😉✨Калі сяброўства ёсць - яно навек! ✨
✨14 мая на базе гімназіі 14 г.Мінска адбылася творчая сустрэча клубаў ЮНЕСКА “Айрыс”, “Мерыдыян”, “Юнік”, “Свет на далонях” і “Санлайт”. Тэма сустрэчы “Не зарасце сцяжынка памяці …” была прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны, памятным датам і подзвігу савецкага народа.✨
✨Удзельнікі сустрэчы за адзін дзень прайшлі "сцежкамі вайны". Пачалі з музея Вялікай Айчыннай вайны. У гімназіі 14 юнескаўцаў чакала тэматычная праграма.✨
✨Пасля прывітальнага слова дырэктара гімназіі 14 Гарохавай М.І. і члена праўлення БелАЮ Кашперка А.А. вучні прайшлі гістарычны квэст, шукаючы Qr-коды па гімназіі, наведалі музей Партызанскай славы, пасмакавалі салдацкую ежу, паспявалі ваенныя песні.✨
✨Клуб “Мерыдыян” (г.Горкі) падараваў “Гульні праз стагоддзі”, клуб “Санлайт” (г.Салігорск) аб‘яднаў усіх удзельнікаў флешмобамі, а клубы “Юнік” і “Свет на далонях” правялі цікавыя трэнінгі.✨
✨Падарункі і сертыфікаты ад гімназіі 14 атрымалі ўсе ўдзельнікі сустрэчы.✨
#Заводскі
#гімназія14
#ЮНЕСКА

👥 Адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям'і 👥
✨ У гімназіі 14 прайшоў адзіны ўрок на тэму: "Лёс маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны". У кожным класе была выбрана цікавая форма правядзення ўрока. ✨
✨Вучні 5А з класным кіраўніком Літвіновіч Н.Ю. паўдзельнічалі ў гутарцы "Каштоўнасці сучаснай сям'і" і прэзентавалі сваі сем' і ў выглядзе калажаў.
✨Вучні 1Б з Собаль С.М. прынялі ўдзел ў гульні "Я і мае сваякі";
✨Вучні 1А класа правялі тэматычную гутарку і пазнаёміліся з традыцыямі сям'і кожнага вучня, расказалі больш пра сябе, намалявалі малюнкі і зрабілі фотагазеты...✨
✨У актавай зале сабралася цэлая паралель пачатковых класаў, для якіх вучні 3Г і класны кіраўнік Смаляк Т.М. чыталі вершы, прадстаўлялі даследаванні пра лёс прадзедаў у час Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі ўрока разам стваралі радаслоўную сям'і. На ўроку прысутнічалі прадстаўнікі БСЖ ад адміністрацыі гімназіі. ✨
✨Усё пачынаецца з сям'і, таму ў лепшых традыцыях павагі да сваіх продкаў мы выхоўваем нашых гімназістаў.✨
#Заводскі
#гімназія14
#сям'я

🎬🎤 Ўдзел у тэлепраекце СТВ 🎬
💫 Вучні гімназіі 14 працягнулі ўдзел у тэлепраекце СТВ "Героі маёй сям’і". Праект вядзе вядучая канала Кацярына Забенько. 💫
💫 Удзельнікамі праекта сталі: Осіпаў Мірон 1А, Музыка Саша 3Г, Калода Саша 6А, Лазоўскі Назар 8Б, Яфімчык Ксенія 9Б. Гімназісты патрацілі шмат часу, каб знайсці звесткі пра жыццё і подзвігі сваіх родных падчас Вялікай Айчыннай вайны. Іх расказы леглі ў аснову сюжэтаў. 💫
💫Праект будзе цікавы ўсім нам, тым хто шануе памяць аб подзвігу людзей, на долю якіх выпала выпрабаванне вайной. Кіраўнік пошукавай працы гімназістаў - настаўнік гісторыі Блешчава Т.В.. Усе матэрыялы пошукавай працы вучняў знаходзяцца ў музеі Партызанскай славы гімназіі 14 💫
#Заводскі
#гімназія14
#памяць_жыве

🔻Урокі памяці🔻
🔻 Актыўная пазіцыя класных кіраўнікоў гімназіі 14, якія вучаць гімназістаў прапускаць інфармацыю праз сябе, фарміруюць светапогляд і выхоўваюць павагу і гонар за краіну, дазваляе нам весці пошукавую дзейнасць і прапаноўваць вучням удзельнічаць у цікавых праектах. 🔻
🔻Адным з такіх класных кіраўнікоў з'яўляецца Таццяна Міхайлаўна Смаляк. Яе вучні- актыўныя ўдзельнікі ўсіх мерапрыемстваў гімназіі. Таццяна Міхайлаўна вельмі творчы педагог: яна і малюе, і спявае, і піша цікавыя сцэнарыі. Вучні 3Г класа прынялі актыўны ўдзел у праекце "Вялікая Айчынная вайна і лёс маёй сям'і". Матэрыялы вучняў папоўнілі скарбонку музея Партызанскай славы.✨
🔻 Гістарычная памяць - той цэмент, які ўмацоўвае сувязь розных пакаленняў. З кожным годам цікавасць да гістарычных падзей і трагічных старонак нашай гісторыі толькі расце. Задача старэйшага пакалення - перадаць моладзі нашы каштоўнасці, веды і назапашаны вопыт. 🔻
#Заводскі
#гімназія14
#урокі_памяці