 г.Мінска. Вучні 7-х класаў усклалі кветкі ля Вечнага Агню ў знак пашаны тым, хто змагаўся за незалежнасць нашай Радзімы. Сямікласнікі ўдзельнічаюць у доўгатэрміновым праекце "80 крокаў Памяці".


#Заводскі
#гімназія14
💫У рамках вывучэння сацыяльна-культурных аб’ектаў Беларусі, азнаямлення вучняў са святам Гуканне вясны, з гістарычнай і культурнай спадчынай беларускага народа і актывізацыяй краязнаўчага руху навучэнцы 2-х класаў у рамках выязной экскурсіі наведалі конную аграсядзібу “Буцэвічы”, дзе абшырна пазнаёміліся з абрадавай традыцыяй святкавання зыходу зімы і пачатку вясны.
☀️Здзейснілі конную прагулку на брычцы і вярхом, пабывалі ў канюшні, паўдзельнічалі ў майстар-класе па вырабу абярэгаў, пачаставаліся румянымі блінамі з падліўкай і правялі рытуал спальвання Пудзіла Зімы.

#Заводскі
#гімназія14
У межах працы Літаратурнай гасцеўні гімназіі, вучні 2-х класаў сустрэліся з вядомай дзіцячай пісьменніцай Тамарай Бунтай.
🔸Тамара Пятроўна прэзентавала сваю новую кнігу апавяданняў "Далонькі з пушынкамі", у якой дасціпна і з гумарам апісвае, як героі - сучасныя дзяўчынкі і хлопчыкі, трапляюць у розныя сітуацыі.
👫Нашы вучні расказалі аўтару пра смешныя гісторыі, якія здарыліся з імі ў школе і дома, з задавальненнем прадэкламавалі вершы беларускіх пісьменнікаў, паадгадвалі загадкі і атрымалі невялічкія прэзенты ад пісьменніцы.


#Заводскі
#гімназія14
💫Для вучняў 9-11-х класаў прайшло мерапрыемства на тэму наркатычнай залежнасці "Выбірай свабоду", яе прычыны, рызыкі і наступствы. Моладзь матывавалі думаць пра сапраўдную мэту іх дзеянняў, сумленнасці з самімі сабой і дарослымі.
💫 Вучні 3-х класаў даведаліся пра асноўны закон нашай дзяржавы - КАНСТЫТУЦЫЮ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. Многія з маленькіх гімназістаў добра цяпер ведаюць, што ёсць дакумент, у якім адлюстраваны правы і абавязкі грамадзян нашай краіны.


#Заводскі
#гімназія14
👫Вучні гімназіі ўдзельнічалі ў раенным конкурсе малюнкаў "Наркотыкі-не, жыццё - так!".
🔸Ва ўзроставай катэгорыі 10-12 гадоў 1 месца заняла Высоцкая Ева, вучаніца 6 "В" класа, 2 месца ў Куксінай Ксеніі, вучаніцы 5 "А" класа.
🎉Пераможцы атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі. Дыпломы пераможцам уручала начальнік ІСН Заводскага РУУС Л.А.Палачанская.
🔸Малюнкі размешчаны ў гандлевым цэнтры МОМО, для агляду ўсіх грамадзян раена і г.Мінска.
🎉ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!


#Заводскі
#гімназія14