ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
424 subscribers
6.72K photos
151 videos
13 files
225 links
加入频道
Віншуем пераможцаў! 🎉

У гэтым годзе для ўдзелу ў гарадскім конкурсе па прававому выхаванню "От правовой грамотности - к гражданской ответственности" свае работы направілі 56 вучняў і 137 педагогаў з 92 устаноў адукацыі горада Мінска.

Віншуем пераможцаў конкурсу:
🔻 Дыплом I ступені ў намінацыі "100 слоў аб праве" - Марчанка Алеся, вучаніца 8Б класа гімназіі 14 ( кіраўнік Андрушка А.М.)
🔻Дыплом II ступені ў намінацыі "Я - грамадзянін" - намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі 14 Корзунава Наталля Іванаўна.

Малайцы! Так трымаць! Ганарымся вамі! 😉👍

#Заводскі
#гімназія14
#гарадскі_конкурс
#пераможцы
🔻Сведкі падзей Вялікай Айчыннай вайны 🔻

🔻Гімназісты разам з настаўніцай гісторыі гімназіі 14 Блешчавай Т.В. наведаліся ў Дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў, дзе павіншавалі Уладзіслава Платонавіча Бірана з Днём Перамогі.🔻

🔻Уладзіслаў Платонавіч - заснавальнік Мінскага афтальмалагічнага цэнтра , вядомы афтальмолаг нашай сталіцы. У дзяцінстве ён трапіў разам з членамі сваёй сям’і ў канцлагер Азарычы. 🔻

🔻Вучні гімназіі 14 з цікавасцю збіраюць звесткі аб сведках падзей Вялікай Айчыннай вайны, запісваюць іх расказы, складаюць "Электронную кнігу памяці" для віртуальнай версіі музея гімназіі. Такія сустрэчы з Біранам У.П. для гімназістаў з’яўляюцца традыцыйнымі.
Уладзіслаў Платонавіч расказаў аб сваім жудасным дзяцінстве падчас Вялікай Айчыннай вайны і нагадаў, наколькі важная для пакаленняў гістарычная памяць, мэта якой - захаванне міру на нашай Зямлі.🔻

#Заводскі
#гімназія14
#помнім
#ганарымся
👋Давайте присоединимся к увлекательным фотопроектам!

Профком студентов БГУ объявляет конкурс на самое милое и смешное фото с семьей
👉Задача очень проста.
Все, что нужно – найти фотографию с семьей и постараться максимально похоже ее повторить.
Главное условие – снимок, который будете повторять, должен быть сделан минимум 15 лет назад.

Ко Дню семьи и Министерство труда и социальной защиты запустило акцию под хештегом #моясемья_моястрана.
Forwarded from ProfObraz.Minsk
ProfObraz.Minsk

О трудоустройстве молодёжи в свободное от учёбы время подробнее ЗДЕСЬ.
💙 Беларусь мая, сінявокая! 💙

У гімназіі 14 працягваецца праект "Каляровыя пятніцы". Пачаткоўцы 2 і 3-х класаў з класнымі кіраўнікамі Корабавай А.М., Муманенка А.М. і Смаляк Т.М. падрыхтавалі #сінюю #пятніцу. 😉

На перапынках гімназісты прымалі ўдзел у рабоце цікавых станцый:
💧Гульня "Кветка Валошка"
💧Дынамічная-танцавальная
💧Майстар-клас "Кветкавы калейдаскоп"
💧Геаграфічнае падарожжа па сініх прасторах

Танцавалі, малявалі, узгадалі назвы рэк і азёр Беларусі, прымалі ўдзел у краязнаўчай віктарыне, атрымоўвалі прызы, фатаграфаваліся на фотазоне! Добры настрой забяспечылі ўсім! Праект працягваецца!

#Заводскі
#гімназія14
#творчасць
#каляровыя_пятніцы
🔻 100-годдзе піянерыі: эстафета пакаленняў 🔻

💫 Піянеры дружыны імя К.Заслонава гімназіі 14, дырэктар гімназіі М.І.Гарохава і педагог-арганізатар Ю.Г. Мірошнік прынялі ўдзел у гарадскім фестывалі "100-годдзе піянерыі: эстафета пакаленняў". 💫

💫 Урачыстае адкрыццё, пасадка алеі, урачыстая лінейка, прыём у піянеры і ўзнагароджанне лепшых педагогаў-арганізатараў і самых актыўных піянераў - самыя яркія моманты фестывалю. 💫

💫 Піянерскі квіз, у якім прынялі ўдзел нашы піянеры выклікаў шмат пазітыўных уражанняў: пытанні цікавыя, а заданні арыгінальныя! 😉

Сустрэча закончылася піянерскія флешмобам, а традыцыйны #ПіянерскіКасцёр аб'яднаў усіх удзельнікаў, нягледзячы на ўзрост!

🔻100 гадоў піянерскай арганізацыі, а цудоўных традыцый і новых ідэй хопіць яшчэ надоўга! 🔻

💫 Піянеры гімназіі 14 рыхтуюцца адзначыць свята выставай творчых работ, урачыстай лінейкай і святам піянерскай дружбы ў Вязынцы 💫

#Заводскі
#гімназія14
#100_годдзеПІЯНЕРЫІ
#БРПА