ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
445 subscribers
7.04K photos
178 videos
13 files
225 links
加入频道
🚨Дзень абароны дзяцей ад надзвычайных сітуацый

🚒 Настаўнікі і вучні гімназіі 14 прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім” У рамках акцыі адбылася сустрэча вучняў з інспектар МНС Заводскага раёна, дзе былі дакладна агучаны правілы бяспечных паводзін дома і пры экстраных сігналах абвесткі.🚒
📚🪖 Вучні 6 а класа наведалі выставу, прысвечаную Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.
У пачатковай школе гімназіі старшакласнікі правялі практычныя заняткі з вучнямі 1 і 2 класаў. 🪖📚
👫Спартыўная зала сустракала вучняў 5-х класаў, дзе прайшла трэніровачная эстафета.
Закончыўся ўдзел у рэспубліканскай акцыі ўсеагульнай эвакуацыяй гімназіі, з якой вучні і настаўнікі справіліся паспяхова.👫

#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
#Дзень_грамадзянскай_абароны
Forwarded from Stop наркотик
⚡️Уважаемые родители!!! Проблема незаконного наркооборота среди детей не теряет своей актуальности.‼️ ✍️Обратите внимание на некоторые признаки характерные для подростка потребляющего наркотики. Не делайте категоричный вывод только исходя из совпадения 1-2 признаков. Обязательно тактично и мягко поговорите с ребенком о своих опасениях.
🏛️🇧🇾Дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту🇧🇾🏛️

👫🇧🇾02.03 У гасцях у вучняў 1-4-х класаў гімназіі 14 быў Дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Падчас экскурсіі вучні пазнаёміліся з традыцыйнымі рамёствамі беларусаў (ткацтвам, вышыўкай), папоўнілі веды аб жыцці нашых продкаў.🇧🇾👫


#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
🚨Сустрэча вучняў з інспектарам ІСН🚨

🚓У актавай зале гімназіі 14 прайшла сустрэча вучняў 8-11 класаў з інспектарам ІСН Заводскага раёна г.Мінска Сапурэвіч Вольгай Аляксандраўнай.🚓
💼Вольга Аляксандраўна растлумачыла адказнасць за размяшчэнне ў сацыяльных сетках інфармацыі забароненага характару. Была праведзена гутарка, звязаная з масавымі беспарадкамі і ўдзеле непаўналетніх у нефармальных аб’яднаннях, дзейнасць якіх мае дэструктыўны характар.💼


#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
🖥️Анлайн-марафон для падлеткаў і педагагічных работнікаў🖥️

🔻03.03 на базе META ARENA прайшоў анлайн-марафон для падлеткаў і педагагічных работнікаў па пытаннях прафілактыкі булінгу. Была арганізавана анлайн-трансляцыя праз YouTube.🔻
👥Госці і ўдзельнікі праекта абмеркавалі актуальныя пытанні прафілактыкі булінгу, а падлеткі прэзентавалі вынікі сваёй працы. Канстытуцыю гімназіі 14, свабоднай ад булінгу, прадставіла Раманчанка Марта, вучаніца 9а класа, Сарачынскі Арцём расказаў пра спосабы прадухілення булінгу ў падлеткавым асяроддзі.👥

#Заводскі
#гімназія14
#вэбінары
04.03 у Палацы дзяцей і моладзі «Золак» прайшоў раённы этап гарадской конкурснай шоу-праграмы «Дзяўчына вясна».

👭9 удзельніц з розных школ Заводскага раёна прадставілі сябе перад членамі журы і глядачамі.
🔅Усе ўдзельніцы вельмі стараліся для таго, каб атрымаць Гран-пры і стаць прадстаўніцай Заводскага раёна на гарадскім этапе конкурснай шоу-праграмы «Дзяўчына вясна".
💫Ад нашай гімназіі выступала Ульяна Мядзведзева, вучаніца 9 “Б” класа. У сваёй візітоўцы яна паказала сябе рознабаковай актыўнай дзяўчынай, на этапе імправізацыі з годнасцю адказала на каверзныя пытанні членаў журы, а сваім творчым нумарам падмацавала расказ пра сваю танцавальную кар'еру прыгожым танцам.
🥉Па выніках конкурсу Ульяна заняла 3 месца.
🎊Віншуем Ульяну і жадаем ёй творчых поспехаў!

#Заводскі
#гімназія14
#Джяўчынавясна
 Шосты школьны дзень
 Творчыя цэнтры гімназіі 14 г.Мінска запрашалі на мерапрыемствы:
💢 Цэнтр "Берагоша" - вучні 1, 2 класаў прынялі ўдзел у конкурсе касцюмаў з другасных матэрыялаў для канцэрта "Мілая матуля"
💢 Цэнтр "Сямейны куток" - вучні 3-7 класаў прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі "Мілая мама", сустрэчы "Калі ёсць сям'я-шчаслівы я", а таксама у́ пазнавальнай праграме " Прафесіі маіх бацькоў", дзе бацькі правялі майстар-класы.
💢 Цэнтр " Я-грамадзянін" - вучні 1-11 класаў прынялі у́дзел у інтэлектуальнай віктарыне па фінансавай граматнасці
💢 Цэнтр "Калейдаскоп талентаў" - вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у традыцыйным конкурсе "Міс Вясна - 2023"
💢 Цэнтр "Рух наперад" - вучні 10 класаў прынялі ўдзел у інфармацыйнай акцыі " Стоп наркотык!"
💢 Цэнтр "Школа лідара" - вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у акцыі "Ад усёй душы", дзе павіншавалі з 8 сакавіка ветэранаў і інвалідаў.
💢 Цэнтр "Алімпійцы" - пад кірау́ніцтвам Маліноу́скага Ю.В. правёу́ турнір па шахматах.


#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень