ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
436 subscribers
6.96K photos
175 videos
13 files
225 links
加入频道
Трэці дзень у палатачным лагеры "Зубраня" выдаўся насычаным на падзеі.
🔸Атрад гімназіі 14 атрымаў свой першы дыплом за крэатыўны плакат, дзеці прайшлі цікавыя выпрабаванні ў спартыўнай гульні "Зарніца", наведалі гурткі выпальвання па дрэве і арэгамі, басейн, зрабілі атрадны фотаздымак, прысвечаны здароваму ладу жыцця.
Студыя "Купалінка" наведала Дзяржаўны гістарычны архіў РБ.
🏘️ Удзельнікі студыі даведаліся пра гісторыю архіваў, умовы захавання архіўных дакументаў і крыніц. Даведаліся, што напісаўшы заяву, можна атрымаць доступ да самых розных гістарычных дакументаў, у тым ліку і тых, якія могуць праліць свет на ваш радавод.
Шосты дзень летніх канікул у профільным атрадзе “Філолагі” быў прысвечаны здароваму ладу жыцця. Дзеці прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне “Здароўе і мы – лепшыя сябры”.
На гэтым тыдні выхаванцы аздараўленчага лагера "СОНЕЙКА" завяршылі свае вандроўкі ў нацыянальныя музеі горада. Наперадзе шмат інтэрактыву, пазітыву, весялосці і таямніц.

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
У першы дзень пасля выхадных профільны атрад “Філолагі” распачаў свой дзень з заняткаў па англійскай мове па тэме “Тэлеперадачы”.
🔸Пасля дзеці адправіліся на культурны адпачынак у канатэатр “Камсамолец”, дзе з задавальненнем правялі час. Канікулы працягваюццца, наперадзе шмат цікавага!



#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
🎉 Урачыстае ўручэнне пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі адбылося ў гімназіі 14 г. Мінска.
У 2022/2023 навучальным годзе 5 навучэнцаў атрымалі пасведчанні з адзнакай.
З пажаданнямі поспеху выступілі:
🎤дырэктар гімназіі Гарохава Марыя Іванаўна
🎤бацькі
🎤класныя кіраўнікі
Выпускнікі 9-ых класаў
гімназіі атрымалі пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі.
Цёплыя словы падзякі прагучалі і ад рабят у адрас строгіх і ласкавых, мудрых і ўважлівых настаўнікаў і класных кіраўнікоў


#Заводскі
#гімназія14
Цікава, займальна і пазнавальна
🔸Выхаванцы аздараўленчага лагера «СОНЕЙКА» сёння разам з акцёрамі тэатра «ЗАЗЕРКАЛЬЕ» завіталі ў краіну дарожных знакаў. Нагадалі правілы пешаходаў, веласіпедыстаў і пабылі актыўнымі ўдзельнікамі інтэрактыўнай праграмы «ПРЫГОДЫ паставога РАМАШКІНА».
Ні дня без заняткаў па англійскай мове ў профільным атрадзе "Філолагі".
-Даведаліся, хто больш за ўсіх чытае і на якіх мовах.
Выявілі лепшага знатака твораў і іх аўтараў.
Выканалі інтэрактыўныя заданні разам, а пасля паасобку ў камп'ютарным класе.
Правялі гутарку і прагледзелі навучальны відэаролік МНС Беларусі на тэму “Бяспечная вада”.

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
#лагер
Актыўна і пазнавальна праходзіць практыка па дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўцы ў вучняў 10 класаў.⛑️
✈️ Сёння знаёмства з установай адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі" пачалося з відэавізітоўкі, якую правялі курсанты акадэміі.
🔸Потым прайшла экскурсія па тэрыторыі: самалёты, верталёты, дроны, акопы, знаёмства з вучэбнай зброяй.... Было цікава!



#Заводскі
#гімназія14
#практыка
Вучні 14 гімназіі адправіліся ў лагер “Высокі Бераг”.
🔸Першы дзень насычаны радасцю, весялосцю і новымі сябрамі. Дзеці пазнаёміліся з тэрыторыяй турысцка-аздараўленчага комплексу “Высокі бераг” праз квэст, у якім домік 7 заняў 2 месца, домік 8 заняў 4 месца. У канцы дня правялі гульні на знаёмства, паспаборнічалі ў піянербол і адпачылі на дыскатэцы.


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы