☢️ ЧАРНОБЫЛЬ - боль і памяць ☢️
🔻26 красавіка рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН абвешчаны Міжнародным днём памяці ахвяр радыяцыйных аварый і катастроф.🔻
☢️ У гімназіі 14 праведзены шэраг мерапрыемстваў у класах: інфармацыйныя гадзіны, тэматычныя класныя гадзіны, урокі-рэквіемы, інфармацыйныя перапынкі, выстава кніг "Чарнобыль - боль беларускай зямлі". ☢️
🔻Гімназісты і настаўнікі ўзгадвалі падзеі 1986 года, абмяркоўвалі экалагічныя наступствы выбуху на станцыі. 🔻
☢️ Аварыя на Чарнобыльскай АЭС - магутнейшая тэхнагенная катастрофа ХХ стагоддзя, якая закранула жыццё мільёнаў людзей. Сёння нам трэба ведаць дасканала, што адбылося, каб не рабіць памылак і берагчы жыццё. ☢️
#Заводскі
#гімназія14
#Чарнобыль

🔥 Урок Памяці 🔥
✨У 7А класе гімназіі 14 класны кіраўнік Яцына І.Д. правяла урок Памяці на тэму «Героі Вялікай Айчыннай вайны побач з намі назаўжды». Вучні здзейснілі віртуальнае падарожжа па вуліцах горада-героя Мінска, якія названы ў гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны.✨
✨ Кожны падрыхтаваў паведамленне пра героя. Вуліцы - гэта не толькі лініі на карце горада, але і памяць і традыцыі і подзвіг.✨
Кожны сапраўдны мінчанін павінен ведаць герояў, іх біяграфію, іх гісторыю жыцця і подзвігаў. ✨
🇧🇾 Шануем гісторыю, помнім і ганарымся нашымі славутымі землякамі! 🔥
#Заводскі
#гімназія14
#урокі_памяці

💥 Ведаць, каб жыць! 💥
💢 У рамках акцыі "30 дзён да Перамогі" у гімназіі 14 запланаваны шэраг цікавых сустрэч са сведкамі падзей Вялікай Айчыннай вайны. На базе дзіцячай бібліятэкі № 13, з якой гімназія актыўна супрацоўнічае, адбылася сустрэча з Інэсай Георгіеўнай Кулага, старшынёй Заводскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя быўшых непаўналетніх вязняў фашызма". 💢
💢 Нягледзячы на свой узрост, Інэса Георгіеўна чалавек пазітыўны. Яна расказала вучням пра падзеі тых ваенных часоў, пра выпрабаванні, якія выпалі на яе лёс, пра дзейнасть грамадскай арганізацыі, што ўзначальвае. Шмат пытанняў было ў вучняў: іх цікавіла і жыццё ў часы вайны, і як адбудоўвалі гарады і аднаўлялі сваё жыццё пасля вайны. Такія сустрэчы вельмі эмацыянальныя, бо сведкаў тых суровых падзей засталося мала. Пажадаем Інэсе Георгіеўне здароўя на доўгія гады. 💢
💢 Сустрэчу падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэк: бібліятэкі № 13 - Багамолава Р.К. гімназіі 14 - Зотава К.С.💢
#Заводскі
#гімназія14
#30дзён_да_Перамогі

💥 Дыялог пакаленняў💥
💢 Працягваем удзел у акцыі "30 дзён да Перамогі"! Сумесна з раённым камітэтам ГА "БРСМ" Заводскага раёна арганізавана сустрэча з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны на базе Дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны. У сустрэчы прынялі ўдзел вучні 7В класа гімназіі 14 з класным кіраўніком Долбік Алай Анатольеўнай. Адбылася вельмі пазнавальная размова. Ветэраны расказвалі пра подзвігі і самаадданасць савецкіх салдат, пра веру ў Перамогу, пра прагу да жыцця, пра абарону Айчыны! 🔥
💢 Вучні слухалі ўважліва, задавалі пытанні. Разам з арганізатарамі сустрэчы ўсе прысутныя пабывалі на экскурсіі ў музеі, усклалі кветкі да мемарыялаў. 💢
💢У гімназіі 14 напярэдадні свята Перамогі гімназісты актыўна прымаюць удзел у пошукавай дзейнасці і рыхтуюць матэрыялы на тэмы "Гісторыя адной узнагароды" і "Вайна і лёс маёй сям'і". ☝️😉Усе падрыхтаваныя матэрыялы будуць сабраны ў "Электроннай кнізе ПАМЯЦІ" 📝 💢
⭐ Захаваем гісторыю для будучых пакаленняў! ⭐

💫 Раённая алімпіяда 💫
✨28 красавіка на базе гімназіі 14 г.Мінска адбыўся другі вочны тур раённай алімпіяды па прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура".✨
✨ Гімназія сустракала амаль 75 вучняў 3-4 класаў школ і гімназій Заводскага раёна. ✨
✨ Пажадаем нашым знаўцам беларускай мовы перамогі! ✨
#Заводскі
#гімназія14
#алімпіяда

💢 У гімназіі 14 прайшоў урок Памяці "Нам гэты мір завешчана берагчы". На уроку прысутнічала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сабрання Шкроб М.А.. Урок быў прысвечаны гераічнаму мінуламу нашай зямлі, подзвігам суайчыннікаў.🇧🇾
💢На ўроку выступілі вучні, якія актыўна ўдзельнічаюць у пошукавай дзейнасці і ганарацца подзвігамі сваіх продкаў. Сярод іх Музыка Дар'я з даследаваннем пра генацыд жыхароў вёскі Беразянка, Яфімчык Ксенія з расказам пра сваю прабабулю -вязня лагера Трасцянец і Швец Глеб са сваімі разважаннямі пра патрыятызм, доўг і гонар і з вершам пра вайну, што сам напісаў. Відэаролік ад сям'і вучня 1А класа Осіпава Мірона пра гонар за сваіх продкаў выклікаў самыя светлыя пачуцці. 💢
💢 Адбыўся дыялог пра самаадданасць, пра каштоўнасць міру на нашай зямлі, пра ўдзел кожнага з нас у захаванні гістарычнай праўды. Пасля ўрока актывісты дзіцячых і маладзёжных арганізацый гімназіі 14 адправіліся да знака "Беларусь партызанская" і ўсклалі кветкі. 💢
#Заводскі
#гімназія14
#урок_памяці