ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
424 subscribers
6.71K photos
151 videos
13 files
225 links
加入频道
🌠Экскурсія "Караван традыцый"🌠

17 снежня вучні і настаўнікі 2 класаў ездзілі на навагоднюю экскурсію "Караван традыцый". Дзе пазнаёміліся з традыцыямі качавых народаў, даведаліся аб святкаванні Новага года ў розных краінах свету. Вучні пазнаёміліся з самай міралюбівай пародай сабак - хаскі. Змаглі дакрануцца да іх і зрабіць фотаздымкі.

Экскурсія была цікавай і пазнаваўчай.

#Заводскі
#гімназія14
#Караван_традыцый
Цікавая субота

Творчыя цэнтры гімназіі 14 г.Мінска запрашалі на мерапрыемствы:

💢Цэнтр "Краіна ведаў" - пад кіраўніцтвам Язінскай Н.В., Ткачук Л.М. прайшоў сход бацькоў 11 класаў і выпускнікоў 11 класа па пытаннях арганізацыі цэнтралізаваных экзаменаў.
💢Цэнтр "Я-грамадзянін" - вучні 5-8-х класаў прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі па віншаванні падшэфнага дзіця-інваліда.
💢Цэнтр "Рух наперад" - вучні 5-6-х класаў прынялі ўдзел у круглым стале “Кібер-булінг у сетцы Інтэрнэт”.
💢Цэнтр "Спадчына" - вучні 2-3-х класаў прынялі ўдзел у майстар- класе “Рыхтуем навагодні аквагрым”.
💢Цэнтр "Алімпійцы" - вучні 2-11-х класаў прынялі ўдзел у такіх мерапрыемствах як: Спаборніцтвы па лыжам “Снежны снайпер”, Калядны турнір па міні-футболу.
💢Цэнтр "Школа лідар" – вучні 9-х і 10-х класаў рыхтавалі акцыю “Нашы дзеці”- рэпетыцыя выступлення ў ЦКРАіры.

👨‍🍳Вучні 9-х класаў наведалі Дзень адчыненых дзвярэй у Мінскім дзяржаўным каледжы кулінарыі.👩‍🍳


#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень
🏊Спаборніцтвы па плаванні🏊

🏊Сёння,19 снежня ў басейне гімназіі №14 прайшлі спаборніцтвы па плаванні сярод работнікаў прафсаюза адукацыі Заводскага раёна.🏊

Зборная гімназіі выступіла паспяхова.

#Заводскі
#гімназія14
#плаванне
Форум "Зімовы ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКА"

🎓16-18 снежня 2022 года ў горадзе Брэсце прайшоў Рэспубліканскі маладзёжны форум "Зімовы ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКА" - “З гульнёй праз стагоддзі!”.🎓

🏛Мерапрыемства праводзілася пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у рамках Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі падпраграмы 10 "Маладзёжная палітыка" на 2022 год, Дзяржаўнай праграмы "Адукацыя і маладзёжная палітыка" на 2021-2025 гады, Нацыянальнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама і УА "Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці".
Асноўная мэта Форума - правядзенне адукацыйных мерапрыемстваў па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі, членаў клубаў ЮНЕСКА.🏛

🎓Зімовы Універсітэт нясе таксама функцыю выніковага мерапрыемства мінулага года. Усе дэлегацыі клубаў ЮНЕСКА прадставілі справаздачы аб праведзенай рабоце за год.🎓

Дзякуй Брэсту за гасціннасць.

#Заводскі
#гімназія14
#Зімовы_універсітэт_клубаў_ЮНЕСКА
#Брэст