ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
450 subscribers
7.09K photos
180 videos
13 files
226 links
加入频道
🏆Спартакіяда🏆

🥈Вучні гімназіі №14 Курза Цімафей і Шульгевіч Уладзіслаў у складзе зборнай Заводскага раёна занялі 2 месца ў спартакіядзе г.Мінска па валейболу.🥈

🎉Віншуем.Малайцы!!!🎉

#Заводскі
#гімназія14
#спартакіяда
Тыдзень пачатковай школы

💢У гімназіі 14 адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня пачатковай школы і групы падоўжанага дня. Вучні і настаўнікі сабраліся ў актавай зале, дзе кожнаму класу быў уручаны маршрутны ліст з планам тыдня. Вучняў чакаюць дзень крэатыву, дзень краязнаўства, дзень літаратуры і творчасці, дзень матэматыкі і логікі, дзень музыкі і весялосці, дзень спорту і здароўя.💢

💢Тыдзень з яго конкурсамі, крыжаванкамі, майстар-класамі, творчымі майстэрнямі, акцыямі, віктарынамі, літаратурнымі гасцёўнямі абяцае быць цікавым і займальным.💢

Чакаем фотасправаздач з мерапрыемстваў.

#Заводскі
#гімназія14
#Тыдзень_пачатковай_школы
🎄"СуперЁлка"🎄

🌲У рамках тыдня пачатковай школы ў першы дзень "Крэатыву" падводзім вынікі сямейнага конкурсу творчых ідэй "СуперЁлка". На славу пастараліся дзеткі разам з бацькамі.🌲

Падтрымайце нашу працу.

#Заводскі
#гімназія14
#СуперЁлка
#Тыдзень_пачатковай_школы
Дзень “Краязнаўства”

🇧🇾 У рамках тыдня пачатковай школы, у другі дзень “Краязнаўства”, вучні гімназіі пазнаёміліся з беларускімі абрадавымі лялькамі і паспрабавалі самастойна зрабіць абярэг.
Таксама вучні прынялі ўдзел у разгадванні крыжаванкі "Краіна мая Беларусь" і праявілі свае веды і здольнасці ў алімпіядзе па краязнаўстве.🇧🇾

Вось што ў нас атрымалася.

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_Краязнаўства
#Тыдзень_пачатковай_школы
Урачыстае мерапрыемства "Я і Беларусь мая"

🔻Сёння піянерская дружына імя К.С.Заслонава гімназіі 14 г.Мінска правяла ўрачыстае мерапрыемства "Я і Беларусь мая"
🔻Піянеры-лідары на чале з педагогам-арганізатарам Ю.Г.Мірошнік расказалі юным акцябратам пра Беларусь і яе гісторыю, пагутарылі аб пазнавальнай цікавасці да навакольнага свету: да сваёй школы, да свайго горада, вуліцы, да людзей, якія жывуць побач, пазнаёміліся з традыцыямі беларускага народа і ўручылі дзённікі акцябронка. 🔻
🔻У кожным класе будзе створана #акцябрацкая #зорачка і замацаваныя важатыя з ліку старэйшых піянераў. 🔻

Наперадзе шмат цікавых спраў на карысць роднай гімназіі і краіны!

#Заводскі
#гімназія14
#акцябраты
#піянеры