ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
440 subscribers
6.98K photos
175 videos
13 files
225 links
加入频道
Навіны клуба "Айрыс"

🔸Доўгачаканая сустрэча ў Доме Дружбы - 27 верасня клуб ЮНЕСКА “Айрыс» гімназіі 14 г.Мінска на чале з кіраўніком клуба Касаткінай Т. В. сталі ўдзельнікамі першага паседжання клуба “Юны дыпламат” у 2022/2023 навучальным годзе, прысвечаным творчасці О.Генры. 🔸

О.Генры — амерыканскі пісьменнік, прызнаны майстар кароткага апавядання. Яго навэлам уласцівы тонкі гумар і нечаканыя развязкі. О.Генры напісаў каля 600 апавяданняў, поўны збор яго твораў складае 18 тамоў.

🔸 Азнаямленне з творчасцю гэтага цудоўнага пісьменніка прайшло на англійскай мове. Як і заўсёды сустрэча прайшла ў зале Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі.🔸

🔸Сустрэча была арганізавана членам праўлення БелАЮ Кашперкай А.А.. Чарговая цёплая сяброўская сустрэча і магчымасць пазнаваць культуру і традыцыі замежных краін.🔸
Мы разам выхоўваем будучых дыпламатаў! 😉👌

#Заводскі
#гімназія14
#клуб_Айрыс
#ЮНЕСКА
#Юны_дыпламат
💢 Супраць наркотыкаў! 💢

💢 У рамках рэспубліканскай інфармацыйнай акцыі "Наркотыкі. Адказнасць. Наступствы", якая праходзіць з 20 па 30 верасня, вучні 8А класа гімназіі 14 г.Мінска з класным кіраўніком Яцынай І.Д. прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы "Выбар за кожным" на базе палаца "Золак". Тэматыка пляцоўкі: прафілактыка ўжывання і абароту наркатычных сродкаў. 💢

#Заводскі
#гімназія14
#дыялогавая_пляцоўка
🍁Фарбы восені🍁

У гімназіі 14 г.Мінска для вучняў пачатковай школы адбылася пазнавальная гульнёвая праграма "Фарбы восені"

Гімназісты пабывалі ў цікавым падарожжы, дзе сустрэліся з Восенню, даведаліся пра восеньскія прыкметы, навучылі сябраваць і весяліцца сумную цётачку Хмару, прынялі ўдзел у вясёлых конкурсах і вадзілі хараводы.

😉Весела разам з сябрамі, нават калі надвор'е пахмурнае!🌧️

#Заводскі
#гімназія14
#Восень
#Весела_разам!
🔻Супраць наркотыкаў🔻

🔻У рамках інфармацыйнай рэспубліканскай акцыі "Наркотыкі. Адказнасць. Наступствы" педагог сацыяльны гімназіі 14 г.Мінска Фамічова Т.В. правяла інфармацыйную гадзіну з вучнямі 11 класа, дзе нагадала адказнасць за распаўсюджванне наркатычных сродкаў з выкарыстаннем матэрыялаў кутка прававых ведаў. 🔻

🔻З вучнямі 9-х класаў гімназіі сустрэлася медыцынскі работнік УЗ "10 гарадская дзіцячая клінічная паліклініка" Дударга А.А., якая расказала аб наступствах наркаманіі. 🔻

#Заводскі
#гімназія14
#СТОП_наркотык!
💐 З днём Настаўніка! 🎉

Актывісты маладзёжных арганізацый гімназіі 14 г.Мінска, удзельнікі творчых гурткоў на чале з педагогамі-арганізатарамі Мірошнік Ю.Г. і Шышалавай А.А. павіншавалі педагогаў гімназіі з прафесіянальным святам! Творчая сустрэча раніцаю, актыўныя перапынкі і канцэртная праграма зрабілі дзень святочным і радасным! 🎉

Дзякуем старшыні прафкама гімназіі 14 Грэчкінай С.М. за ўдзел у арганізацыі свята. Дзякуем класным кіраўнікам пачатковай школы за арганізацыю выставы творчых работ з прыроднага матэрыялу "Лістапад"🍁

💐Са святам, паважаныя настаўнікі! 🎉

#Заводскі
#гімназія14
#дзень_Настаўніка