ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
425 subscribers
6.72K photos
151 videos
13 files
225 links
加入频道
🌾 Дзень чацвёрты. КАЛОССЕ 🌾

У гімназіі 14 г.Мінска працягваецца тыдзень, прысвечаны 140-годдзю Я.Коласа. Навукова-практычная канферэнцыя "Я - Коласаў нашчадак, я - праўнук, я - працяг" сабрала ў актавай зале гімназіі вучняў школ Заводскага раёна.

🌾 Знаўцы спадчыны беларускай літаратуры выступілі з цікавымі паведамленнямі 🌾

#Заводскі
#гімназія14
#каласавіны
#гімназія25
#СШ77
#СШ135
#СШ141
#СШ142
#СШ144
🔻Гарадскі бацькоўскі ўніверсітэт🔻

🔻Прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці 1В, 2Б, 4А, 5В, 9Б, 10А, 11 класаў гімназіі 14 г.Мінска, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Н.І.Корзунава, педагог-псіхолаг М.А.Чыркоўская прынялі ўдзел у паседжанні гарадскога бацькоўскага ўніверсітэта на базе школы 77 на тэму "Дом. Сям'я. Небяспека".🔻

🔻Абмяркоўваліся важныя пытанні арганізацыі вольнага часу дзяцей, правілы небяспечных паводзінаў і спосабы рэагавання на сітуацыі псіхалагічнага і фізічнага гвалту ў адносінах да дзіцяці.🔻

#Заводскі
#гімназія14
#СШ77
#бацькоўскі_ўніверсітэт
🇧🇾 Выніковыя лінейкі 💢

💢У апошні дзень першай чвэрці ў гімназіі 14 г.Мінска адбыліся выніковыя лінейкі, у якіх прынялі ўдзел усе класы гімназіі. На кожнай лінейцы былі падведзены вынікі чвэрці, адзначаны граматамі і дыпломамі пераможцы алімпіяд і конкурсаў.💢

💢Дырэктар гімназіі 14 г. Мінска М.І. Гарохава і прадстаўнікі адміністрацыі І.П.Доўнар і А.У.Гурыновіч пажадалі ўсім вучням добрых канікулаў, нагадалі пра неабходнасць выканання правілаў бяспекі і запрасілі на мерапрыемствы ў гімназію, якія запланавалі класныя кіраўнікі.💢

💢 Добрых усім канікулаў, цікавых і карысных спраў! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#выніковыя_лінейкі
🎉 Узнагарода для актыву 🎉

💢 Актывісты піянерскай дружыны імя К.С.Заслонава і лідары ПА ГА "БРСМ" гімназіі 14 г.МІнска рашэннем адміністрацыі гімназіі былі ўзнагароджаны экскурсійнай паездкай у вёску Акіньчыцы на малую радзіму беларускага песняра Я.Коласа. 💢

💢Сёння кожны вучань нашай беларускамоўнай гімназіі ведае, што малая радзіма паэта - Стаўбцоўскі раён, а дакладней - Нёманскае ўзбярэжжа, на якім маляўніча размясціліся былыя хутары - Акінчыцы, Альбуць, Смольня. Крыху далей ад іх размяшчаецца Ласток і Мікалаеўшчына - вёска, з якой паходзілі бацькі і дзяды знакамітага паэта. Усе гэтыя мясціны з'яўляюцца філіялам Дзяржаўнага літаратурнага мемарыяльнага музея Якуба Коласа.💢

💢 Разам з намеснікам дырэктара па ВР Н.І.Корзунавай і педагогам-арганізатарам А.А.Шышалавай, гімназісты яшчэ раз узгадалі гісторыю жыцця і крыніцы натхнення вядомага паэта. Пабываць на цікавай экскурсіі, паспяваць песні ў аўтобусе, абмеркаваць новыя ідэі і правесці час на прыродзе - весела і карысна! 💢

#Заводскі
#гімназія14
#БРПА #БРСМ