ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
436 subscribers
6.92K photos
174 videos
13 files
225 links
加入频道
Вучні 9х класаў у рамках прафарыентацыйнай работы наведалі Мінгаз.
🔸Перад вучнямі выступілі кіраўнікі прадпрыемства, прадстаўнікі розных службаў. Была данесена інфармацыя пра правілы паступлення ў Мінскі каледж тэхналогій камунальнай гаспадаркі і транспартнага абслугоўвання.
Вучні з цікавасцю наведалі экскурсію на прадпрыемстве, пазнаёміліся з работай службы 104, з машынамі і абсталяваннем, паспрабавалі кіраваць арыгінальным робатам.


#Заводскі
#гімназія14
#Мінгаз
Прафілактычнае выступленне педагога сацыяльнага перад вучнямі 8-11 классаў па процівадзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў праходзіць напярэданні вясенніх канікулаў.
🔸Для вучняў быў арганізаваны прагляд відэаролікаў, прапанаваных ІСН Заводскага раёна.


#Заводскі
#гімназія14
Ансамбаль "Дударыкі" наведаў 60-гадовы юбілей ўзорнага ансамбля песні і танца "Зорачка", кіраўніком якога з'яўляецца Ала Міхайлаўна Навіцкая.
🔸Ала Міхайлаўна была першым хармейстарам фальклорнага калектыву "Дударыкі".

#Заводскі
#гімназія14
#канцэрт
25 сакавіка члены клуба ЮНЕСКА “Айрыс” сустрэліся з клубамі “Мір на далонях”, “Сапрана” і “Юнік”.
🔸 Асноўным фарматам гэтай сустрэчы паслужыў спектакль форум-тэатра, які падрыхтавалі і прадэманстравалі члены клуба ЮНЕСКА «Мір на далонях». Мерапрыемства прайшло у́ незвычайным фармаце.
🤝Дзякуй клубу ЮНЕСКА “Мір на далонях за гасціннасць! Будзем рады наступнай сустрэчы.

#Заводскі
#гімназія14
#ЮНЕСКА
#сустрэчы
Шосты школьны дзень
Творчыя цэтры гімназіі 14 г.Мінска запрашалі:
💢"Калейдоскоп талентаў" - вучні 1-х класаў прынялі ўдзел у шоу-праграме "Свет маіх захапленняў".
💢"Алімпійцы" - вучні 2-3-х класаў, а таксама каманды гімназіі 14 г.Мінска прынялі ўдзел у дні здароўя вясновыя старты "Вышэй, хутчэй, далей!", у спартыўна-інтэлектуальнай гульні "Тата, мама, я-вясёлая сям'я", у трэніровачнай гульні па падрыхтоўцы да гарадскога лёгкаатлетычнага фестывалю, а таксама у́ першынстве гімназіі па каратэ-До.
💢"Спадчына" - вучні 4-х класаў прынялі ўдзел у віртуальнай экскурсіі па Беларусі.
💢"Берагоша" - вучні 5-10-х класаў, настау́нікі і бацькі прынялі ўдзел у суботніку "Чысціня нашай гімназіі!"
💢"Рух наперад" - вучні 5-6-х класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве па прафілактыцы суіцыдальных паводзін "Дружба-галоўны цуд"


#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень
🕊️️Напярэдадні Міжнароднага дня птушак вучні 4 класаў прынялі ўдзел у пазнавальным мерапрыемстве "Сінічкін дзень"
🔸Вучні паўдзельнічалі ў віктарыне "Птушкі роднага краю", былі ўдзельнікамі гульняў "Паляванне з фотаапаратам", "Пазнай мяне",
"Чый галасок" і г.д.
🔸Таксама паўдзельнічалі ў майстар- класе "Зробім шпакоўню". Дзеці пашырылі свае веды пра разнастайны свет птушак. Даведаліся, што наша дапамога патрэбна ім не толькі зімой, але і ранняй вясной, калі яны прылятаюць з выраю.
Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем выйшлі на вуліцу і пакармілі птушачак.
🔸Дзеці падрыхтаваліся да сустрэчы пярнатых сяброў і чакаюць іх прылёту. Хутка паўсюль можна будзе пачуць звонкі, вясёлы шчэбет птушак.

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы