ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
446 subscribers
7.05K photos
179 videos
13 files
225 links
加入频道
Навагодняя мазаіка

🎄Для вучняў 3-4 класаў гімназіі сёння адбылася святочна-гульнёвая праграма "Навагодняя мазаіка". Дзеці праявілі сваю актыўнасць, пазнавальную цікаўнасць, таленты, спрыт.🎄
Вучні былі вельмі задаволены!

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
🌞Аздараўленчы лагер "Сонейка"🌞

Аздараўленчы лагер "Сонейка" радуе сваіх выхаванцаў атрадаў разнастайнымі мерапрыемствамі, якія садзейнічаюць развіццю не толькі творчых здольнасцей, але спрыту і актыўнасці.

🎭А пасля дынамічнага спартыўнага перапынку адбылася сустрэча з казкай "Залатое кураня", якую з задавальненнем прадставілі акцёры тэатра "Зазяркалле".🎭

Колькі шуму, колькі смеху!!! Выхаванцы былі не толькі гледачамі, але і ўдзельнікамі.


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
#лагер
У здаровым целе - здаровы дух💚

👫27-28.12.2022 педагогам-псіхолагам былі праведзены трэнінгавыя заняткі для выхаванцаў школьнага аздараўленчага лагера на тэму "У здаровым целе - здаровы дух".👫

🍏Занятак праведзены з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, выхавання адказнасці за ўласнае здароўе. У форме абмеркавання дадзенай тэмы, дзеці выявілі важнасць звычак здаровага ладу жыцця і наступствы ад небяспечнасці да свайго здароўя. 🍎

🎨Занятак завяршыўся арт-тэрапіяй, дзе дзеці праз малюнкі вызначылі свае высновы да здаровага ладу жыцця.🎨

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
#лагер
🎄Christmas Brainstorm quiz🎄

🎄28 снежня члены клуба ЮНЕСКА «Айрыс» прынялі ўдзел у віктарыне “Christmas Brainstorm quiz”. Віктарыну падрыхтаваў і правёў клуб ЮНЕСКА «Імгненне», які дзейнічае на базе гімназіі 192 г.Мінска.🎄

🏛️Пытанні віктарыны ахоплівалі розныя аспекты святкавання Калядаў у Беларусі і англамоўных краінах (музыка, кіно, агульныя веды аб культурных традыцыях і рэаліях).🏛️

🇧🇾🇬🇧Віктарына была праведзена на англійскай мове, яе мэтай з'яўлялася павышэнне ва ўдзельнікаў цікавасці да культуры англамоўных краін і вывучэнні англійскай мовы.🇬🇧🇧🇾

👫Сустрэча шасці клубаў ЮНЕСКА прайшла ў сяброўскай абстаноўцы: святочны настрой, цікавыя заданні, прыемная атмасфера, жарт і ўсмешкі…👫

Дзякуй вялікі! Да новых сустрэч!

#Заводскі
#гімназія14
#Christmas_Brainstorm_quiz
Кастынг снягурачак

🕺28.12 для вучняў 5-7 класаў было праведзена мерапрыемства "Кастынг снягурачак" і дыскатэка.Вучні абаранялі свае навагоднія касцюмы, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні навагодняй віктарыны, даведаліся аб навагодніх традыцыях у розных краінах свету.💃

🎄Мерапрыемства закончылася дыскатэкай каля навагодняй елкі.🎄

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
#Кастынг_снягурачак