ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
425 subscribers
6.72K photos
151 videos
13 files
225 links
加入频道
🔻Запрашаем да нас у музей🔻

🇧🇾 Музею Партызанскай славы ў гімназіі 14 г.Мінска скора споўніцца 40 гадоў. Цэнтральная экспазіцыя музея змяшчае матэрыялы аб дзейнасці партызанскай брыгады імя Сталіна на тэрыторыі Дзяржынскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, звесткі і дакументы аб партызанах брыгады: А.М.Мурашове, П.Н.Хмялеўскім, С.П.Карпаве, В.І.Міхайлічэнка, М.В.Сідараве. Матэрыялы для экспазіцыі збіралі падчас пошукавай работы гімназісты праз родных партызанаў. 💢

💢 Аб праекце "Вайна і лёс маёй сям'і", які праходзіў у гімназіі 14 расказала гасцям, наведвальнікам музея - дэлегацыі вучняў, бацькоў і педагогаў Мінскага дзяржаўнага каледжа гандлю і камерцыі намеснік дырэктара па ВР Н.І.Корзунава. 🔻

🔻Удзельнікі праекта пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Т.В. Блешчавай прынялі ўдзел у здымках на канале СТВ у праекце "Героі маёй сям'і". Савет музея з Н.Ю.Літвіновіч сёння працуе над праектам "Генацыд. Азарычы. Голас сведкі падзей", у маі ў музеі з'явіцца новая экспазіцыя.💢

#Заводскі
#гімназія14
#музей
Спартыўнае раённае свята

У рамках святкавання Дня бацькі на стадыёне сярэдняй школы 162 прайшло спартыўнае свята "Сонца, тата, спорт і я!" у якім прынялі ўдзел у саставе зборнай каманды вучні гімназіі 14 г.Мінска.

Удзельнікі квэстаў выконвалі розныя заданні, дзе патрабавалася і лоўкаць, і спрытнасць, і смякалка!

Розныя цікавыя зоны актыўнасці, фотазоны і цудоўнае надвор'е ўзнялі агульны настрой і далі зарад бадзёрасці на бліжэйшыя дні! 😉👌

Усіх са святам! О, #Спорт - ты жыццё!

#Заводскі
#гімгазія14
#спартыўнае_свята
Мы рады стать частью такого масштабного проекта как Автопоезд #БеларусьМолодежьТрадиции
Этот проект позволяет увидеть новые красивые исторические места нашей Родины, а так же знакомит с культурой и традициями страны.
Эмоции от проекта невероятные, программа очень насыщенная и разнообразная.
Мы посещаем историко-культурные памятники, мемориалы, музеи, участвуем в митингах, патриотических акциях.
И с радостью посетим эти прекрасные места нашей Родины ещё много раз.
Семьи Римдёнок и Кашанских
💢Дзіцячы рух у гімназіі 14 г.Мінска💢

💢 20 кастрычніка ў гімназіі 14 г.Мінска адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя БРПА і БРСМ. На канферэнцыя былі падведзены вынікі работы арганізацый, адзначаны самыя актыўныя класы, вызначаны накірункі дзейнасці на наступны год.💢

💢У ходзе канферэнцыі перад удзельнікамі выступілі прадстаўнікі педагагічнага класа, якія павіншавалі з Днём гімназіста і расказалі пра гісторыю ўзнікнення гімназій і іх адрозненне ад агульнаадукацыйных школ.🔻 Будучыя педагогі гатовы прыняць актыўны ўдзел у цікавых праектах дзіцячых арганізацый. 💢

💢У час канферэнцыі былі прыняты ў піянеры вучні 5-х класаў, уручаны білеты БРСМ старшакласнікам. 🔻
🔻Самы важны момант канферэнцыі - выбары лідараў арганізацый. Сакратаром пярвічнай арганізацыі БРСМ выбраны Корхаў Ягор, вучань 10Б класа, а старшынёй піянерскай дружыны імя К.С.Заслонава - Лабанава Яўгенія , вучаніца 6А класа. Завяршылася канферэнцыя піянерскім флешмобам.💢

Наперадзе шмат цікавых спраў. 😉👌

#Заводскі
#гімназія14
#БРПА
#БРСМ
Экскурсія ў Інстытут мяса-малочнай прамысловасці

Вучні 8-10-х класаў гімназіі 14 г.Мінска, якія зацікаўлены біяхімічным накірункам вучобы, з настаўнікамі І.Д.Яцынай і А.А.Долбік адправіліся на экскурсію ў Інстытут мяса-малочнай прамысловасці.

З вялікай зацікаўленасцю ўсе слухалі аб вытворчасці ўсімі любімых прадуктаў харчавання: ёгуртаў, сыроў, прастаквашаў і многіх іншых кісла-малочных прадуктаў. Гімназістам паказалі цэх па вытворчасці прадуктаў для дзяцей. Яны не толькі назіралі за тэхналогіяй, але і паспрабавалі на смак розныя ёгурты.🍶

Асаблівую цікавасць вызваў цэх, дзе вырабляюць марожанае - вельмі яно спадабалася вучням! 🍦😉👌 Акрамя гэтага кожны пайшоў дадому з жаданнем зрабіць ёгурт дома з атрыманай у інстытуце закваскі.

Мы раскажам вам ці смачна ў нас атрымалася ў наступны раз! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#супрацоўніцтва