ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
462 subscribers
7.3K photos
203 videos
13 files
234 links
加入频道
Актыўна і пазнавальна праходзіць практыка па дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўцы ў вучняў 10 класаў.⛑️
✈️ Сёння знаёмства з установай адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі" пачалося з відэавізітоўкі, якую правялі курсанты акадэміі.
🔸Потым прайшла экскурсія па тэрыторыі: самалёты, верталёты, дроны, акопы, знаёмства з вучэбнай зброяй.... Было цікава!



#Заводскі
#гімназія14
#практыка
👍1
Вучні 14 гімназіі адправіліся ў лагер “Высокі Бераг”.
🔸Першы дзень насычаны радасцю, весялосцю і новымі сябрамі. Дзеці пазнаёміліся з тэрыторыяй турысцка-аздараўленчага комплексу “Высокі бераг” праз квэст, у якім домік 7 заняў 2 месца, домік 8 заняў 4 месца. У канцы дня правялі гульні на знаёмства, паспаборнічалі ў піянербол і адпачылі на дыскатэцы.


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
👍2
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь "Дударыкі" гімназіі 14 прадстаўляў горад Мінск на міжнародным фестывалі народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік" у Паставах!
🔸300 удзельнікаў, артыстаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Латвіі, Кітая!
🔸Выступілі на трох пляцоўках, прайшлі ў двух урачыстых шэсцяў!
🎉У выніку сталі Лаўрэатамі 1 ступені🎉
Віншуем

#Заводскі
#гімназія14
#фестываль
👍7👏1