ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
448 subscribers
7.12K photos
184 videos
13 files
227 links
加入频道
🔔У апошні дзень чвэрці ў гімназіі 14 г.
Мінска прайшлі ўрачыстыя лінейкі для вучняў 1- 11 класаў. 🔔
🇧🇾Разам спявалі гімн Рэспублікі Беларусь.
🔸Дырэктар гімназіі Гарохава М.І. уручыла граматы вучням за актыўны ўдзел у жыцці гімназіі.
🔸Педагог - сацыяльны Фамічова Т.В. правяла гутарку аб бяспечных канікулах


#Заводскі
#гімназія14
#урачыстая_лінейка
🌟23 і 24 сакавіка вучні 8-10 класаў гімназіі пад чулым кіраўніцтвам настаўнікаў інфарматыкі прынялі ўдзел у онлайн- тэсціраванні па правілах дарожнага руху з выкарыстаннем інтэрактыўнай камп’ютарнай праграмы "ADriveПДД-smart" у рамках праграмы "Эфектыўная прапаганда бяспекі дарожнага руху".


#Заводскі
#гімназія14
Вучні 4 Г класа наведалі Міжнародную кніжную выставу-кірмаш.
🔸Дзеці пазнаёміліся з літаратурнымі выданнямі, якія былі прадстаўлены рознымі замежнымі краінамі. Шырокі выбар кніг на розную тэматыку зрабіла вялікае ўражанне. Лекцыі, цікавыя сустрэчы з пісьменнікамі, выстава старажытных фаліянтаў.


#Заводскі
#гімназія14
Вучні 9х класаў у рамках прафарыентацыйнай работы наведалі Мінгаз.
🔸Перад вучнямі выступілі кіраўнікі прадпрыемства, прадстаўнікі розных службаў. Была данесена інфармацыя пра правілы паступлення ў Мінскі каледж тэхналогій камунальнай гаспадаркі і транспартнага абслугоўвання.
Вучні з цікавасцю наведалі экскурсію на прадпрыемстве, пазнаёміліся з работай службы 104, з машынамі і абсталяваннем, паспрабавалі кіраваць арыгінальным робатам.


#Заводскі
#гімназія14
#Мінгаз