ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
439 subscribers
6.92K photos
174 videos
13 files
225 links
加入频道
 Шосты школьны дзень
 Творчыя цэнтры гімназіі 14 г.Мінска запрашалі на мерапрыемствы:
💢Цэнтр "Я-грамадзянін"–вучні 1-3 класаў прынялі ўдзел у гульні "Каб гімназістам звацца...", квэсце "Мае правы і абавязкі"
💢Цэнтр "Лідар" - вучні 2-х наведалі інфармацыйны клуб "Мой дзённік акцябронка"
💢Цэнтр "Спадчына"–вучні 5 -6, 10-11 класаў прынялі ўдзел у культпаходзе у́ Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр "Прыгоды брэменскіх музыкантаў", тэатр беларускай драматургіі "Вецер шуміць у таполях", Нацыянальны акадэмічны тэатр і. Я. К. "Апошні атракцыён", у вечарыне "Прыгажосць рускай класікі"
💢Цэнтр "Я-патрыёт"–вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у канферэнцыі "Званы Хатыні", у гутарцы "Будзем разам у БРСМ"
💢Цэнтр "Рух наперад"–вучні 8-9 класаў прынялі ўдзел у занятку "Умей сказаць наркотыкам "НЕ!"
💢Цэнтр "Алімпійцы"–вучні 4-5, 8-10 класаў прынялі ўдзел у гульні "Зарнічка"
💢Цэнтр "Пазнаём Беларусь"-актывы класаў прынялі ўдзел у конкурсе "Знакамітыя месцы Заводскага раёна г.Мінска"

#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень
🔔У гімназіі 14 адбылася навукова- практычная канферэнцыя "Званы Хатыні", прысвечаная 80 - годдзю са дня трагедыі гэтай вёскі .
🔸Канферэнцыя стала вынікам пошукавага праекта "Спаленыя вёскі Радзімы". Разам з гімназістамі падзяліліся вынікамі сваіх даследаванняў і вучні СШ 82, якія былі запрошаны ў якасці гасцей.
🌟Прыемна, што з кожным годам усё больш становіцца юных даследчыкаў ваеннага мінулага нашай краіны. Сёння прэзентавалі свае працы 20 вучняў. Вынікам праекта стала стварэнне інтэрактыўнай карты спаленых вёсак Радзімы для Музея Партызанскай Славы гімназіі.
🙏Страшныя злачынствы ваенных гадоў не толькі ніколі не павінны быць забытыя, але і не павінны паўтарыцца🙏

#Заводскі
#гімназія14
#канферэнцыя
У рамках рэспубліканскага тыдня фінансавай граматнасці грамадская арганізацыя Белая Русь, Беларусбанк і Палац Дзяцей і моладзі правялі інтэлектуальны марафон "Ведай. Зарабляй. Захоўвай.".
🔸Каманда вучняў 10-х класаў прыняла ўдзел і атрымала Падзяку і сувеніры.
🔔 Вучні актыўна адказвалі на пытанні, знаёміліся са сверснікамі, добра правялі час!

#Заводскі
#гімназія14
#марафон
20-21.03.2023 у рамках інфармацыйнай кампаніі, прысвечанай Міжнароднаму дню людзей з сіндромам Даўна, для навучэнцаў гімназіі былі праведзены інфармацыйныя часы, тэматычныя гутаркі з навучэнцамі, паказаны вiдэаролiкi, прысвечаныя Міжнароднаму дню людзей з сіндромам Даўна, дзе вучнi азнаёміліся з гісторыяй узнікнення захворвання i з гісторыямі людзей з сіндромам.


#Заводскі
#гімназія14
🌟У рамках тыдня фінансавай адукаванасці дзяцей і моладзі для вучняў 5, 6, 7 класаў гімназіі быў арганізаваны прагляд навучальнага відэа "Ашуканства з плацёжнымі карткамі"

#Заводскі
#гімназія14
Разам з інспектарам ІСН Заводскага раёна, 21 сакавіка, вучні гімназіі 14 г. Мінска і школьнікі раёна наведалі выставу жывапісу "Суквецце".
🔸Хлопчыкі і дзяўчынкі былі у́ражаныя прыгажосцю карцін.

#Заводскі
#гімназія14