ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
437 subscribers
6.96K photos
175 videos
13 files
225 links
加入频道
🔔5-ы дзень у тыдні пачатковай школы прайшоў на " Ура!». А самым яркім і запамінальным мерапрыемствам гэтага дня стаў конкурс " Я-чараўніца!». 5 яркіх, выдатных, чароўных дзяўчынак прынялі ўдзел і раскрылі нам свае сакрэты, захапленні і таленты!
Вераскоўская Караліна, вучаніца 1 “В” класа.
Ганчарэнка Сафія, вучаніца 2 ”А” класа. Гарбачык Кацярына, вучаніца 2 “А” класа.
Казлоўская Юлія, вучаніца 2 “Б” класа.
Урбан Міраслава, вучаніца 3 “А” класа. Кожная з удзельніц была бездакорнай на сцэне: хтосьці парадаваў нас песняй, хтосьці вершам. У заключэнні прадэманстравалі нам свае ўборы пад запальную музыку падчас дэфіле.
👫Вучні 2-х класаў у Дзень музыкі і весялосці наведалі сучасны музей музычных інструментаў гімназіі №14 г.Мінска пад кіраўніцтвам Ровенскай А.І., якая ў інтэрактыўнай форме правяла падарожжа па краіне музычных інструментаў.

#Заводскі
#гімназія14
#тыдзеньпачатковайшколы
🔔Шосты школьны дзень🔔

«Школа лідараў»-3-я, 5-11-я класы прынялі ўдзел у раённым конкурсе «Акцябрацкі квіз» і «Піянерскі квіз», а таксама ў акцыі «Нашы дзеці»
«Быць патрыётам»-5-я класы наведалі мемарыяльны комплекс «Трасцянец»
«Спадчына»-4-я, 6-я класы прынялі ўдзел у творчай майстэрні «Рыхтуем Новы год», а таксама ў літаратурна-пазнавальнай гадзіне «Вершы ў кішэню»
«Рух наперад»-7-9-я класы размаўлялі на тэму «Тэрыторыя без булінгу» і «Правы непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь»
«Сямейны куток»-1-11-я класы прайшлі кансультацыі для законных прадстаўнікоў
«Алімпійцы»-2-11-я класы прынялі ўдзел у свяце спорту і здароўя «Цмокі скачуць і лятаюць - перамогі дасягаюць!», «Усе на лыжы!», «Рыхтуем алімпійцаў!»



#Заводскі
#гімназія14
#шостыдзень
Настаўнікі і вучні 3-х класаў гімназіі сумесна са студэнтамі БДПУ імя М.Танка правялі літаратурны ўрок у рамках праекта па супрацоўніцтву “Ад культуры чытання - да культуры асобы”.
📚На ўроку прысутнічала беларуская пісьменніца Фралова Іна Мікалаеўна, аўтар лірычных вершаў і апавяданняў для дзяцей.
Разам правялі літаратурны пошук у інтэрнэт- сетках, узгадалі вясковыя вакацыі. Удакладнілі, што геймер - гэта небяспечна, а сябар у інтэрнэце - праўда ці фэйк.
💫Падарожжа было цікавым і пазнавальным як для вучняў, так і для студэнтаў.
Рэалізацыя задач педагагічных класаў праз першыя сумесныя крокі ў педагагічную прафесію ў дзеянні!

#Заводскі
#гімназія14
💫У актавай зале гімназіі прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае закрыццю ТЫДНЯ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ пад назваю ПРАСТОРА ІДЭЙ І ТВОРЧАСЦІ.
🇧🇾Вучні разам з настаўнікамі выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, пазнаёміліся з вынікамі правядзення мерапрыемстваў згодна зацверджанага плана.
Самыя актыўныя і заахвочаныя атрымалі ДЫПЛОМЫ, шчырыя словы падзякі і гучныя апладысменты зала.
Наперад да новых ідэй і талентаў!
🎭Не менш доўгачаканым і пазнавальным было наведванне тэатральнага прадстаўлення МАЛЕНЬКАЯ РЫБКА для вучняў 1-4-х класаў, якое прапанавалі акцёры тэатра "Зазеркалье".
👫Вучні 3"В" класа наведалі гімназічны музей Партызанскай Славы. Уважліва разгледзелі экспазіцыі музея, даведаліся аб пачатку партызанскага руху на тэрыторыі нашай краіны, аб дзеяннях партызан на акупіраванай тэрыторыі, паразмаўлялі пра Міжнародны Дзень памяці ахвяр генацыду.


#Заводскі
#гімназія14