ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
434 subscribers
6.93K photos
174 videos
13 files
225 links
加入频道
🔻Ведаць, каб жыць! 🔻

🔻У рамках пілотнага праекта для вучняў старэйшых класаў па наведванні экскурсійных аб'ектаў па знакавых месцах Рэспублікі Беларусь пры вывучэнні вучэбных прадметаў вучні 11 класа гімназіі 14 г.Мінска наведалі мемарыяльны комплекс "Трасцянец". 🔻

🔻Вялікая Айчынная вайна пакінула шмат шрамаў на беларускай зямлі. Незагойнай ранай застаецца месца, дзе ў перыяд акупацыі размяшчаўся канцэнтрацыйны лагер "Трасцянец".🔻

🔻 Гісторыя аддае гэтаму лагеру чацвёртае месца па велічыні і колькасці ахвяр. Больш за 200 тысяч загінулых - такая сумная статыстыка.🔻

🔻Памяць народа будзе вечнай! Каб ніколі не паўтарылася такое - нам трэба памятаць! 🔻

#Заводскі
#гімназія14
#памяць_жыве
💐 З Днём маці! 💞

💐 Віншуем усіх матулек з Днём маці! Жадаем здароўя, дабрабыту, міру і любві! Будзьце шчаслівымі, радуйцеся кожнаму дню і ганарыцеся сваімі дзецьмі! 🎉
Калектыў гімназіі 14 г.Мінска

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_маці
🌹 Святкуем Дзень маці! 🎉

У гімназіі 14 г.Мінска ярка святкавалі Дзень маці. 🎉💐
У холе гімназіі арганізавана выстава творчых работ з прыроднага матэрыялу "Букет для матулі" ад 1,2 класаў, выстава малюнкаў "Вось яна якая, матулечка мая!" ад 3,4 класаў. Вучні 5,6,7 рыхтавалі відэавіншаванні. Прайшлі майстар-класы "Падарункі для любімай матулі". Колькі душы і таленту у кожнай творчай рабоце!

Літаратурна-музычная кампазіцыя "Я хачу, каб ты жыла заўсёды!" сабрала ў актавай зале вучняў і матуль з мнагадзетных сем'яў. Праграму падрыхтавалі Ладуцька Т.Б., Кміта Г.М. і Андрушка А.М.. Для гледачоў выступілі: фальклорны ансамбль "Дударыкі", квартэт скрыпачоў, юны таленавіты піяніст, выхаванцы студыі "Сігма", вучні 9-х класаў з вершамі пра маці, спявалі вучні 4-х класаў.

Пярвічная арганізацыя "БСЖ" на чале з дырэктарам гімназіі М.І.Гарохавай арганізавалі віншаванне для матуль педагагічнага калектыву гімназіі.
Цудоўны настрой захаваем да вечара! Са святам! 🎉

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_маці
#БСЖ
🎉Святочная гасцёўня 🎉

У гімназіі 14 г. Мінска cвяточная гасцёўня "Усё прыгожае пачынаецца з матулі!" сабрала ў гімназічным кафэ матулек і дзетак з мнагадзетных сем'яў. Вучні на чале з класнымі кіраўнікамі Болбас Г.С., Касаткінай Т.В., Свірыдзенка Ю.В. падрыхтавалі святочную праграму з канцэртнымі нумарамі і конкурсамі. Матулі таксама рыхтаваліся да сустрэчы і напяклі смачных піражкоў, пячэння і розных прысмакаў.

У пачатку свята вядучыя прапанавалі гасцям зрабіць экскурс у гісторыю святкавання Дня маці. З лепшымі канцэртнымі нумарамі для ўдзельнікаў святочнай гасцёўні выступілі члены фальклорнага ансамбля "Дударыкі". У час сустрэчы было шмат вясёлых жартоўных конкурсаў. Сярод іх: "Знайдзі сваё дзіця", "Матуля спяшаецца дамоў", "Музычны стульчык", "Партрэт матулі". 😉👌 Усе ўдзельнікі конкурсаў атрымалі прызы!

Пасля сустрэчы вучні правялі экскурсію для матулек па выставе творчых работ, размешчанай ў холе гімназіі.

🎉Разам зрабілі цудоўнае свята! 🎉

#Заводскі
#гімназія14
#святочная_гасцёўня
#5класы