ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
437 subscribers
6.95K photos
175 videos
13 files
225 links
加入频道
👥 Адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям'і 👥

У гімназіі 14 прайшоў адзіны ўрок на тэму: "Лёс маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны". У кожным класе была выбрана цікавая форма правядзення ўрока.
Вучні 5А з класным кіраўніком Літвіновіч Н.Ю. паўдзельнічалі ў гутарцы "Каштоўнасці сучаснай сям'і" і прэзентавалі сваі сем' і ў выглядзе калажаў.
Вучні 1Б з Собаль С.М. прынялі ўдзел ў гульні "Я і мае сваякі";
Вучні 1А класа правялі тэматычную гутарку і пазнаёміліся з традыцыямі сям'і кожнага вучня, расказалі больш пра сябе, намалявалі малюнкі і зрабілі фотагазеты...

У актавай зале сабралася цэлая паралель пачатковых класаў, для якіх вучні 3Г і класны кіраўнік Смаляк Т.М. чыталі вершы, прадстаўлялі даследаванні пра лёс прадзедаў у час Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі ўрока разам стваралі радаслоўную сям'і. На ўроку прысутнічалі прадстаўнікі БСЖ ад адміністрацыі гімназіі.

Усё пачынаецца з сям'і, таму ў лепшых традыцыях павагі да сваіх продкаў мы выхоўваем нашых гімназістаў.

#Заводскі
#гімназія14
#сям
🎬🎤 Ўдзел у тэлепраекце СТВ 🎬

💫 Вучні гімназіі 14 працягнулі ўдзел у тэлепраекце СТВ "Героі маёй сям’і". Праект вядзе вядучая канала Кацярына Забенько. 💫

💫 Удзельнікамі праекта сталі: Осіпаў Мірон 1А, Музыка Саша 3Г, Калода Саша 6А, Лазоўскі Назар 8Б, Яфімчык Ксенія 9Б. Гімназісты патрацілі шмат часу, каб знайсці звесткі пра жыццё і подзвігі сваіх родных падчас Вялікай Айчыннай вайны. Іх расказы леглі ў аснову сюжэтаў. 💫

💫Праект будзе цікавы ўсім нам, тым хто шануе памяць аб подзвігу людзей, на долю якіх выпала выпрабаванне вайной. Кіраўнік пошукавай працы гімназістаў - настаўнік гісторыі Блешчава Т.В.. Усе матэрыялы пошукавай працы вучняў знаходзяцца ў музеі Партызанскай славы гімназіі 14 💫

#Заводскі
#гімназія14
#памяць_жыве
🔻Урокі памяці🔻

🔻 Актыўная пазіцыя класных кіраўнікоў гімназіі 14, якія вучаць гімназістаў прапускаць інфармацыю праз сябе, фарміруюць светапогляд і выхоўваюць павагу і гонар за краіну, дазваляе нам весці пошукавую дзейнасць і прапаноўваць вучням удзельнічаць у цікавых праектах. 🔻

🔻Адным з такіх класных кіраўнікоў з'яўляецца Таццяна Міхайлаўна Смаляк. Яе вучні- актыўныя ўдзельнікі ўсіх мерапрыемстваў гімназіі. Таццяна Міхайлаўна вельмі творчы педагог: яна і малюе, і спявае, і піша цікавыя сцэнарыі. Вучні 3Г класа прынялі актыўны ўдзел у праекце "Вялікая Айчынная вайна і лёс маёй сям'і". Матэрыялы вучняў папоўнілі скарбонку музея Партызанскай славы.

🔻 Гістарычная памяць - той цэмент, які ўмацоўвае сувязь розных пакаленняў. З кожным годам цікавасць да гістарычных падзей і трагічных старонак нашай гісторыі толькі расце. Задача старэйшага пакалення - перадаць моладзі нашы каштоўнасці, веды і назапашаны вопыт. 🔻

#Заводскі
#гімназія14
#урокі_памяці
😉👌 Так трымаць, гімназісты! 🎉

💫 Віншуем вучняў 9-х класаў гімназіі 14 з выдатнымі вынікамі ўдзелу ў Міжрэгіянальным анлайн-конкурсе "Роля гарадоў у гісторыі Беларусі". 💫

💫 Кіраўнік - настаўнік гісторыі Блешчава Таццяна Віктараўна.
Малайцы! Ганарымся вамі! 💫

#Заводскі
#гімназія14
#пераможцы
#конкурс
#гісторыя