ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
425 subscribers
6.72K photos
151 videos
13 files
225 links
加入频道
🌟На базе ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка" адбыўся марафон інавацыйнага перадавога педагагічнага вопыту "Настаўнікі-метадысты - будучым педагогам даследчыкам".
🌟Настаўнік біялогіі гімназіі 14 Яцына Іна Дзмітрыеўна, кваліфікацыйнай катэгорыі "настаўнік-метадыст" у рамках работы педагагічнай лабараторыі "Асвойваючы сакрэты педагагічнага майстэрства" правяла майстар-клас "Выкарыстанне ІКТ у выкладанні біялогіі" для студэнтаў факультэта прыродазнаўства БДПУ.



#Заводскі
#гімназія14
#марафон
🌟Вялікдзень - дзень цудаў.🌟
🔸Зусім хутка ўсе праваслаўныя хрысціяне будуць адзначаць свята Светлага Вялікадня.
👫Вучні, бацькі і педагогі гімназіі 14 таксама актыўна ўключыліся ў падрыхтоўку да яго.
У рэакрэацыях традыцыйна занялі сваё месца выставы з падзелкамі і малюнкамі пачатковай школы, інсталяцыі выхавальнікаў і вучняў групы падоўжанага дня. Кветкі, птушкі, фарбаваныя яйкі, кулічы і тварожны вялікдзень і нават аб’ёмны макет праваслаўнай царквы - усё гэта стварае святочны настрой у гэтыя дні.
Для групы падоўжанага дня праведзены майстар-класы, дзе выхаванцы не толькі даведаліся пра традыцыйны велікодны сняданак, народныя гульні з фарбаванымі яйкамі, абрадавыя песні, абмен “фарбоўкамі”, але і самі навучыліся рабіць пісанкі, размалёўваць галоўныя сімвалы свята Вялікадня – яйка і куліч.
Няхай гэтыя святыя дні напоўняць сэрцы пачуццямі надзеі і любові, шчырасці і веры ва ўрачыстасць дабра і справядлівасці, прынясуць у дом мір, дабрабыт і шчасце!

#Заводскі
#гімназія14
#Вялікдзень
🔶14 красавіка вучні 3 ”В” класа гімназіі 14 наведалі Музей пажарнай і аварыйна-выратавальнай справы.
👫Гімназістам расказалі пра гісторыю стварэння пажарнай службы на тэрыторыі нашай краіны ад заснавання да сучаснасці. Дзеці самі пабылі кіроўцамі верталёта і даведаліся шмат цікавага.
🔶14 красавіка вучні 5-ых класаў наведалі мемарыяльны комплекс “Трасцянец”, дзе ўсклалі кветкі да помніка “Вароты памяці”.
🔥Гісторыя аддае гэтаму лагеру чацвёртае месца па велічыні і колькасці ахвяр пасля Асвенціма, Трэблінкі, Майданэка. Больш за 200 тыс. загінуўшых - вось тая сумная статыстыка, якая з'яўляецца своеасаблівым знакам лагера.
👫Вучні 5 “А” класа падрыхтавалі і правялі экскурсію па мемарыяльным комплексе.
МЫ ПАМЯТАЕМ!!!
🔶У рамках тыдня рускай мовы і літаратуры прайшоў інтэлектуальны турнір для 7 “А” і 7 “Б” класаў.
Мерапрыемства было праведзена як інтэлектуальная гульня, што дазволіла павысіць цікавасць вучняў да гісторыі рускай мовы, пашырыць і паглыбіць веды па рускай літаратуры.

#Заводскі
#гімназія14
Актывісткі ГА БСЖ гімназіі 14 Гегечкоры А.А. і Краўчанка А.В. прынялі ўдзел у суботніку на алеі маладажонаў у мікрараёне Чыжоўка.
🌟Папрацавалі на славу, далі інтэрв’ю журналістам БТ аб радасці сумеснай працы. Разам зробім наш раён чыстым, прыгожым і ўтульным!


#Заводскі
#гімназія14
#суботнік