ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
450 subscribers
7.12K photos
182 videos
13 files
226 links
加入频道
🌟Свята Жанчыны і вясны!🌟

🎉 Гімназія 14 шчыра віншуе ў гэтыя дні ўсіх матуль, бабуль, дзяўчынак са святам 8 сакавіка!

Прайшлі класныя агеньчыкі з запрашэннем матуль, гімназічны конкурс "Міс вясна", аформлена выстава "Маміны рукі", святочны канцэрт "Любай матулі". Гучалі песні, вершы ў гонар мамы, жанчыны. Лепшыя з лепшых узнагароджаны граматамі і падарункамі.


#Заводскі
#гімназія14
#8сакавіка
🏛️ Музейны занятак🏛️
Для вучняу́ 10 “Б” класа гімназіі 14 быу́ праведзены вучэбны занятак
"Вобраз Радзімы ў творах беларускіх мастакоў" на базе Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.🇧🇾


#Заводскі
#гімназія14
🌟У рамках акцыі ''Ад усёй душы'' вучні 5-х класаў гімназіі 14 павіншавалі падшэфнага ветэрана Кулагу Інэсу Георгіеўну са святам 8 сакавіка.🌟
👥З вялікай цікавасцю вучні слухалі гісторыі з жыцця малалетняга вязня канцлагера, разглядалі фотаздымкі, гутарылі аб цяжкасцях ваенных гадоў.
🙏Дзеці сардэчна пажадалі ветэрану моцнага здароўя, актыўнага даўгалецця і міру.


#Заводскі
#гімназія14
🔻Вучні 10 “А” і 7 “А” класаў гімназіі 14 сустрэліся з інспектарам ІСН Бондар М.Ч.
Інспектар правяла гутарку па прафілактыцы ўжывання спіртных напоеў і піва, ужывання і распаўсюджвання наркатычных сродкаў. Бондар М.Ч. растлумачыла адказнасць непаўналетніх за ўдзел у незаконных масавых мерапрыемствах.



#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
#СТОП_НАРКОТИКИ

Количество наркопреступлений среди несовершеннолетних с начала года снизилось вдвое

Об этом журналистам рассказал заместитель начальника отдела организации работы инспекций по делам несовершеннолетних ГУОПП милиции общественной безопасности МВД Василий Демидович.

- Не теряют своей актуальности преступления, связанные с незаконным оборотом наркотиков. По итогам двух месяцев количество таких преступлений снизилось вдвое - с 29 до 15. Но это не повод для самоуспокоения. Еженедельно мы фиксируем задержания детей за сбыт дурмана. Это очень серьезное преступление, наказание за которое предусматривает до 15 лет лишения свободы, - подчеркнул Василий Демидович.
Фото: БЕЛТА

@NA_STRAGE
🔔Гадзіна інфармавання🔔
🔻10 сакавіка для вучняў 8-11 класаў гімназіі 14 прайшла адзіная гадзіна інфармавання "Я ў інтэрнэт-прасторы: як абараніць сябе ад маніпуляцый".
Перад вучнямі выступілі дырэктар гімназіі Гарохава М.І. і педагог сацыяльны Фамічова Т.В. Разам з вучнямі яны абмеркавалі пытанні аб магчымасці выкарыстоўваць інтэрнэт з карысцю для сябе, вызначылі, насколькі актуальная для нашага часу праблема медыябяспекі. Для прагляду вучням былі прадстаўлены відэаролікі "Кібербулінг: як пазбегнуць ганення ў інтэрнэце", "Правілы зносін з незнаёмцамі ў інтэрнэце".
Абаронім сябе.

#Заводскі
#гімназія14
#гадзіна_інфармавання
🌟Вучні 1”А” класа прысвяцілі гэты тыдзень ЛЮБЫМ МАТУЛЯМ.🌟
🎀З вялікім задавальненнем рабілі сваімі рукамі паштоўкі, малявалі партрэты, складалі віншаванні і, безумоўна, запрасілі ў госці да сябе, каб больш даведацца пра ПРАФЕСІІ НАШЫХ МАМ. Матулі ў сваю чаргу падрыхтавалі не толькі расказы, але і цікавыя гульні з сюрпрызамі і салодкімі пачастункамі.

#Заводскі
#гімназія14