ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
439 subscribers
6.92K photos
174 videos
13 files
225 links
加入频道
19 мая ў рамках пераемнасці для дзяцей дзіцячага садка №13 г.Мінска была праведзена экскурсія "Падарожжа Бусліка ў гімназію 14 г.Мінска".
🔸Будучыя першакласнікі пазнаёміліся з добрымі ўмовамі знаходжання ў гімназіі. Лектары музея Партызанскай Славы правялі для дзяцей цікавую і пазнавальную экскурсію.
👫 Дзеці з радаснымі ўражаннямі вярталіся ў дзіцячы садок.



#Заводскі
#гімназія14
У рамках прафарыентацыі і азнаямлення з краявідамі роднага краю вучні 1А класа напярэдадні выходных наведалі выязную экскурсію па маршруце МІНСК-ЛАГОЙСК-МІНСК.
🔸 Навучэнцы завіталі ў госці да пчаляра на аграсядзібу ГАЕНСКІЯ ВЫТОКІ.
Пазнаёмілі са складанай і карпатлівай працай пчаляра, паўдзельнічалі ў майстар-класе ПРАЦАВІТЫЯ ПЧОЛКІ, былі актыўнымі ўдзельнікамі інтэрактыўнай праграмы ПРАЦУЙ ЯК ПЧОЛКА, наведалі кантактны заапарк, з клопатам і задавальненнем пачаставалі жывёлак, пабывалі на рацэ ГАЙНА, дзе назіралі за сямействам баброў і безумоўна пачаставаліся беларускімі стравамі з МЁДАМ!
🌟Беларускія краявіды ўразілі першачкоў і безумоўна адклалі станоўчы адбітак на фарміраванне асобы сапраўднага выхаванца і патрыёта сваёй Радзімы.



#Заводскі
#гімназія14
Шосты школьны дзень
Творчыя цэнтры гімназіі №14 г. Мінска запрашалі на мерапрыемствы:
Спадчына–вучні 1-3х класаў прынялі ўдзел у гульні "Вясёлая гусеніца", рэспект-сустрэчы "Сям'я",а таксама ў творчай лабараторыі "Сямейная тусоўка".
Я-лідар–актыў ГА "БРПА" і ГА "БРСМ" зрабілі паход у п.Баравое, у краязнаўчы музей г.Дзяржынск.
Я-патрыёт– вучні 5-8-х класаў прынялі ўдзел у экскурсіі ў Бабруйск-Чырвоны бераг, а таксама ў конкурсе інсцэніраванай песні ваенных часоў.
Я-грамадзянін–вучні 4-х, 7-х класаў прынялі ўдзел у экскурсіі ў школьныя музеі Заводскага раёна, а таксама ў творчай сустрэчы "І гучыць беларускае слова" з запрашэннем гасцей з беларускамоўных гімназій
Алімпійцы–вучні 9-10-х класаў згулялі ў таварыскі матч па футболу.
Калейдаскоп таленту–вучні 11-х класаў на творчай пляцоўцы рыхтуюцца ды выпускнога вечара.



#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень
23 мая ў вучняў 3"Б" класа адбылася сустрэча з супрацоўнікамі МНС "Арганізацыя бяспечных летніх канікулаў для вучняў пачатковай школы".
👫Вучні актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу, яшчэ раз нагадалі сваім аднакласнікам аб правілах бяспечных паводзін падчас летніх канікулаў.


#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы