💫Тыдзень ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЫ!
👫Весела і актыўна вучні 1-4 класаў 4 снежня сустрэліся ў актавай зале на адкрыцці тыдня “ПРАСТОРА ІДЭЙ І ТВОРЧАСЦІ”. Кожны клас пазнаёміўся з планам мерапрыемстваў, атрымаў маршрутны ліст і адправіўся ў вандроўку ідэй і творчасці!
🙏Пажадаем нашым пачаткоўцам натхнення, крэатыву, кемлівасці, бадзёрасці і адказнасці.
💫Вучні 4 “А” класа наведалі Палац дзяцей і моладзі “Золак”, дзе прынялі ўдзел у занятку па “Экасусвету”.
👫Вучні актыўна паўдзельнічалі непасрэдна ў самім інтэлектуальна-пазнаваўчым мерапрыемстве.
💭Гімназісты ўдзельнічалі ў віктарыне, адказвалі на цікавыя, навуковаабгрунтаваныя пытанні экскурсавода. Былі пытлівымі дарадцамі ў пэўных сітуацыях, якія датычыліся экалогіі. Дбайна, карысна правялі час.
#Заводскі
#гімназія14

💫Тыдзень пачатковай школы працягваецца ў гімназіі. Вучні 2-х класаў прынялі ўдзел у творчай майстэрні, дзе з вялікай ахвотай і зацікаўленасцю сумесна выраблялі 3D - сняжынкі.
💫У рамках тыдня адбылося мерапрыемства "Краязнаўчы рух у даследчых праектах пачаткоўцаў". Дыпламанты раённага этапу конкурсу даследчых работ “Пазнанне і творчасць” Блешчаў Аляксей, 4 “В” клас, Храмянкова Ульяна, 4 “Б” клас, Томка Ягор, 4”А” клас прадэманстравалі свае цікавыя даследчыя праекты.
👫Вучні 3-х класаў правялі алімпіяду па краязнаўстве. Шмат было цікавых пытанняў, з якімі гімназісты справіліся паспяхова.
📕Да Дня краязнаўства таксама адбыўся фестываль крыжаванак і рэбусаў "Краіна мая, Беларусь", падрыхтаваны вучнямі
4-х класаў.
#Заводскі
#гімназія14
#тыдзеньпачатковайшколы

💭НАВІНЫ ГІМНАЗІІ
✨6 снежня адбыўся гарадскі этап конкурсу даследчых работ "Пазнанне і творчасць". Блешчаў Аляксей, вучань 4 "В", настаўнік Фундарэнка В.М., дастойна прадставіў свой праект "Аперацыя "Баграціён" на маёй малой Радзіме". Так трымаць!
💫Гімназію наведаў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Эдуард Сямёнавіч Ханок у рамках Асацыяцыі школ Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.
✨Эдуард Сямёнавіч распавёў пра сакрэты свайго поспеху, падзяліўся парадамі з гімназістамі, адказаў на пытанні і нават выканаў свае самыя папулярныя кампазіцыі («Зіма», «Самурай», «Песенька жаб», «Малінаўка» і інш.) для ўдзячных слухачоў.
🎉Калектыў настаўнікаў і гімназістаў пажадаў далейшых творчых поспехаў Эдуарду Сямёнавічу
#Заводскі
#гімназія14
#навіныгімназіі
#ханок
#конкурс

🔔НАВІНЫ ГІМНАЗІІ🔔
👫Вучнi ГПД 1-3-х класаў (выхавальнiк Мiрская. Т.Ф. i старшыня ВМА ГПД Гегечкоры А.А.) правялi творчую майстэрню калаж-творчасцi "Краiна матэматыкi". Разам стварылi "Матэматычны калаж".
👫Вучні 1-2-х класаў зрабілі выставу малюнкаў "Узоры Дзядулі Мароза".
Узоры, якія намалявалі вучні, нагадваюць чароўную зімовую казку.
👫У актавай зале гімназіі адбылася сустрэча вучняў 2-3-х класаў з вядомай беларускай пісьменніцай І.М.Фраловай. Вучні прынялі ўдзел у віктарыне, чыталі свае вершы і з зацікаўленасцю слухалі вершы і апавяданні Іны Мікалаеўны, а потым атрымалі падарункі і аўтограф ад аўтара.
👫Вучні 2-4 класаў з адказнасцю і задавальненнем прынялі ўдзел у паэтычным конкурсе чытальнікаў вершаў "Зноў да нас прыйшла Зіма", які быў адзначаны шчырымі апладысментамі і падзякамі.
👫Сярод вучняў 3-х класаў у рамках тыдня была праведзена літаратурная віктарына па беларускіх казках. Дзеці адгадвалі загадкі, актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне, абмеркавалі цікавыя казкі, якія ім запомніліся.