ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
450 subscribers
7.09K photos
180 videos
13 files
226 links
加入频道
💙 Беларусь мая, сінявокая! 💙

У гімназіі 14 працягваецца праект "Каляровыя пятніцы". Пачаткоўцы 2 і 3-х класаў з класнымі кіраўнікамі Корабавай А.М., Муманенка А.М. і Смаляк Т.М. падрыхтавалі #сінюю #пятніцу. 😉

На перапынках гімназісты прымалі ўдзел у рабоце цікавых станцый:
💧Гульня "Кветка Валошка"
💧Дынамічная-танцавальная
💧Майстар-клас "Кветкавы калейдаскоп"
💧Геаграфічнае падарожжа па сініх прасторах

Танцавалі, малявалі, узгадалі назвы рэк і азёр Беларусі, прымалі ўдзел у краязнаўчай віктарыне, атрымоўвалі прызы, фатаграфаваліся на фотазоне! Добры настрой забяспечылі ўсім! Праект працягваецца!

#Заводскі
#гімназія14
#творчасць
#каляровыя_пятніцы
🔻 100-годдзе піянерыі: эстафета пакаленняў 🔻

💫 Піянеры дружыны імя К.Заслонава гімназіі 14, дырэктар гімназіі М.І.Гарохава і педагог-арганізатар Ю.Г. Мірошнік прынялі ўдзел у гарадскім фестывалі "100-годдзе піянерыі: эстафета пакаленняў". 💫

💫 Урачыстае адкрыццё, пасадка алеі, урачыстая лінейка, прыём у піянеры і ўзнагароджанне лепшых педагогаў-арганізатараў і самых актыўных піянераў - самыя яркія моманты фестывалю. 💫

💫 Піянерскі квіз, у якім прынялі ўдзел нашы піянеры выклікаў шмат пазітыўных уражанняў: пытанні цікавыя, а заданні арыгінальныя! 😉

Сустрэча закончылася піянерскія флешмобам, а традыцыйны #ПіянерскіКасцёр аб'яднаў усіх удзельнікаў, нягледзячы на ўзрост!

🔻100 гадоў піянерскай арганізацыі, а цудоўных традыцый і новых ідэй хопіць яшчэ надоўга! 🔻

💫 Піянеры гімназіі 14 рыхтуюцца адзначыць свята выставай творчых работ, урачыстай лінейкай і святам піянерскай дружбы ў Вязынцы 💫

#Заводскі
#гімназія14
#100_годдзеПІЯНЕРЫІ
#БРПА
Усім класам на экскурсію!"

💫 Вучні 7-х класаў гімназіі 14 разам з класнымі кіраўнікамі Яцынай І.Д., Блешчавай Т. В., Долбік А. А. пабывалі на экскурсіі ў парку гісторыі Сула. Цікава правялі час і пазнаёміліся асабіста з тым, што вывучалі падчас урокаў гісторыі. 💫

💫 Вучні апынуліся ў старажытным свеце, кавалі меч, рабілі жбан з гліны, малолі муку, плылі на старажытным караблі варагаў. Пазнаёміліся з выхаваннем і адукацыяй у іезуіцкім калегіуме. Завяршылі экскурсію катанне на брычцы! 😉

Знаёміцца з гісторыяй сваёй краіны вельмі цікава і пазнавальна!

#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень
#экскурсія
#парк_гісторыі_Сула
😉Калі сяброўства ёсць - яно навек!

14 мая на базе гімназіі 14 г.Мінска адбылася творчая сустрэча клубаў ЮНЕСКА “Айрыс”, “Мерыдыян”, “Юнік”, “Свет на далонях” і “Санлайт”. Тэма сустрэчы “Не зарасце сцяжынка памяці …” была прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны, памятным датам і подзвігу савецкага народа.

Удзельнікі сустрэчы за адзін дзень прайшлі "сцежкамі вайны". Пачалі з музея Вялікай Айчыннай вайны. У гімназіі 14 юнескаўцаў чакала тэматычная праграма.

Пасля прывітальнага слова дырэктара гімназіі 14 Гарохавай М.І. і члена праўлення БелАЮ Кашперка А.А. вучні прайшлі гістарычны квэст, шукаючы Qr-коды па гімназіі, наведалі музей Партызанскай славы, пасмакавалі салдацкую ежу, паспявалі ваенныя песні.

Клуб “Мерыдыян” (г.Горкі) падараваў “Гульні праз стагоддзі”, клуб “Санлайт” (г.Салігорск) аб‘яднаў усіх удзельнікаў флешмобамі, а клубы “Юнік” і “Свет на далонях” правялі цікавыя трэнінгі.

Падарункі і сертыфікаты ад гімназіі 14 атрымалі ўсе ўдзельнікі сустрэчы.

#Заводскі
#гімназія14
#ЮНЕСКА