ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
450 subscribers
7.09K photos
180 videos
13 files
226 links
加入频道
Дзякуем актывісткам гімназіі 14, якія сёння сумесна са старшынёй Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БСЖ» Вольгай Мікалаеўнай Чамаданавай, актывісткамі МДА ГА «БСЖ», прадстаўнікамі ўрада Ніжагародскай вобласці перадалі канцылярскія прылады ў дабрачынны Фонд А.Талая для дзяцей Данбаса

🔸Арганізатар мерапрыемства – Мінская гарадская арганізацыя «БСЖ»
🙏Вялікі дзякуй за дапамогу!


#Заводскі
#гімназія14
#бсж
🔵У гімназіі N14 з 8 - 9 класамі ўчастковы інспектар ІСН МГБ Завадскога РУУС г.Мінска Аўтуховіч Наталля Віктараўна правяла прафілактычныя гутаркі.🔵
🔸З вучнямі абмеркавалі:
аб дазволе канфліктаў без боек;
🔸паўтарылі правілы дарожнага руху;
🔸правілы зносін у сетцы Інтэрнэт;
🔸адміністрацыйная адказнасць за правапарушэнні ст.10.1. 11.1, 19.1-19.9 КаАП Рэспублікі Беларусь і крымінальная адказнасць па арт.205-212, 222.


#Заводскі
#гімназія14
🔵21 верасня ў рамках акцыі “Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі” вучні гімназіі 14 сустрэліся са старшым памочнікам пракурора Заводскага раёна Гапановічам Уладзіславам Мікалаевічам.
⛑️Былі адпрацаваны прыёмы па аказанні першай дапамогі пацярпеўшым, прадэманстраваны відэаматэрыялы.
🔸Адбылася гутарка аб прававой бяспецы, была абмеркавана тэма генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.


#Заводскі
#гімназія14
#дзеньбяспекі
22 верасня вучні 2-х класаў падчас выязной экскурсіі наведалі знакамітыя мясціны наваколляў Беларусі. 🌍
💥Пабывалі ў г.п.Радашковічы на буйнейшым заводзе беларускай керамікі, дзе сутыкнуліся ў рэальнасці з майстрамі ганчарнай вытворчасці і самі пабывалі юнымі ўдзельнікамі гэтага працэсу.
💥Далей завіталі ў адзін са старажытных гарадоў Беларусі - Заслаўе, дзе пазнаёміліся з яго гісторыяй заснавання.
💥І напрыканцы падарожжа завіталі ў этнаграфічны комплекс МЛЫН.
Гісторыя і сучаснасць праз выхаванне асобы сучаснага патрыёта сваёй краіны.

#Заводскі
#гімнпзія14
#экскурсія
🔔Шосты школьны дзень🔔
Творчыя цэнтры гімназіі №14 г.Мінска запрашалі на мерапрыемствы:
«Быць патрыётам»-4-я,10-11-я класы прымалі ўдзел у піянерскіх гульнях, тымбілдэнгу “Мой класны клас”, наведалі месцы генацыду беларускага народа ў гады ВАВ
«Я-грамадзянін»-6-я, 8-я класы прымалі ўдзел у працы па праекту “Генацыд. Азарычы. Голас. Сведкі. Падзеі” і ў віртуальнай экскурсіі “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці”
«Чалавек міру»-2”А”, 3-я класы наведалі ТЮГ “Чараўнік краіны ОЗ”, і прынялі ўдзел у пазнавальнай праграмме “Традыцыі народаў свету”
Зяленая планета-9-я класы прымалі ўдзел у рэспубліканскай экалагічнай акцыі па ўборцы смецця “Мы клапоцімся”
Бяспечнае дзяцінства-2-я класы азнаёміліся з пазнавальнай праграмай “Правіла дарожнага руху выконваю заўсёды я!”
«Рух на перад»-у 5-х класах былі заняткі па канструктыўнаму ўзаемадзеянню “Звязаныя адной мэтай”
«Алімпійцы»-6-7-я, 11-я класы прымалі ўдзел у восеньскім легкаатлетычным кросе, спартыўным спаборніцтве “Мяч над сеткай”

#Заводскі
#гімназія14
#шостыдзень