ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
435 subscribers
6.93K photos
174 videos
13 files
225 links
加入频道
💢 ПрафАрыентацыя 💢

Працягваем супрацоўніцтва з бібліятэкай № 13 г. Мінска. Вучні 9, 10-х класаў гімназіі 14 сустрэліся на базе бібліятэкі з галоўным спецыялістам Адзінага цэнтра занятасці горада Мінска Федаровіч Вікторыяй Эдуардаўнай. Дзецям расказалі аб тым, куды пайсці вучыцца, якія спецыяльнасці на сёння самыя запатрабаваныя.

Кожнаму ўдзельніку сустрэчы было прапанавана індывідуальнае тэсціраванне, Вікторыя Эдуардаўна дапамагла прааналізаваць вынікі анкеты і выявіць у кожным выпадку схільнасці да таго ці іншага віду дзейнасці.

💢 Мерапрыемства было вельмі карысным, таму што ёсць сярод нашых вучняў выпускнікі, якія яшчэ не выбралі для сябе сферу дзейнасці на будучае. Дзякуем за арганізацыю сустрэчы супрацоўнікам бібліятэк - Багамолавай Р.К. і Зотавай К.С.💢

#Заводскі
#гімназія14
#прафарыентацыя
💦 Спаборніцтвы па плаванню 💦

🏊 Спаборніцты па плаванню "Старт пакаленняў" прайшлі ў басейне гімназіі 14. Каманды ўдзельнікаў з 21-й установы адукацыі. Сярод удзельнікаў ёсць і сем'і, якія выступаюць за школы 43 і 162. Адкрыла спаборніцтвы дырэктар гімназіі 14 Марыя Іванаўна Гарохава. 💦

💦 Жадаем поспехаў! 🎉

#Заводскі
#гімназія14
#плаванне
🔥Урокі памяці🔥

Для вучняў пачатковай школы гімназіі 14 класныя кіраўнікі напярэдадні святкавання дня Перамогі арганізуюць правядзенне заняткаў на базе музея Партызанскай славы.

Музейны занятак "Мы памятаем!" для вучняў 2А правялі класны кіраўнік Корабава А.М. і лектары музея. Было арганізавана віртуальнае падарожжа па месцах жахлівага мінулага лагеру смерці Трасцянец. 🔥

Для вучняў 3Г класа класны кіраўнік Смаляк Т.М. і лектары музея правялі занятак аб дзейнасці Партызанскай брыгады імя Сталіна. 🔥

Фотаздымкі, дакументы ваенных часоў, асабістыя рэчы партызан, якія перададзены ў наш музей дапамагаюць нам паказваць праўдзівыя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

#Заводскі
#гімназія14
#урокі_памяці
🔥 Нашы дзеці аб Вялікай Перамозе! 🔥

#МЫпамятаем
Відэаролік ад сям'і вучня 1А класа гімназіі 14 Осіпава Мірона.
https://youtu.be/90fgfKLQpCM

#Заводскі
#гімназія14
#ПамяцьЖыве
😃 Дайджэст шостага дня 😉

😉👌🏻 Цудоўнае надвор'е і настрой таксама добры для пазнавальнай і вясёлай суботы ў гімназіі 14! Творчыя цэнтры гімназіі запрашалі на мерапрыемствы:

💢 Цэнтр "Зялёная планета" - для 1-4 класаў адбыўся конкурс малюнкаў на асфальце "Мы за мір і спакой на планеце!". Прынялі ўдзел і дзеці і бацькі! Адзначаны прызамі ўсе ўдзельнікі! Галасуем у Кантакце! 😉👌🏻
💢 Цэнтр "Краіна ведаў" - для вучняў 8-х класаў у рамках месячніка прафарыентацыі адбылася гутарка-даведнік "Як удала выбраць прафесію?" Правялі Зотава К.С. і Белая М.М..
💢 Цэнтр "Рух наперад" - педагог-псіхолаг Ліхаманава Я.С. правяла для вучняў 7, 8-х класаў заняткі "Шлях у будучыню" і "Пасажыр".
💢 Цэнтр "Пазнаём Беларусь" - вучні 5-х класаў з класным кіраўніком Калодай К.В. наведалі кінатэатр "Камсамолец па праграме "КінаЧвэрць".
💢 Цэнтр "Лідар" - піянеры на чале з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасімчуком А.В. прынялі ўдзел у раённай акцыі "Піянерскі працоўны дэсант".

#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень
Встреча клубов ЮНЕСКО

☝️😉 Сегодня на базе ГУО "Средняя школа № 161 г.Минска", клуба ЮНЕСКО ЦИД, проходит VI Минская встреча клубов ЮНЕСКО и их друзей. 150 участников из г.Минска, г.Борисова, г.Солигорска, Брестской области, г. Гродно, члены клубов ЮНЕСКО Гольфстрим, Sunlight, МИГ, Высшая лига, Заранка, "Айрис" гимназии 14, DIVO, Феникс, Мира на ладонях, Арт-Доверие, Млечный путь, ЮНИК, МИР. Собрались учреждения, где активно работает школьное самоуправление и молодежные инициативы (СШ №56 и СШ №109).

Встреча запланирована для активного отдыха и общения. Делегации представили свои видеоролики о значимых исторических местах своего региона, показали творческие визитки. ВПЕРЕДИ ещё участие в мастер-классах народного творчества, ролевая игра, белорусские танцы.

На встрече царит дух позитива, дружбы и белорусского колорита!

🔻Руководитель команды от клуба "Айрис" гимназии 14 - заместитель директора по учебной работе Н.А. Михайлова. 🔻

#Заводской
#гимназия14
#ЮНЕСКО