ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
425 subscribers
6.72K photos
151 videos
13 files
225 links
加入频道
Экскурсія ў Інстытут мяса-малочнай прамысловасці

Вучні 8-10-х класаў гімназіі 14 г.Мінска, якія зацікаўлены біяхімічным накірункам вучобы, з настаўнікамі І.Д.Яцынай і А.А.Долбік адправіліся на экскурсію ў Інстытут мяса-малочнай прамысловасці.

З вялікай зацікаўленасцю ўсе слухалі аб вытворчасці ўсімі любімых прадуктаў харчавання: ёгуртаў, сыроў, прастаквашаў і многіх іншых кісла-малочных прадуктаў. Гімназістам паказалі цэх па вытворчасці прадуктаў для дзяцей. Яны не толькі назіралі за тэхналогіяй, але і паспрабавалі на смак розныя ёгурты.🍶

Асаблівую цікавасць вызваў цэх, дзе вырабляюць марожанае - вельмі яно спадабалася вучням! 🍦😉👌 Акрамя гэтага кожны пайшоў дадому з жаданнем зрабіць ёгурт дома з атрыманай у інстытуце закваскі.

Мы раскажам вам ці смачна ў нас атрымалася ў наступны раз! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#супрацоўніцтва
Дэгустацыя новых страў 🍴

Смачна есці ў сталоўцы гімназіі 14 г.Мінска вучні ўжо прывыклі кожны дзень. Дзякуем брыгадзе павароў і нашай загадчыцы вытворчасцю М.Г.Серабраковай за тое, што стравы ў школьным меню смачныя і на выгляд прывабныя! 🥘🍲🍛

Камбінат школьнага харчавання Заводскага раёну прапануе новую страву - сырнікі "Ад бабулі". На днях у кафэ гімназіі адбылася дэгустацыя з удзелам дырэктара гімназіі 14 г.Мінска М.І.Гарохавай, галоўнага тэхнолага КШХ Л.В.Леўчык і гімназістаў. Паспрабавалі: на смак вельмі добра і на выгляд прывабна! Запоўнілі анкеты, выказалі свае думкі і адназначна рады сустрэць новую страву ў нашым гімназічным меню! 😃👌🏻

😉Смачна есці сырнікі "Ад бабулі"! Жадаем усім здароўя і добрага настрою!

#Заводскі
#гімназія14
#КШХ
#дэгустацыя
День отца отмечают в Беларуси 21 октября. Интересные цифры и факты к празднику.

На начало 2022-го в Минске проживало 910,8 тыс. мужчин, или почти 46 % от общей численности населения города. На 1000 проживавших в столице мужчин пришлось 1192 женщины.

По данным переписи населения 2019 года, 59,9 % всех мужчин в возрасте 15 лет и старше состояли в браке либо в незарегистрированных отношениях. На тот момент в Минске насчитывалось 548,2 тыс. семей. По сравнению с итогами переписи населения 2009-го их число увеличилось на 41,4 тыс., или на 8,2 %.

☑️В 2021 г. в столице в брак вступило 14,6 тыс. мужчин. Из них почти 69% создали семьи впервые. Средний возраст мужчин, вступивших в первый брак, составил 29,1 года, а заключивших брачный союз повторно – 41,8 года.
🔻Папаўненне ў радах Акцябрат! 🔻

🔻Піянерская дружына імя К.С.Заслонава гімназіі 14 г.Мінска папоўнілася актыўнымі дзяўчынкамі і хлопчыкамі 2-х класаў. Урачыстае мерапрыемства адбылося ў музеі Партызанскай славы.🔻

🔻Піянеры-лідары на чале са старшынёй савета дружыны Яўгеніяй Лабанавай і педагогам-арганізатарам Ю.Г.Мірошнік расказалі юным акцябратам легенду аб акцябрацкай зорачцы, уручылі значкі і #дзённікі акцябронка. Акцябрат павіншавала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Н.І.Корзунава і пажадала цікавых спраў і творчых ідэй! 🔻

🔻У кожным класе будзе створана #Акцябрацкая #зорачка і замацаваны важатыя з ліку старэйшых піянераў. 🔻

🔻Наперадзе шмат цікавых спраў на карысць роднай гімназіі і краіны! 🔻

#Заводскі
#гімназія14
#акцябраты
#піянеры
🍁 Бацькоўскі дзень 🍁

22 кастрычніка ў гімназіі 14 г.Мінска Бацькоўскі дзень. Сёння з самага ранку прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці гімназіі мелі магчымасць наведаць класных кіраўнікоў, настаўнікаў-прадметнікаў, членаў адміністрацыі і задаць пытанні, абмеркаваць накірункі супрацоўніцтва. Гімназію наведалі 110 чалавек.

🍁Разам з настаўнікамі і членамі адміністрацыі бацькі 1А,Б,В, 3Б,В, 5А, 6Б, 7А,Б, 9Б, 10А прынялі ўдзел у суботніку па навядзенні парадку на тэрыторыі гімназіі. 🍁

Адміністрацыя гімназіі і дырэктар М.І.Гарохава вельмі ўдзячны бацькам, якія прыйшлі дапамагаць прыводзіць у парадак 5 гектараў тэрыторыі навучальнай установы.
Разам - мы #Сіла! 😉👌

#Заводскі
#гімназія14
#БацькоўскіДзень
#суботнік