ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
425 subscribers
6.71K photos
151 videos
13 files
225 links
加入频道
Віншуем Шляхаў Міхаіла з 1 "В" класа, Скіданаву Паліну з 2 "В" класа, Ягораву Алівію з 1 "А" класа, якія атрымалі кепкі ў падарунак за ўдзел у конкурсе малюнкаў першацветаў.
🌟Зязюльчык Ціхан з 2 "Б" класа атрымаў кепку і дыплом. Для ўдзельнікаў конкурсу было прадстаўленне музычных і танцавальных нумароў.



#Заводскі
#гімназія14
Пярвічная арганізацыя БСЖ гімназіі 14 г.Мінска сумесна з творчай групай навучэнцаў гімназіі, работнікамі ЖЭУ-1 і КОТОС-1 арганізавала і правяла напярэдадні Дня Перамогі Свята двара "Песні Перамогі". 🔥
👫На свяце прысутнічалі жыхары мікрараёна вуліц Народная, Васняцова, Райніса. Ганаровымі гасцямі былі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. У праграме гучалі вершы і песні ваенных часоў, народныя песні і мелодыі ў выкананні "Дударыкаў".
🔶Жыхары паглядзелі фільм пра герояў вайны, зняты навучэнцамі гімназіі. Разам сустракаем свята 9 Мая! Усім міру, дабра і шчасця!🙏


#Заводскі
#гімназія14
#свята
Да вучняў 1 «А» класа гімназіі 14 завітаў інспектар па справах непаўналетніх Заводскага раёна г.Мінска Аўтуховіч Н.В. Наталля Віктараўна расказала вучням, як зберагчы свае асабістыя рэчы, як пазбегнуць канфліктаў і не трапіць у бойку, чаму абавязкова трэба выконваць правілы дарожнага руху.
🔶Таксама адбылася сустрэча інспектара ІСН з вучнямі 11 класа гімназіі, сённяшнімі выпускнікамі.



#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
🌟Вучаніцы гімназіі 14 Музыка Дар’я і Коваль Мілана паспяхова выступілі на XVI Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі "Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг. у гістарычнай памяці народа".🔥
🎉Віншуем Коваль Мілану з Дыпломам 1 ступені, якая заняла 1 месца ў секцыі "Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі маёй сям’і!"



#Заводскі
#гімназія14
#канферэнцыя
🔥 Напярэдадні Свята Перамогі вучні 6 “А” і 6 “Б” класаў гімназіі 14 наведалі мемарыяльны комплекс Трасцянец.🔥
🙏Захаваць памяць - асноўнае, што мы павінны зрабіць!


#Заводскі
#гімназія14
#трасцянец
🔥Напярэдадні свята Вялікай Перамогі вучні 5"Г", 6"А" i 6"Б" класаў завіталі да ветэрана ВАВ Бурнашова Аляксея Афанасьевiча. Павіншавалі яго з надыходзячым 9 мая, выказалі падзяку за яго гераічны подзвіг, пажадалі моцнага здароўя, падарылі салодкія падарункі.
🔥Вучні 5а, 5б і 5в класаў наведалі і павіншавалі са святам Перамогі малалетняга вязня канцлагера Кулагу Інэсу Георгіеўну, якая ў сакавіку была ўзнагароджана дыпломам “Жанчына года -2022”. Як і заўсёды сустрэча прайшла ў цёплай абстаноўцы з гутаркай пра ўсе цяжкасці і гора часоў ВАВ. Інэса Георгіеўна са слязамі на вачах прачытала дзецям верш “Дзеці вайны”. Мы памятаем!🙏
🔥Напярэдадні Свята Перамогі вучні 7 а,б,в класаў наведалі і павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ермаловіча Аркадзя Іванавіча. Суровая праўда ваеннага ліхалецця, мужнасць і гераізм нашых воінау́!
Развітваючыся, пажадалі моцнага здароўя і жыццёвага аптымізму, выказалі ўдзячнасць за здзейснены подзвіг і спадзяванне на шматлікія сустрэчы ў будучыні.

#Заводскі
#гімназія14
🔥У Музеі Партызанскай Славы гімназіі для вучняў 6-7 класаў у рамках акцыі "30 дзён да Перамогі!" настаўнікам рускай мовы і літаратуры Грэчкінай Святланай Мікалаеўнай праведзена літаратурная гасцёўня "Ніхто не забыты, нішто не забыта".


#Заводскі
#гімназія14
#акцыя
Шосты школьны дзень
Творчыя цэнтры гімназіі 14 г.Мінска запрашалі на мерапрыемствы:
"Я грамадзянін" - вучні 1-4-х класаў прынялі ўдзел у выставе малюнкаў "Вялікай Перамозе прысвячаецца!", а таксама ва урачыстым прыёме у́ акцябраты і піянеры.
"Я-патрыёт" - вучні 1-10-х класаў прынялі ўдзел у літаратурнай старонцы "Чытаем творы пра вайну...", сустрэчы з ветэранам Кулага І.Г. "Дзеці вялікай вайны", паходзе па месцах баявой славы брыгады імя Сталіна, праглядзелі прэзентацыю "Піянеры-героі" і наведалі ваенную часць 35703 "Хутка Арміі роднай будзе папаўненне".
"Калейдаскоп талентаў" - для вучняў 11-х класаў прайшла творчая пляцоўка па падрыхтоўцы выпускнога вечара.

#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень