ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
440 subscribers
6.98K photos
175 videos
13 files
225 links
加入频道
МЫ - РАЗАМ! | 15 ВЕРАСНЯ
Сёння напярэдадні Дня народнага адзінства ў скверы імя Марата Казея прайшла гарадская дзіцяча-маладзёжная акцыя "Мы - разам!" з удзелам намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Цурана Арцёма Мікалаевіча, старшыні Цэнтральнай раённай арганізацыі ветэранаў Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Атаманава Георгія Пятровіча, зводных піянерскіх дружын горада. У рамках акцыі вучні гімназіі 14 далі ўрачыстае абяцанне і ўступілі ў рады піянераў.
Акцыя "Мы - разам!" скончылася ўручэннем наказаў піянерскім дружынам і ўскладаннем кветак да помніка Марата Казея.
🟢У гімназіі 14 прайшлі Адзіныя ўрокі да Дня народнага адзінства.
👫 Вучні разам зрабілі экскурс у гісторыю свята, паразважалі на тэму ролі для нашай краіны ўз'яднання беларускага народа. Гэта дата стала святам для ўсіх і кожнага

#гімназія14
#Заводскі
🎉Дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства Заводскі раен адзначыў фестывалем Дружбы народаў. Гімназіі 14 прадстаўляла на фестывалі Рэспубліку Беларусь.🎉
🟢 Шчырыя віншаванні, добрыя вершы пра адзінства нашага народа і песня пра любімую Беларусь прагучалі са сцэны ў выкананні настаўнікаў гімназіі. Стравы з бульбы і жытні квас, цыбрыкі мачанка на стале ў конкурсе на лепшую страву.
Са святам, дарагія сябры!

#Заводскі
#гімназія14
🔔Шосты школьны дзень🔔

Творчыя цэнтры гімназіі №14 г.Мінска запрашалі на мерапрыемствы:
🔵«Быць патрыётам»-5-я, 7-я класы прымалі ўдзел у КТС «Святкуем Дзень народнага адзінства», а таксама зборы актыву піянерскай дружыны імя К.Заслонава
🔵«Я-грамадзянін»-8-10я класы і актыў БРСМ прымалі ўдзел у акцыях «Ніхто не забыт, нішто не забыта»,«Народная зарадка», у выставе-прэзентацыі «У адзінстве мы сіла!», 
🔵«Чалавек міру»-прафзаюзны камітэт, 1-4-я класы прымалі ўдзел у фестывалі назыянальных культур, прэзентацыя краіны Рэспубліка Беларусь, бяседа «Згоды лад-для агульнай справы скарб»
🔵«Рух на перад»-6-я класы прымалі ўдзел у мерапрыемстве «Падарожжа па гарах мыслення »
🔵«Сямейны куток»-1-11-я класы прымалі ўдзел у кансультацыі для законных прадстаўнікоў
🔵«Алімпійцы»-5-11-я класы прымалі ўдзел у першынстве гімназіі па лёгкай атлетыцы «Шкаліада», удзел у раёным велапрабегу


#Заводскі
#гімназія14
#шостыдзень
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🍪Вучні 4"А" класа гімназіі 14 наведалі музей "Дом Перніка" і прынялі ўдзел у творчым майстар-класе"Шэдэўр уласнымі рукамі".
🔸Калектыў вучняў гімназіі прадэманстраваў трывалыя веды ў розных накірунках практычнай дзейнасці.
Было пазнавальна, весела і цікава падчас экскурсіі.



#гімназія14
#Заводскі
#музей
📕19 верасня вучні 4-х класаў гімназіі сустрэліся са знакамітым беларускім пісьменнікам Уладзімірам Мазго.
Паміж удзельнікамі сустрэчы адбыўся цікавы і займальны дыялог.
👫Вучні гімназіі добра знаёмыя з творчасцю пісьменніка.


#Заводскі
#гімназія14
Дзякуем актывісткам гімназіі 14, якія сёння сумесна са старшынёй Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БСЖ» Вольгай Мікалаеўнай Чамаданавай, актывісткамі МДА ГА «БСЖ», прадстаўнікамі ўрада Ніжагародскай вобласці перадалі канцылярскія прылады ў дабрачынны Фонд А.Талая для дзяцей Данбаса

🔸Арганізатар мерапрыемства – Мінская гарадская арганізацыя «БСЖ»
🙏Вялікі дзякуй за дапамогу!


#Заводскі
#гімназія14
#бсж